Стывен Хокінг
Стывен Уільям Хокінг (англ.: Stephen William Hawking; 8 студзеня 1942, г. Оксфард, Вялікабрытанія — 14 сакавіка 2018, Кембрыдж, Вялікабрытанія) — англійскі фізік-тэарэтык. Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1974), Нацыянальнай АН ЗША (1992).
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Оксфардскі ўніверсітэт (1962), затым Кембрыджскі ўніверсітэт (1966), у якім і працаваў, з 1977 прафесар.
3 1962 паралізаваны, з 1985 страціў магчымасць маўлення.
У 22 гады ў Хокінга быў дыягнаставаны бакавы аміятрафічны склероз. Паводле прагнозаў урачоў, вучонаму заставалася жыць 2-3 гады. Аднак лёс Хокінга склаўся інакш. Ён быў двойчы жанаты, стаў бацькам траіх дзяцей. І ўжо цалкам паралізаваны прадаўжаў займацца навукай, выкладаў, выступаў з дакладамі з дапамогай камп’ютарнага галасавога сінтэзатара[24].
Прах Стывена Хокінга пахаваны ў лонданскім Вэстмінстэрскім абацтве.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Навуковыя працы па агульнай тэорыі адноснасці, тэарэтычнай астрафізіцы і касмалогіі. Даказаў тэарэму аб сінгулярнасці прасторы-часу (тэарэма Хокінга—Пенроўза, 1960-я г.). Паказаў, што на пачатковых этапах эвалюцыі Сусвету маглі ўтварацца чорныя міні-дзіры (памерам з элементарную часціцу). У сярэдзіне 1970-х г. распрацаваў тэорыю «выпарэння» чорных дзір за кошт квантавых эфектаў і нараджэння пар часціц і антычасціц (выпрамяненне Хокінга).
Аўтар шэрагу навукова-папулярных кніг, у т.л. кнігі «Кароткая гісторыя часу», якая разышлася 10-мільённым тыражом.
Прэміі і ўзнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Прэмія А. Эйнштэйна 1978.
- Прэмія Вольфа 1988.
Публікацыі
[правіць | правіць зыходнік]- Hawking, Stephen (1988). A Brief History of Time. New York: Bantam Books. ISBN 0-553-38016-8.
- Hawking, S.W.; Penrose, R. (1970). "The Singularities of Gravitational Collapse and Cosmology". Proceedings of the Royal Society A: Mathematical, Physical and Engineering Sciences. 314 (1519): 529–548. Bibcode:1970RSPSA.314..529H. doi:10.1098/rspa.1970.0021. ISSN 0080-4630.
- Hawking, S. (1971). "Gravitational Radiation from Colliding Black Holes". Physical Review Letters. 26 (21): 1344–1346. Bibcode:1971PhRvL..26.1344H. doi:10.1103/PhysRevLett.26.1344.
- Hawking, S.W. (1972). "Black holes in general relativity". Communications in Mathematical Physics. 25 (2): 152–166. Bibcode:1972CMaPh..25..152H. doi:10.1007/BF01877517. Архівавана з арыгінала 13 студзеня 2012.
- Hawking, S.W. (1974). "Black hole explosions?". Nature. 248 (5443): 30–31. Bibcode:1974Natur.248...30H. doi:10.1038/248030a0.
- Hawking, S.W. (1982). "The development of irregularities in a single bubble inflationary universe". Physics Letters B. 115 (4): 295–297. Bibcode:1982PhLB..115..295H. doi:10.1016/0370-2693(82)90373-2.
- Hartle, J.; Hawking, S. (1983). "Wave function of the Universe". Physical Review D. 28 (12): 2960–2975. Bibcode:1983PhRvD..28.2960H. doi:10.1103/PhysRevD.28.2960.
- Hawking, S. (2005). "Information loss in black holes". Physical Review D. 72 (8): 084013. arXiv:hep-th/0507171. Bibcode:2005PhRvD..72h4013H. doi:10.1103/PhysRevD.72.084013.
Зноскі
- ↑ MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ Stephen Hawking // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Stephen Hawking // Stephen Hawking dies aged 76 — BBC, 2018. Праверана 14 сакавіка 2018.
