2018
Выгляд
Памылка ў шаблоне: незразумелы сімвал «{»
2018 год паводле тэм: |
З’явіліся · Зніклі · Нарадзіліся · Памерлі |
Культура і мастацтва |
Навука і тэхналогія |
Палітыка |
Артыкул або раздзел асвятляе будучую падзею. |
2018 — невысакосны год.
Падзеі
Студзень
- 2 студзеня — У Перу, недалёка ад Лімы, пры падзенні аўтобуса ў прорву загінулі 48 чалавек.
- 25 студзеня — Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў дэкрэт аб садзейнічанні занятасці насельніцтва (у яго не ўвайшлі ўведзеныя раней нормы аб спагнанні з працаздольных непрацуючых грамадзян збору на фінансаванне дзяржрасходаў).
- 28 студзеня — Саўлі Нійнісцё перавыбраны на пасаду Прэзідэнта Фінляндыі.
- 31 студзеня — Адбылося зацьменне Месяца.
Люты
- 4 лютага — Нікас Анастасіадзіс перавыбраны Прэзідэнтам Рэспублікі Кіпр.
- 9 лютага — У Пхёнчхане ўрачыста адкрыліся Зімовыя Алімпійскія гульні 2018.
- 11 лютага — Самалёт Ан-148 «Саратаўскіх авіяліній», які накіроўваўся з маскоўскага аэрапорта Дамадзедава ў Орск пацярпеў крушэнне ў Падмаскоўі, на борце знаходзіўся 71 чалавек, усе яны загінулі.
- 15 лютага — Аляксандр Лукашэнка вызваліў ад займаных пасад міністра лясной гаспадаркі Міхаіла Амельяновіча і міністра спорту і турызму Аляксандра Шамко за непрыняцце дзейсных мер па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі правапарушэннямі ў падведамасных арганізацыях.
- 17 лютага — Прах беларускай мецэнаткі Магдалены Радзівіл перапахаваны ў Касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Мінску[1].
- 18 лютага — Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў Беларусі.
- 18 лютага — Беларускі тэнісіст Максім Мірны правёў свой 100-ы фінальны матч у кар'еры.
- 21 лютага — Нарвежская лыжніца Марыт Б'ёрген выйграла 14-ы алімпійскі медаль і стала самай тытулаванай спартсменкай у гісторыі Алімпіяд.
- 22 лютага — Беларуская каманда ў складзе Надзеі Скардзіна, Ірыны Крыўко, Дзінары Алімбекавай і Дар’і Домрачавай выйграла залатыя медалі ў біятлоннай эстафеце на Алімпійскіх гульнях.
- 25 лютага — Скончыліся Зімовыя Алімпійскія гульні 2018 у карэйскім Пхёнчхане.
Сакавік
- 9 сакавіка — Беларуска Дар’я Домрачава атрымала 31-ю перамогу на этапах Кубка свету па біятлоне.
- 10 сакавіка — ФК «Дынама-Брэст» выйграў Суперкубак Беларусі па футболе 2018.
- 14 сакавіка — Ангела Меркель перавыбрана на пасаду канцлера Германіі на чацвёрты тэрмін.
- 16 сакавіка — Беласток і Гродна падпісалі дамову аб супрацоўніцтве.
- 17 сакавіка — Сі Цзіньпін пераабраны старшынёй КНР на трэці тэрмін.
- 18 сакавіка — Прэзідэнцкія выбары ў Расіі. Перамогу атрымаў Уладзімір Пуцін.
- 25 сакавіка — Лаўрэатам Абелеўскай прэміі «за дальнабачную праграму, якая звязвае тэорыю прадстаўленняў з тэорыяй лікаў» стаў Роберт Ленглендс.
- 25 сакавіка — Святочным канцэртам і мітынгам адзначаны Дзень Волі ў Мінску.
- 25 сакавіка — Пажар у гандлёвым цэнтры ў Кемераве, загінулі 60 чалавек, з іх большасць — дзеці.
Красавiк
- 3 красавіка — Нарвежскі біятланіст Уле-Эйнар Б’ёрндален аб’явіў пра завяршэнне спартыўнай кар’еры.
- 6 красавіка — Былы прэзідэнт Рэспублікі Карэя Пак Кын Хе прыгаворана да 24 гадоў турмы ў выніку карупцыйнага скандалу.
