Аляксандр Уладзіміравіч Захарчанка
Аляксандр Уладзіміравіч Захарчанка | |
---|---|
руск.: Александр Владимирович Захарченко укр.: Олександр Володимирович Захарченко | |
Дата нараджэння | 26 чэрвеня 1976[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 жніўня 2018[2] (42 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Веравызнанне | Праваслаўная Царква |
Партыя | |
Род дзейнасці | палітык, ваенны |
Узнагароды | |
Аўтограф | |
Удзельнік | |
av-zakharchenko.su | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аляксандр Уладзіміравіч Захарчанка (укр.: Олександр Володимирович Захарченко; 26 чэрвеня 1976, Данецк, УССР, СССР — 31 жніўня 2018, Данецк, Украіна/ДНР[3]) — кіраўнік непрызнанай Данецкай Народнай Рэспублікі. Старшыня Савета міністраў (7 жніўня 2014 па 31 жніўня 2018 года) і вярхоўны галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі ДНР. Генерал-маёр ДНР (2016), генерал-маёр ЛНР (2015).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Раннія гады
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 26 чэрвеня 1976 г. у Данецку ў сям'і шахцёра з 35-гадовым стажам Уладзіміра Захарчанка (цяпер пражывае ў Арцёмаўску)[4]. Бацька па нацыянальнасці — украiнец, а маці — руская[4].
Скончыў сярэднюю агульнаадукацыйную школу № 4 Данецка[4][5].
Пасля заканчэння з адзнакай Данецкага тэхнікума прамысловай аўтаматыкі пачаў працаваць на шахце горным электрамеханікам[4][5][6][7][8]. Па прафесіі — тэхнік-электрамеханік 6-га разраду[4][5][8][9]. Вучыўся ў Данецкам юрыдычным інстытуце МУС Украіны (няскончаная вышэйшая адукацыя)[4][5][6][7][8].
Займаўся прадпрымальніцкай дзейнасцю ў галіне вугальнай прамысловасці[4][5]. Па даных стваральніка ўкраінскага інтэрнэт-выдання Insider журналіста Сяргея Шчарбіна, які спасылаецца на рэестр юрыдычных асоб, Захарчанка быў у ліку сузаснавальнікаў размешчанага ў Данецку ТАА «Дэльта-Форт» (выданне кніг, аптовая продажа харчавання i алкаголю). Ён паказвае, што ў 2006 годзе Захарчанка займаў пасаду дырэктара ТАА «Гандлёвы дом Кантынент», які ўваходзіў у склад «Азоўскай харчовай кампаніі», уладальнікам якой з’яўляецца А. Ляшчынскі, i які меў судовы працэс з «Дэльта-Форт»; таксама адзначаецца, што адным з заснавальнікаў фірмы з’яўляецца С. Кій, блізкі да Р. Ахметава; у той жа час прэс-служба групы «System Capital Management» паведаміла Шчарбіна, што Захарчанка ніколі не працаваў у яе структурах: «Пералічаныя кампаніі («Дэльта-Форт», «ГД Кантынент», «Азоўская харчовая кампанія», «Шчыт») ніякага дачынення да групы SCM не маюць»[10]. Таксама кампаніяў заяўлялася, што чалавек з такім жа імем, як і ў Захарчанка, з’яўляўся кіраўніком філіяла ТАА «Комплекс Агромарс» (уладальнік Е. Сігал) у Данецку, якое называе адным «з найбуйнейшых вытворцаў курынага мяса»[10].
ДНР
[правіць | правіць зыходнік]Са снежня 2013 года ўзначальваў Данецкай аддзяленне харкаўскай грамадскай арганізацыі «Апора»[8][11][12]. У ходзе пратэстаў на паўднёвым усходзе Украіны вясной 2014 года, 16 красавіка ўзначаліў групу з 7 узброеных чалавек, якія занялі будынак данецкай гарадской адміністрацыі[8][11].
