Мілаш Форман
Мілаш Форман | |
---|---|
Miloš Forman | |
Імя пры нараджэнні | Jan Tomáš Forman |
Дата нараджэння | 18 лютага 1932[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 красавіка 2018[2][4][…] (86 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
Чэхаславакія ЗША |
Бацька | Otto Kohn[d] |
Жонка | Jana Brejchová[d], Věra Křesadlová[d] і Martina Formanová[d] |
Дзеці | Petr Forman[d] і Matěj Forman[d] |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | кінарэжысёр, кінапрадзюсар, акцёр, драматург, сцэнарыст, кінаакцёр, рэжысёр |
Кар’ера | 1963—2018 |
Узнагароды | |
IMDb | 0001232 |
milosforman.com | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мілаш Форман (чэшск.: Miloš Forman; сапраўднае імя: Ян Томаш Форман, чэшск.: Jan Tomáš Forman; 18 лютага 1932, Часлаў, Чэхаславакія — 13 красавіка 2018, Уорэн, Канектыкут, ЗША[7]) — чэшскі і амерыканскі кінарэжысёр, драматург, прадзюсар, акцёр і сцэнарыст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў мястэчку Часлаў. Калі пачалася Другая Сусветная вайна, яго бацьку арыштавалі за распаўсюд забароненай літаратуры, ён загінуў у канцэнтрацыйным лагеры Бухенвальд. Маці загінула ў Асвенціме.
Форман вучыўся ў інтэрнаце ў Падэбрадскім замку разам з будучым першым прэзідэнтам Чэхіі Вацлавам Гавелам. У 1963 годзе зняў кароткаметражку «Калі б не было музыкі». Яго наступны фільм «Конкурс» распавядаў пра рок-н-рол, джаз і класічныя творы чэшскіх кампазітараў. Праз год Форман зняў карціну «Чорны Пётр», завяршыўшы яе напярэдадні «Пражскай вясны» — галоўны прыз на кінафестывалі ў Лакарна (Швейцарыя). Наступныя працы Формана, «Любоўныя прыгоды бландзінкі» (1965) і «Баль пажарнікаў», былі намінаваны на прэміі «Оскар», «Залаты леў» і «Залаты глобус».
У 1968 годзе рэжысёр адправіўся ў Францыю. У гэты момант у Прагу былі ўведзеныя савецкія танкі і Мілаш прыняў рашэнне эміграваць. Ён з’ехаў у ЗША, але на працягу трох гадоў прынцыпова не зняў ніводнага фільма. У 1971 зняў «Адрыў».
У 1975 годзе зняў фільм «Палёт над гняздом зязюлі» (1975) — 5 статуэтак «Оскар», 6 «Залатых глобусаў» і іншыя прэміі.
Рок-мюзікл «Валасы» выйшаў у 1979 годзе, драма «Рэгтайм» (1981). Фільм-біяграфія «Амадэй» распавядаў пра жыццё вялікага кампазітара і яго суперніцтва з Сальеры. У 1996 годзе выйшаў «Народ супраць Лары Флінта», які заваяваў на Берлінскім кінафестывалі «Залатога мядзведзя». Для многіх сваіх фільмаў («Прывіды Гоі», «Баль пажарнікаў») Форман сам пісаў сцэнарыі.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Milos Forman // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в https://www.nytimes.com/2018/04/14/obituaries/milos-forman-dead.html
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Miloš Forman // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.ctpost.com/news/article/Milos-Forman-Oscar-winning-director-dies-at-86-12834037.php
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 19 красавіка 2023.
- ↑ Памёр рэжысёр Мілаш Форман . Наша ніва (14 красавіка 2018). Праверана 14 красавіка 2018.
- Асобы
- Нарадзіліся 18 лютага
- Нарадзіліся ў 1932 годзе
- Нарадзіліся ў раёне Кутна-Гора
- Памерлі 13 красавіка
- Памерлі ў 2018 годзе
- Памерлі ў Данберы
- Пахаваныя ў Канектыкуце
- Лаўрэаты прэміі «Оскар» за найлепшую рэжысуру
- Фільмы — лаўрэаты прэміі BAFTA
- Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус» за найлепшую рэжысёрскую працу
- Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залаты мядзведзь»
- Фільмы — лаўрэаты прэміі «Сезар» за найлепшы замежны фільм
- Ганаровыя грамадзяне Прагі
- Кінарэжысёры паводле алфавіта
- Кінарэжысёры ЗША
- Кінарэжысёры Чэхіі
- Кінарэжысёры XX стагоддзя
- Кінарэжысёры XXI стагоддзя
- Драматургі паводле алфавіта
- Драматургі ЗША
- Драматургі Чэхіі
- Драматургі XX стагоддзя
- Драматургі XXI стагоддзя
- Прадзюсары паводле алфавіта
- Прадзюсары ЗША
- Прадзюсары Чэхіі
- Прадзюсары XX стагоддзя
- Акцёры паводле алфавіта
- Акцёры ЗША
- Акцёры Чэхіі
- Акцёры XX стагоддзя
- Акцёры XXI стагоддзя
- Сцэнарысты паводле алфавіта
- Сцэнарысты ЗША
- Сцэнарысты Чэхіі
- Сцэнарысты XX стагоддзя
- Сцэнарысты XXI стагоддзя
- Лаўрэаты прэміі BAFTA
- Лаўрэаты прэміі «Сезар»