- 6 красавіка
- Хакеісты гродзенскага «Нёмана» абаранілі тытул чэмпіёнаў Беларусі ў зкстралізе.
- Нарвежская лыжніца Марыт Б’ёрген аб'явіла пра завяршэнне спартыўнай кар'еры.
- 7 красавіка — У правінцыі Саскачэван (Канада) у выніку аварыі з удзелам аўтобуса загінулі 14 чалавек[2].
- 8 красавіка — У Японiі ўпершыню з Другой сусветнай вайны была адноўлена марская пяхота[3].
- 11 красавіка — Пры крушэнні ваенна-транспартнага самалёта Іл-76ТД у Алжыры загінулі 257 чалавек[4].
- 12 красавіка — Грамадзянская вайна ў Сірыі: Усходняя Гута перайшла пад кантроль войскаў Асада[5].
- 14 красавіка — Ракетныя удары кааліцыі ЗША, Вялікабрытаніі і Францыі па шэрагу ваенных і грамадзянскіх аб’ектаў у Дамаску (Сірыя)[6]
- 19 красавіка
- Кіраўнік Дзяржаўнага савета Кубы Рауль Кастра сышоў у адстаўку. Новым кіраўніком краiны стаў Мігель Дыяс-Канель[7].
- Кароль Свазіленда Мсваці III афіцыйна перайменаваў краіну, дзяржава вярнулася да гістарычнай назвы — Эсваціні[8].
- 23 красавіка — У выніку пратэстаў у Арменiі прэм’ер-міністр Серж Саргсян падаў у адстаўку.[9]
- 27 красавіка — Лідары КНДР і Рэспублікі Карэя Кім Чэн Ын і Мун Чжэ Ін падпісалі дэкларацыю, у якой абвясцілі аб пачатку «эры міру» паміж краінамі[10].
Май
- 2 мая — Уладзімір Патупчык зняты з пасады міністра энергетыкі Беларусі за садзейнічанне незаконнаму сямейнаму бізнесу.
- 4 мая — Улады Гаваяў аб’явілі эвакуацыю насельніцтва ў раёне вывяржэння вулкана Кілаўэа.
- 7 мая — Чэмпіянат свету па снукеры 2018 скончыўся перамогай валійца Марка Уільямса.
- 10 мая — Парламент Венгрыі зацвердзіў Віктара Орбана на пасаду прэм’ер-міністра краіны на новы тэрмін.
- 12 мая — Першы ў Беларусі помнік Тадэвушу Касцюшку ўрачыста адкрылі на тэрыторыі музея-сядзібы ва ўрочышчы Мерачоўшчына ля горада Косава.
- 12 мая — Фінал конкурсу песні «Еўрабачанне»-2018 (Лісабон, Партугалія). Перамогу атрымала прадстаўніца Ізраіля Нета Барзілай з песняй «Toy».
- 15 мая — Адкрыццё Крымскага моста праз Керчанскі праліў.
- 15 мая — Аргенцінец Дыега Марадона падпісаў кантракт з брэсцкім «Дынама».
- 16 мая — Мадрыдскі «Атлетыка» трэці раз выйграў Лігу Еўропы па футболе.
- 19 мая — Японскі фільм «Крамныя зладзеі» рэжысёра Хірокадзу Корээды ўзнагароджаны «Залатой пальмавай галінай» Канскага кінафестывалю[11].
- 19 мая — У фінале Кубка Беларусі па футболе 2018 «Дынама-Брэст» атрымала перамогу над «БАТЭ».
- 21 мая — Грамадзянская вайна ў Сірыі: у прыгарадах Дамаска знішчана апошняя апора тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава». Сталіца Сiрыі ўпершыню з 2011 года апынулася па-за зонай баявых дзеянняў.
- 26 мая — Баскетбалісты клуба «Цмокі-Мінск» у дзясяты раз запар сталі чэмпіёнамі Беларусі.
- 26 мая — Мадрыдскі «Рэал» выйграў Лігу чэмпіёнаў УЕФА трэці раз запар.
Чэрвень
- 1 чэрвеня — У Гродне пачаўся ХII Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур і ўрачыста адкрыты помнік Давыду Гарадзенскаму.
- 1 чэрвеня — Парламент Іспаніі пазбавіў Марыяна Рахоя пасады прэм’ер-міністра.
- 9 чэрвеня — Голдэн Стэйт Уорыярз другі раз запар і трэці раз за чатыры гады сталі чэмпіёнамі НБА.