У маі 2014 года быў прызначаны ваенным камендантам Данецка[8][13][14]. У ліпені 2014 года прызначаны на пасаду намесніка міністра ўнутраных спраў ДНР[6][8]. Камандзір падраздзялення «Апора» арміі ДНР[15] да 7 ліпеня 2014 года[16]. Асабіста ўдзельнічаў у баях, быў паранены ў руку, камандуючы атакай на населены пункт Кажэўня (укр. Кожевня) 22 ліпеня 2014 года[6][8][17][18]. З 23 ліпеня меў воінскае званне генерал-маёра.
7 жніўня 2014 года, пасля сыходу ў адстаўку з пасады старшыні Савета Міністраў Данецкай Народнай Рэспублікі Аляксандра Барадай, заняў яго пасаду[8][19]. 8 жніўня Захарчанка зацвердзілі на пасадзе Вярхоўным саветам ДНР: за — звыш 50 дэпутатаў, устрымаліся — 6, супраць — 1[20]. У гэты ж дзень ён прыняў прысягу на вернасць народу ДНР[21][22].
30 жніўня 2014 года на Захарчанка быў здзейснены замах. Сам ён не пацярпеў, аднак кіроўца машыны, на якой ён ехаў, атрымаў раненне[8][23].
У кастрычніку падаў дакументы ў Цэнтральную выбарчую камісію ДНР як кандыдат на пасаду кіраўніка Данецкай Народнай Рэспублікі, стаўшы першым зарэгістраваліся кандыдатам[24].
3 лістапада, пасля выбараў у ДНР, ЦВК рэспублікі абвясціла, што Захарчанка перамог на іх: за яго аддалі галасы 765 тысяч чалавек, што склала каля 75% грамадзян, якія галасавалі[8][25][26]. МЗС РФ заявіла пра павагу волевыяўлення жыхароў Данецкага рэгіёну[27], кіраўніцтва краін Еўрасаюза, ЗША, Украiны, а таксама генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун, назвалі мінулыя выбары нелегітымнымі і парушаючымі заключаныя ў верасні 2014 года мінскія пагаднення[28][29][30]..
4 лістапада ў Данецкам акадэмічным музычна-драматычным тэатры прайшла інаўгурацыя Захарчанка. Аляксандр Уладзіміравіч прыняў прысягу, паклаўшы руку на Бiблiю. Кіраўнік Цэнтрвыбаркама рэспублікі Раман Лягін уручыў яму пасведчанне кіраўніка ДНР[31].
12 лютага 2015 года Аляксандр Захарчанка і кіраўнік ЛНР Ігар Платніцкі падпісалі дакумент, узгоднены з «нармандскай чацвёркай»[32].
17 лютага 2015 года быў паранены ў нагу падчас баёў за Дэбальцева, з-за чаго доўгі час перасоўваўся на мыліцах або з кіем[8][33].
28 лютага 2015 года на I з’ездзе грамадскага руху «Данецкая рэспубліка» абраны яго старшынёй[34].
У красавіку 20166года года МГБ ДНР паведамляла, што прадухіліла замах на кіраўніка ДНР, якое рыхтавала з ужываннем выбуховага прыстасавання ў стралковым комплексе «Артэміда» ў Данецку група асоб, што прыбыла з тэрыторыі падкантрольнай цяперашнім уладам Украіны[8][35]; у ліпені таго ж года пад Данецкам Захарчанка трапіў пад артылерыйскі і мінамётных абстрэл, які далятаў з украінскага боку[8][36]
10 чэрвеня 2018 года абраны старшынёй Грамадскай арганізацыі «Апора Данбаса»[37]. Па прозвішчы Захарчанка была створана дзіцячая арганізацыя «захараўцы», падобная піянерскай[4].
