Першы дзень 2013 года ў нашай сям’і быў адзначаны вельмі радасным і такім чаканым падарункам - я першы раз у жыцці выйграла рукадзельны падарунак-цукерачку! Думаю, тут спрацавала магія імёнаў - гэты мядзведзік носіць такое ж імя, як і мой сын, яны абодва Францішкі!
З
творчасцю Юліі Прашковіч я ўжо была знаёмая праз сваіх блогерскіх сябровак. Юля шые і валяе зверанят і аксэсуары. Нядаўна яна праводзіла розыгрыш - разыгрывала свайго мядзведзіка Францішка. Мой сын, які з мяккімі цацкамі як сапраўдны мужчына не гуляе ніяк, на свайго цёзку адрэагаваў на дзіва радасна. Магчыма, гэта тлумачыцца тым, што да сустрэчы з гэтым мілым, мяккім і разумным, ён бачыў Францішкаў толькі старых, афіцыйных, ды яшчэ і памерлых. Так што - зламалі стэрэатып )) У сына нават з’явіўся рытуальны танец пад назвай "Мы выйгралі мядзведзіка", які нам прыйшлося цэлымі днямі вытанцоўваць, толькі не пытайце, як ))))
Пад катам - як мы пасылку атрымоўвалі і пазіравалі