- 14 чэрвеня — Стартаваў Чэмпіянат свету па футболе 2018 (Расія).
- 24 чэрвеня — Прэзідэнцкія і парламенцкія выбары ў Турцыі: перамогу атрымалі дзеючы прэзідэнт Рэджэп Таіп Эрдаган i яго Партыя справядлівасці і развіцця.
Ліпень
- 1 ліпеня — Усеагульныя выбары ў Мексіцы. Былі абраны 500 дэпутатаў Кангрэсу, 128 членаў Сената і новы прэзідэнт Андрэс Мануэль Лопес Абрадор.
- 3 ліпеня — Паводка ў Японіі, больш за 400 загінулых і пацярпелых.
- 11 ліпеня — У Бруселі пачаўся саміт НАТА.
- 15 ліпеня — У фінале Чэмпіянату свету па футболе зборная Францыі атрымала перамогу над Харватыяй.
- 21 ліпеня — Пасля пагранічнага сутыкнення ізраільскія вайскоўцы атакавалі 60 аб'ектаў у Сектары Газа.
- 27 ліпеня — Самае працяглае ў XXI стагоддзі месяцавае зацьменне.
- 30 ліпеня — прэзідэнцкія выбара ў Зімбабвэ, перамогу адтрымаў Эмерсан Мнангагва.
Жнівень
- 4 жніўня — Няўдалая спроба замаху на прэзідэнта Венесуэлы Нiкаласа Мадура.
- 10 жніўня — У Бухарэсце ў ходзе масавай антыкарупцыйнай маніфестацыі паліцыя ўжыла слёзатачывы газ. Пацярпела 440 чалавек.
- 12 жніўня — Расія, Іран, Азербайджан, Туркменія і Казахстан падпісалi Канвенцыю аб прававым статусе Каспійскага мора.
- 12 жніўня — У Берліне завяршыўся Чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы 2018.
Верасень
- 8 верасня — Мексіканскі фільм «Рым» рэжысёра Альфонса Куарона ўзнагароджаны прэміяй «Залаты леў» на Венецыянскім кінафестывалі[12].
- 30 верасня — Рэферэндум аб перайменаванні краіны ў Македонiі.
Кастрычнік
- 4 кастрычніка — Ва Узброеных сілах Украіны зацверджана новае прывітанне «Слава Украіне» — «Героям Слава». Слова «таварыш» заменяць на «пан» і «пані».
- 5 кастрычніка — Лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі міру сталі Дэніс Муквегэ з ДР Конга і Надзя Мурад з Ірака.
- 6 — 18 кастрычніка — Адбыліся Летнія юнацкія Алімпійскія гульні 2018.
- 11 кастрычніка — Запуск пілатаванага касмічнага карабля Саюз МС-10 завяршыўся аварыйнай пасадкай, касманаўты Аляксей Аўчынін і Тайлер Хэйг былі эвакуяваны.
- 11 кастрычніка — Літаратурную прэмію Ежы Гедройца атрымаў Уладзімір Арлоў за кнігу «Танцы над горадам».
- 15 кастрычніка — На праведзеным у Мінску пасяджэнні Свяшчэннага сінода РПЦ прынята рашэнне аб поўным разрыве еўхарыстычных зносін з Канстанцінопалем пасля прадастаўлення аўтакефаліі праваславнай царкве ва Украіне.
- 16 кастрычніка — Прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян абвясціў аб сваёй адстаўцы.
- 16 кастрычніка — Стартаваў 73-і сезон НБА.
- 17 кастрычніка — У выніку выбухаў і стральбы ў Керчанскім політэхнічным каледжы загінуў 21 чалавек.
- 17 кастрычніка — Лаўрэатам Букераўскай прэміі стала брытанская пісьменніца Анна Бёрнс за раман «Малочнік ».
- 19 кастрычніка — Падчас індуісцкага свята Дашара каля горада Амрытсар у індыйскім штаце Пенджаб у натоўп людзей урэзаўся цягнік . Загінула больш за 60 чалавек і каля 200 атрымалі раненні.
- 20 кастрычніка — Чэмпіёнам свету па валейболе сярод жанчын у Японіі ўпершыню стала зборная Сербіі.
