Showing posts with label пинетки. Show all posts
Showing posts with label пинетки. Show all posts

06 August 2013

Падарожжа і вязанне / hike and knitting

Мы з мужам аддаем перавагу актыўнаму адпачынку, прысвечанаму, як правіла, нацыянальна-гістарычнаму характару - па загадзя спланаванаму маршруту, перачытаўшы навуковую літаратуру мы наведваем старыя сядзібы, могілкі, парки, палацы. Нават першы раз паехаўшы з мужам на Крым, я ні разу не трапіла на пляж і ні разу не акунулася ў мора.

У гэтым годзе мы кампаніяй з 4-х чалавек шукалі цікавыя для нас гістарычныя куточкі на шляху ад Ваўкавыску да Свіслачы, што ў Гарадзенскай вобласці. А якім чынам усе гэтыя мае апісанні датычацца да рукадзельнага блогу?! А толькі тым, што за сваё кароткае падарожжа я паспела звязаць 2 пары пінетак - я даставала свае спіцы на кожным прывале!

Ну вось  - мужчыны, якія дома ступаюць на кухню толькі дзеля спажывання жонкай прыгатаванага, у лесе бяруць гэтую справу ў свае рукі, і як тут не расслабіцца і не павязаць?!

24 March 2013

Пінеткі ў букетах / baby's bootees in bouquets

Каб не гэты заказ ад атэлье аўтарскай фларыстыкі ARTIFLORI, ніколі б сама не здагадался так выкарыстоўваць свае пінетачкі. Ва ўсім, што мяне акаляе, паважаю прастату і лаканічнасць формы і колеру. Вельмі прыемна сустракаць аднадумцаў у наш час, калі стракатасць і надмернасць выклікае больш пазітыўных эмоцый і рэзанансу сярод гледачоў. Ну, ладна...

Усе фота прадстаўлены салонам - адчуйце асалоду ад прагляду. Перайдзіце па спасылцы і атрымайце эстэтычнае задавальненне ад кампазіцый і букетаў.

13 November 2012

Шапачка-коцік і пінеткі для фотасесіі / knitted hat and baby's bootees

Камплект з шапачкі-коціка і пінетачак быз звязаны спецыяльна для фотасесіі ў Вольгі Гарчычка для мілага хлопчыка Цімошкі. Такі ў яго засяроджаны погляд, як у прафесійнай мадэлі! І шчочкі пухленькія, але ў меру. І вочкі такія разумныя! Маміна і татава радасць )) Адчуваецца, што гадуецца ў любові і цеплыні! З мамай Наталляй, на жаль, так і не паспелі пазнаёміцца асабіста, але было мне дужа-дужа прыемна размаўляць з ёй па тэлефоне, перапісывацца, абмяркоўваць дэталі - ветлівая, добразычлівая, ураўнаважаная і вельмі пазітыўная спадарыня! Шчасця гэтай прыгожай сям’і!

Шапулю, пакуль вязала, прымярала на свайго ўжо дарослага сына, і думала пра тое, што і Цімошка будзе насіць камплект доўга, таму і атрымаўся на выраст. Ну, практычная я )))) З флісавай падкладкай.

Пад катам фота з дэталямі.