- ↑ Stephen Hawking, modern cosmology's brightest star, dies aged 76 — The Guardian, 2018. — ISSN 0261-3077 Праверана 14 сакавіка 2018.
- ↑ а б в г Catalog of the German National Library Праверана 12 жніўня 2023.
- ↑ Ian Sample Science editor Stephen Hawking, modern cosmology's brightest star, dies aged 76 — The Guardian, 2018. — ISSN 0261-3077 Праверана 14 сакавіка 2018.
- ↑ Stephen Hawking sera enterré au côté de Newton et Darwin à l'abbaye de Westminster — 2018. Праверана 12 жніўня 2023.
- ↑ Stephen Hawking op jeugdliteratuur.org — 2017. Праверана 12 жніўня 2023.
- ↑ а б Geni.com — 2006.
- ↑ How Stephen Hawking Worked — 2012. Праверана 12 жніўня 2023.
- ↑ а б в г Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ а б Professor Stephen Hawking — Кембрыджскі ўніверсітэт.
- ↑ Physicist Stephen Hawking accepts post at Waterloo institute — Таронта Стар, 2008.
- ↑ Hawking gives up academic title — 2009. Праверана 17 сакавіка 2018.
- ↑ People | Department of Applied Mathematics and Theoretical Physics Праверана 17 сакавіка 2018.
- ↑ Montenegro A. ORCID Public Data File 2023 — 2023. — doi:10.23640/07243.24204912.V1 Праверана 10 лістапада 2023.
- ↑ а б Hawking S. Properties of expanding universes — 1966. — 117 p. — doi:10.17863/CAM.11283
- ↑ а б Матэматычная генеалогія — 1997.
- ↑ http://www.casinapioiv.va/content/accademia/en/academicians/ordinary/hawking.html
- ↑ http://www.amphilsoc.org/memhist/search?creator=hawking&title=&subject=&subdiv=&mem=&year=&year-max=&dead=&keyword=&smode=advanced
- ↑ NNDB — 2002.
- ↑ www.nasonline.org
- ↑ http://www.damtp.cam.ac.uk/people/s.w.hawking/ Праверана 17 сакавіка 2018.
- ↑ blr.belta.by Архівавана 17 сакавіка 2018.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Касцюковіч М. Хокінг Стывен Уільям // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 43. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Стывен Хокінг у Вікіцытатніку | |
Стывен Хокінг на Вікісховішчы |
- Афіцыйны сайт Стывена Хокінга (англ.)
- Нарадзіліся 8 студзеня
- Нарадзіліся ў 1942 годзе
- Нарадзіліся ў Оксфардзе
- Памерлі 14 сакавіка
- Памерлі ў 2018 годзе
- Памерлі ў Кембрыджы
- Пахаваныя ў Вэстмінстэрскім абацтве
- Вучоныя Кембрыджскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Каліфарнійскага тэхналагічнага інстытута
- Выпускнікі Кембрыджскага ўніверсітэта
- Члены Папскай акадэміі навук
- Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Кавалеры ордэна Брытанскай імперыі
- Камандоры ордэна Брытанскай імперыі
- Кавалеры Пашаны
- Узнагароджаныя Прэзідэнцкім медалём Свабоды
- Узнагароджаныя медалём Альберта Эйнштэйна
- Лаўрэаты прэміі Вольфа (фізіка)
- Узнагароджаныя медалём Коплі
- Узнагароджаныя залатым медалём Каралеўскага астранамічнага таварыства
- Узнагароджаныя медалём Х’юза
- Лаўрэаты прэміі Эндру Геманта
- Ганаровыя дактары Гарвардскага ўніверсітэта
- Узнагароджаныя медалём Франкліна
- Лаўрэаты прэміі Дэні Хайнемана ў вобласці матэматычнай фізікі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Стывен Хокінг
- Фізікі Вялікабрытаніі
- Фізікі XX стагоддзя
- Касмолагі
- Астраномы Вялікабрытаніі
- Аўтары навукова-папулярнай літаратуры
- Паралізаваныя
- Выпускнікі Оксфардскага ўніверсітэта
- Папулярызатары навукі