Чаканыя падзеі
- 25 лістапада — Міжнародны дзіцячы конкурс песні «Еўрабачанне 2018» пройдзе ў «Мінск-Арэне»
Памерлі
- 3 студзеня: Людміла Барысаўна Яфімава, народная артыстка Беларусі, харавы дырыжор
- 5 студзеня: Джон Янг, амерыканскі астранаўт (нар. 24.9.1930)
- 8 студзеня: Джордж Максвел Рычардс, прэзідэнт Трынідада і Табага (2003-2013)
- 15 студзеня: Далорэс О’Рыардан, ірландская спявачка, кампазітар
- 15 студзеня: Віктар Іванавіч Анпілаў, расійскі журналіст, палітычны дзеяч
- 17 студзеня: Уладзімір Сяргеевіч Улашчык, беларускі вучоны-медык
- 24 студзеня: Міхаіл Анемпадыстаў, беларускі мастак, паэт
- 28 студзеня: Нэлі Багуслаўская, беларуская эстрадная спявачка
- 1 лютага: Барыс Кіт, беларускі грамадскі дзеяч і навуковец (нар. 6.4.1910)
- 7 лютага: Генадзь Гарбук, народны артыст Беларусі
- 21 лютага: Аляксандр Шымкавяк, беларускі баскетбольны трэнер (нар. 1955)
- 2 сакавіка: Георгій Васілевіч Штыхаў, беларускі археолаг, гісторык
- 3 сакавіка: Валянціна Пятроўна Лемцюгова, беларускі мовазнавец
- 9 сакавіка: Валянцін Уладзіміравіч Вялічка, беларускі дыпламат
- 12 сакавіка: Алег Паўлавіч Табакоў, расійскі акцёр і рэжысёр
- 14 сакавіка: Стывен Уільям Хокінг, англійскі фізік-тэарэтык
- 24 сакавіка: Ліз Асіа, швейцарская спявачка
- 6 красавіка: Аляксандр Курловіч, беларускі цяжкаатлет
- 8 красавіка: Лейла Абашыдзэ, грузінская кінаактрыса, народная артыстка Грузіі (1965)[13].
- 13 красавіка: Мілаш Форман, чэшскі і амерыканскі кінарэжысёр і сцэнарыст[14].
- 15 красавіка: Міхаіл Ільіч Цэйцін, беларускі трэнер і выкладчык, заслужаны трэнер СССР і Рэспублікі Беларусь[15].
- 17 красавіка: Барбара Буш, жонка 41-га прэзідэнта ЗША Джорджа Буша старэйшага, маці 43-га прэзідэнта Джорджа Буша малодшага і 43-га губернатара Флорыды Джэба Буша[16].
- Не пазней 20 красавіка: Тым Берглінг, больш вядомы як Avicii, шведскі дыджэй[17].
- 24 красавіка: Іван Васільевіч Гайшун, беларускі матэматык, доктар фізіка-матэматычных навук (1984), прафесар (1992), акадэмік (1991) НАН Беларусі[18].
- 1 мая: Ванда Вілкамірская, польская скрыпачка і музычны педагог
- 2 мая: Ван Даньфэн, кітайская актрыса
- 3 мая: Афонсу Длакама, мазамбіцкі палітык
- 4 мая: Хуан Марана, іспанскі палітычны дзеяч, мэр Леона (1979–1987, 1989–1995)
- 5 мая: Эрмана Альмі, італьянскі кінарэжысёр, сцэнарыст і прадзюсар
- 6 мая: Халед Мохі эд-Дын, егіпецкі палітычны дзеяч, засноўнік левай партыі Тагаму, адзін з лідараў рэвалюцыі 1952 года, лаўрэат Міжнароднай Ленінскай прэміі «За ўмацаванне міру паміж народамі»
- 7 мая: Міхаіл Юр’евіч Герман, савецкі і расійскі мастацтвазнаўца, прафесар, доктар мастацтвазнаўства, пісьменнік
- 8 мая: Джордж Дакмеджан, амерыканскі палітык, член Рэспубліканскай партыі ЗША, губернатар Каліфорніі (1983—1991)
- 9 мая: Амар Дауд, лівійскі футбаліст, гулец Нацыянальнай зборнай Лівіі; памёр у выніку ДТЗ
- 10 мая: Дэвід Гудал, англійскі і аўстралійскі геабатанік і эколаг-статыстык
- 15 мая: Рэйман Уілсан, брытанскі футбаліст, гулец зборнай Англіі, чэмпіён свету 1966 года[19].
