На мінулыя выходныя я ездзіла ў Менск і сустракалася там са сваімі новымі сяброўкамі-калежанкамі па рукадзеллю, якія вядуць свае блогі па-беларуску. Але так ужо выйшла, што адначасова сустрэцца нам усім у той дзень не атрымалася з-за ўсеагульнай занятасці...
Спачатку была цудоўная дзіцячая кавярня з прысмакамі і
Жанай! А затым адразу ж з
Вольгай і з неменшай колькасцю салодкага ))) Дзяўчаты, вы такія прыемныя дамы!!! І такія розныя ў плане вядзення дыялогаў - з Жанай я па-большасці выступала ў ролі слухачкі, а з Вольгай у мяне сківіца забалела))) Ёсць у нас і яшчэ адна калежанка -
Марыя, няхай зайздросціць і плануе наступную сходку, а мы ўсе пад яё падладзімся, бо Марыя болей за ўсіх нас працуе і, адпаведна, прадае, чаму і нас, спадзяемся, навучыць))
Жана прапанавала распачаць працу над адным вельмі цікавым праэктам, які аб’яднае беларускіх рукадзельніц дзеля папулярызацыі і павышэння продажаў нацыянальных тавараў. Як добра, што ўсе мы сустрэліся на прасторах Інтэрнэту і пазнаёміліся! Зычу нам усім натхнення і рэалізацыі планаў! Мы ўсе робім вялікую справу дзеля любімай Беларусі!
А яшчэ я атрымала падарунак ад Вольгі - нататнік!!! Даўно сачу за творчасцю аўтаркі, захапляюся яе майстэрствам і акурантнасцю! Нядаўна Вольга праводзіла розыгрыш цукеркі з прызам-нататнікам, і мне так хацелася яго выіграць!!! Але... І вось зараз я трымаю яго ў руках і ўсё яшчэ сумняваюся, ці запісываць мне ў яго свае меркантыльныя планы, ці яшэ падумаць...Які ж ён акуратны і стылёвы! Мой сябра, убачыўшы сплецены ўручную каптал, адразу прапанаваў працу ў сваёй тыпаграфіі! Вось фота ))