Смерць
[правіць | правіць зыходнік]Аляксандр Захарчанка загінуў на 43-м годзе жыцця 17:28 па мясцовым часе, 31 жніўня 2018 года ў выніку выбуху ў кафэ «Сепар» у цэнтры Данецка, атрымаўшы чэрапна-мазгавую траўму, ня сумяшчальную з жыццём[38][39][40]. Прычынай гібелі кіраўніка самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі стала выбуховае прыстасаванне, закладзенае над уваходам у кафэ[41]; разам з ім загінуў адзін з целаахоўнікаў Вячаслаў Дацэнка, яшчэ 11 чалавек пацярпелі[42] (сярод іх міністр падаткаў і даходаў ДНР Аляксандр Цімафееў і кіраўнік моладзевага крыла арганізацыі «Апора Данбаса» Наталля Волкава). Пазней увечары таго ж дня з’явілася інфармацыя аб тым, што праваахоўныя органы самаабвешчанай Данецкай Народнай Рэспублікі затрымалі некалькіх падазраваных у замаху, якіх лічаць украінскімі дыверсантамі[43].
Зноскі
- ↑ а б Alexander Vladimirovich ZAKHARCHENKO (Александр Владимирович Захарченко) // EUR-Lex — 2001. Праверана 1 мая 2020.
- ↑ Alexandre Zakhartchenko, le principal chef séparatiste ukrainien, tué à Donetsk — Le Monde, 2018. Праверана 1 мая 2020.
- ↑ В Донецке погиб глава ДНР Александр Захарченко . Коммерсантъ (31 жніўня 2018). Праверана 31 жніўня 2018.
- ↑ а б в г д е ё ж Александр Захарченко // Свободная пресса
- ↑ а б в г д Камзин Н. От шахтёра до главы республики. Кем был Александр Захарченко // Вечерняя Москва, 31.08.2018
- ↑ а б в г Бородай ушел в отставку, его место займет Захарченко
- ↑ а б Захарченко назначен новым премьер-министром ДНР // Сегодня.ру, 07.08.2014
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н Андрей Гатинский, Екатерина Костина. В ДНР назвали имя нового главы республики // РБК, 31.08.2018
- ↑ Марина Перевозкина «Если Донбасс поднимется, места всем будет мало» // Московский комсомолец. — № 26503. — 15.04.2014
- ↑ а б Сергій Щербина. Связи ДНР: тень «хозяев Донбасса»(недаступная спасылка). Insider (12 верасня 2014). Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 2014. Праверана 30 снежня 2018.
- ↑ а б Донецкий горсовет захвачен людьми в масках // The Russian Times, 16.04.2014
- ↑ Глава «Оплота» рассказал о лоббировании кандидатуры Захарченко на пост главы «ДНР»
- ↑ Григорий Набережнов, Ася Сотникова, Александр Артемьев Премьер-министром ДНР стал политолог из России // РБК, 16.05.2014
- ↑ В псевдокабмин сепаратистов вошли люди, близкие к «регионалам» // Украинская правда, 16.05.2014
- ↑ Ополченцы сообщают о боях в районе КПП «Мариновка» на границе с Россией // Интерфакс/Ведомости, 24.07.2014
- ↑ Пресс-конференция Александра Бородая, Александра Захарченко и Бориса Литвинова — dnr today, 7 авг. 2014 г.
- ↑ Сводка от Стрелкова 24.07.2014 1:33 мск Архівавана 27 ліпеня 2014 года.
- ↑ Стрелков: Ополчение уничтожило установку «Град» на подъезде к Донецку // РИА Новости/Ведомости, 24.07.2014
- ↑ Премьер-министр ДНР Александр Бородай подал в отставку по собственному желанию // ИТАР-ТАСС, 07.08.2014
- ↑ Верховный совет ДНР утвердил Александра Захарченко новым премьером // РИА Новости, 08.08.2014
- ↑ Александр Захарченко принял присягу(недаступная спасылка). Пресс-центр ДНР (8 жніўня 2014). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2014. Праверана 30 снежня 2018.