- 17 мая: Рычард Пайпс, польскі і амерыканскі гісторык (нар. 1923)
- 22 мая: Віктар Піскароў, міністр унутраных спраў БССР
- 23 мая: Філіп Рот, амерыканскі пісьменнік, лаўрэат Пулітцэраўскай прэміі
- 28 мая: Арсень Ліс, беларускі фалькларыст, літаратуразнавец, літаратар (нар. 1934)
- 2 чэрвеня: Віктар Іванавіч Бялевіч, беларускі баскетбольны трэнер
- 6 чэрвеня: Эдуард Зарыцкі, беларускі кампазітар (нар. 1946)
- 6 чэрвеня: Кіра Георгіеўна Муратава, украінскі і савецкі кінарэжысёр, сцэнарыстка і актрыса (нар. 1934)[20]
- 8 чэрвеня: Міхась Мушынскі, беларускі крытык, літаратуразнавец
- 10 чэрвеня: Авенір Вайнштэйн, беларускі джазмен і кампазітар[21].
- 13 чэрвеня: Іосіф Віктаравіч Залуцкі, беларускі вучоны-анколаг.
- 14 чэрвеня: Станіслаў Сяргеевіч Гаварухін, савецкі і расійскі кінарэжысёр і сцэнарыст[22].
- 26 чэрвеня: Алесь Зайка, беларускі краязнавец
- 28 чэрвеня: Крысцінэ Нёстлінгер, аўстрыйская пісьменніца
- 3 ліпеня: Робі Мюлер, нідэрландскі кінааператар
- 10 ліпеня: Мікалай Іванавіч Дземянцей, беларускі савецкі палітычны дзеяч
- 19 ліпеня: Іван Іванавіч Савосцікаў, беларускі футбаліст і трэнер[23].
- 19 ліпеня: Дзяніс Юр’евіч Тэн, казахстанскі фігурыст, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2014 года ў Сочы[24].
- 27 ліпеня: Уладзімір Мікалаевіч Вайновіч, расійскі празаік, паэт і драматург[25].
- 4 жніўня: Аляксандр Міхайлавіч Кулінковіч, беларускі рок-музыкант, заснавальнік і вакаліст гурта «Neuro Dubel».[26].
- 14 жніўня: Мікалай Міхайлавіч Кірычэнка, беларускі акцёр, Народны артыст Беларусі. [27].
- 14 жніўня: Эдуард Мікалаевіч Успенскі, савецкі і расійскі пісьменнік, драматург і сцэнарыст, аўтар дзіцячых кніг, тэлевядучы. [28].
- 15 жніўня: Хведар Нюнька, беларускі грамадска-культурны дзеяч у Літве.[29]
- 16 жніўня: Арэта Франклін, амерыканская спявачка ў стылях рытм-энд-блюз, соўл і госпел
- 16 жніўня: Атал Біхары Ваджпаі, індыйскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, 11-ы і 14-ы прэм’ер-міністр Індыі. [30]
- 18 жніўня: Кофі Анан, ганскі дыпламат, Генеральны сакратар ААН (1997—2006), лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру[31].
- 21 жніўня: Іосіф Робертавіч Варановіч, беларускі хірург, доктар медыцынскіх навук, заслужаны дзеяч навукі БССР, адзін з заснавальнікаў беларускай школы траўматалогіі і артапедыі, дырэктар БелНДІ траўматалогіі і артапедыі (1972—1993)[32].
- 23 жніўня: Алесь Ліпай, беларускі журналіст і паэт, заснавальнік агенцтва навін БелаПАН[33].
- 25 жніўня: Джон Сідні Мак-Кейн, амерыканскі палітык, кандыдат у прэзідэнты ЗША 2008 г.[34].
- 30 жніўня: Іосіф Давыдавіч Кабзон, савецкі і расійскі эстрадны спявак, Народны артыст СССР (1987)[35].
- 31 жніўня: Аляксандр Уладзіміравіч Захарчанка, ваенны і дзяржаўны дзеяч непрызнанай Данецкай Народнай Рэспублікі[36].
- 21 верасня: Чан Дай Куанг, прэзідэнт В’етнама (2016—2018)[37].
- 22 верасня: Анатоль Анатолевіч Капскі, беларускі бізнесмен і спартыўны дзеяч[38].
