16 April 2013
Пакунак / pack
11 April 2013
Зімні камплект з пампонамі / winter complete with pompons
Паспела!!! Паспела зімні камплект з шапкі, шаліка і рукавічак, вязаны на заказ, скончыць і ўручыць падчас зімняга надвор’я. Снег у нас яшчэ ляжыць, можна і паваляцца ў ім, і нават перыядычна пасыпае ім. Магчыма, на гэтым тыдні ўжо пачнецца сапраўдныя цёплая вясна. Але калі зіма вырашыць затрымацца яшчэ натрошачку (што мяне не можа не радаваць, але не трэба ў мяне за гэта кідаць камяні - ну, зімняя я дама, што тут зробіш), так вось калі мая варажба падзейнічае і надалей, то ўладарніца камплекту зможа яго адразу ж і выгуляць.
Ніткі Felice "Wool" 80% воўна + 20% акрыл (Турцыя) 100г/300м, вязала ў 2 ніці. Ніткі вельмі мяккія і цёплыя, пры вязанні ніякага намёку на сінтэтыку, так што і насіцца будзе добра. Ідэя камплекту з "Дропсу", шапка "Робін", але вязаны ў адваротным парадку.
Вялікі дзякуй мадэлі-суседцы, да натуральных рыжых валосоў якой так добра пасаваў камплект ))
Пад катам шмат фота ))

Тэгі
hats,
knitted,
scarves,
вязание спицами,
вязанне спіцамі,
шалікі,
шапки,
шапкі,
шарфы
Subscribe to:
Posts (Atom)