- ↑ Александр Захарченко утверждён в должности премьера Донецкой Народной Республики // ИТАР-ТАСС, 08.08.2014
- ↑ На премьера ДНР совершено покушение, один человек получил ранения // РИА Новости, 30.08.2014
- ↑ Владислав Гордеев. Власти ДНР опровергли информацию об отставке Захарченко с поста премьера (руск.). РБК (8 кастрычніка 2014). Праверана 8 кастрычніка 2014.
- ↑ Захарченко победил на выборах главы ДНР (руск.). Lenta.ru (3 лістапада 2014).
- ↑ Захарченко лидирует на выборах главы ДНР после обработки 100 % протоколов
- ↑ Заявление МИД России о выборах 2 ноября в Донецкой и Луганской областях (руск.). Министерство иностранных дел Российской Федерации (3 лістапада 2014).
- ↑ ЕС и Киев осудили так называемые «выборы» в ДНР и ЛНР (руск.). Русская служба BBC (3 лістапада 2014).
- ↑ Порошенко назвал выборы в ДНР и ЛНР «фарсом под дулами танков» (руск.). Интерфакс (2 лістапада 2014).
- ↑ Глава ООН осудил планы вооруженных повстанцев на востоке Украины провести свои собственные «выборы» . Центр новостей ООН (29 кастрычніка 2014). Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2014. Праверана 1 лістапада 2014.
- ↑ Захарченко официально вступил в должность главы ДНР (руск.). НТВ (4 лістапада 2014).
- ↑ Елизавета Антонова. Лидеры ДНР и ЛНР подписали мирный план по Украине (руск.). РБК (12 лютага 2015).
- ↑ СМИ: глава ДНР Захарченко ранен в Дебальцево (руск.). РИА Новости (17 лютага 2015).
- ↑ "В Донбассе прошел первый съезд общественного движения «Донецкая республика»". Пятый канал(руск.). Праверана 2018-06-13.
- ↑ В ДНР заявили о предотвращении покушения на Захарченко // РБК, 29.04.2016
- ↑ Глава ДНР Захарченко попал под обстрел под Донецком // РБК, 15.07.2016
- ↑ "А.Захарченко стал председателем ОО «Оплот Донбасса»". DNR LIVE [руская]. 2018-06-11. Праверана 2018-06-13.
- ↑ [1]
- ↑ Стали известны обстоятельства гибели Захарченко // Лента.ру, 31.08.2018
- ↑ "Глава ДНР Александр Захарченко погиб в результате теракта". РИА Новости(руск.). 20180831T1821+0300Z. Праверана 2018-08-31.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) - ↑ Бомбу заложили в ночь перед покушением на Захарченко // Интерфакс, 01.09.2018 года
- ↑ При покушении на Захарченко в Донецке пострадали 11 человек// Интерфакс, 31.08.2018
- ↑ Подозреваемые в покушении на Захарченко диверсанты задержаны // Интерфакс, 31.08.2018
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аляксандр Уладзіміравіч Захарчанка
- Марина Ахмедова. Начальник Донбасса(недаступная спасылка). Русский репортёр (9 октября 2014). Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2019. Праверана 29 кастрычніка 2014.
- Max Seddon. Ukrainian Rebel Leader’s Inauguration Leaves Cease-Fire Deal For Dead . BuzzFeed (4 ноября 2014).
Аляксандр Уладзіміравіч Захарчанка ў Вікіцытатніку | |
Аляксандр Уладзіміравіч Захарчанка на Вікісховішчы |
- Нарадзіліся 26 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1976 годзе
- Нарадзіліся ў Данецку
- Памерлі 31 жніўня
- Памерлі ў 2018 годзе
- Памерлі ў Данецку
- Пахаваныя ў Данецкай вобласці
- Кавалеры ордэна Пашаны (Паўднёвая Асеція)
- Ганаровыя грамадзяне Данецка
- Асобы
- Палітыкі паводле алфавіта
- Удзельнікі вайны на ўсходзе Украіны
- Данецкая Народная Рэспубліка