- 1 кастрычніка: Шарль Азнавур, французскі спявак, музыкант, акцёр, пісьменнік[39]
Зноскі
- ↑ У Менску перапахавалі прах Магдалены Радзівіл . «Радыё Свабода». Праверана 17 лютага 2018.
- ↑ У Канадзе ў выніку аварыі з удзелам аўтобуса загінулі 14 чалавек . Інтэрфакс. Праверана 16 красавіка 2018.
- ↑ / В Японії відновили морську піхоту . https: //mil.in.ua/. Український мілітарний партал (17 красавіка 2018). Праверана 17 красавіка 2018. (укр.)
- ↑ blr.belta.by
- ↑ Korrespondent.net. "Усходняя Гута перайшла пад кантроль войскаў Асада"(руск.). Праверана 2018-04-17.
- ↑ Амерыкана-французска-англiйскiя ракетныя ўдары па Сiрыi
- ↑ Новым лiдарам Кубы стаў Мігель Дыяс-Канель
- ↑ blr.belta.by
- ↑ Վարչապետ Սերժ Սարգսյանի հայտարարությունը - Մամլո հաղորդագրություններ - Լրատվություն - Հայաստանի Հանրապետության վարչապետ (арм.). www.primeminister.am. Праверана 24 красавіка 2018.
- ↑ КНДР і Рэспубліка Карэя дамовіліся пакласці канец вайне і пазбавіць паўвостраў ад ядзернай зброi . BBC (27 красавіка 2018). Праверана 27 красавіка 2018.
- ↑ Nancy Tartaglione. Cannes Winners: ‘Shoplifters’ Takes Palme D’Or; Spike Lee’s ‘BlacKkKlansman’ Is Grand Prize – Full List (англ.). Сайт «Deadline». «Deadline» (19 мая 2018). Праверана 2 чэрвеня 2018.
- ↑ Official Awards of the 75th Venice Film Festival (англ.). «La Biennale di Venezia» (8 верасня 2018). Праверана 9 верасня 2018.
- ↑ Памерла легендарная савецкая і грузінская актрыса Лэйла Абашыдзэ
- ↑ Памёр Мілаш Форман — рэжысёр фільма «Палёт над гняздом зязюлі»
- ↑ Памёр вядомы трэнер і выкладчык Міхаіл Цэйцін
- ↑ Памерла Барбара Буш, жонка 41-га прэзідэнта ЗША і маці 43-га
- ↑ Мегапапулярны шведскі дыджэй Avicii памёр у 28 гадоў
- ↑ Умер академик Иван Васильевич Гайшун (руск.)
- ↑ Памёр Рэйман Уілсан (руск.)
- ↑ Памерла рэжысёр Кіра Муратава
- ↑ Памёр вядомы беларускі джазмен і кампазітар Авенір Вайнштэйн
- ↑ Памёр савецкі і расійскі рэжысёр Станіслаў Гаварухін
- ↑ Памёр футбольны трэнер Іван Савосцікаў
- ↑ Фігурыста-чэмпіёна Дзяніса Тэна ў Казахстане забілі нажом
- ↑ Памёр Уладзімір Вайновіч
- ↑ Памёр спявак Аляксандр Кулінковіч
- ↑ «Быў чалавекам Тэатра». Памёр акцёр Мікалай Кірычэнка, Радыё Свабода, 14-08-2018
- ↑ Памёр Эдуард Успенскі, Intex-press, 15-08-2018
- ↑ Памёр Хведар Нюнька, шматгадовы лідар беларусаў Літвы, Радыё Свабода, 15-08-2018
- ↑ Atal Bihari Vajpayee funeral will be held at 4pm on Friday (англ.)
- ↑ Памёр Кофі Анан
- ↑ Памёр заснавальнік беларускай школы траўматалогіі і артапедыі Іосіф Варановіч
- ↑ Раптоўна памёр заснавальнік БелаПАН Алесь Ліпай
- ↑ Памёр амерыканскі палітык Джон Мак-Кейн
- ↑ Памёр спявак і палітык Іосіф Кабзон
- ↑ У Данецку забіты лідар ДНР
- ↑ Раптоўна памёр прэзідэнт В’етнама Чан Дай Куанг
- ↑ Памёр старшыня праўлення футбольнага клуба БАТЭ Анатоль Капскі
- ↑ Памёр Шарль Азнавур — адзін з найпапулярнейшых спевакоў ХХ стагоддзя