Самы мяккі плед - для самых маленькіх мякенькіх салодкіх дзетак )) Прыгожа выглядаюць абодва яго бакі - як з пампонамі, так і з касічкамі.
Вязаць яго было поўнай асалодай, асабліва калі ён стаў вялікім, і ўвесь гэты пух ляжаў на маіх каленях, складаючы канкурэнцыю сыну і котцы. Ніткі - ALIZE "Marifetli", на памер 110*130 пайшло 6 маткоў і палову "Джынса" на абвязку. Каралеўскі колер ідэальна падыходзіць і дзяўчынкам, і хлопчыкам. Кокан махеравы, мякенькі-мякенькі, выдатны атрыбут для фотасесіі.
Гэтае фота
Вольгі Гарчычкі стала фотаздымкам дня на сайце дзіцячых фатографаў
infano.com.ua.
Пад катам шмат яе прыгожых фота