Жак Дэмі
Жак Дэмі | |
---|---|
Jacques Demy | |
Дата нараджэння | 5 чэрвеня 1931[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 кастрычніка 1990[1][2][…] (59 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | Францыя |
Жонка | Аньес Варда |
Дзеці | Mathieu Demy[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | сцэнарыст, dialogue writer, паэт-песеннік, кінапрадзюсар, акцёр, рэжысёр, кінарэжысёр |
Кар’ера | 1955—1988 |
Узнагароды |
прыз Луі Дэлюка[d] (1963) Залатая пальмавая галіна (1964) |
IMDb | 0218840 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жак Дэмі (фр. Jacques Demy; 5 чэрвеня 1931, Паншато, Луара Атлантычная, Францыя - 27 кастрычніка 1990, Парыж, Іль-дэ-Франс, Францыя) — французскі кінарэжысёр, прадстаўнік «Новай хвалі».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў правінцыйным гарадку на атлантычным узбярэжжы, што пасля знайшло адлюстраванне ў многіх яго фільмах.
Дэмі вядомы як аўтар музычных фільмаў. Найбольш вядомыя тры яго ранніх карціны — поўнаметражны дэбют «Лола» (1961) з Анук Эме у галоўнай ролі, «Заліў анёлаў» (1963) з Жанай Мора і «Шэрбурскія парасоны» (1964) з Катрын Дэнёў. Усе тры фільмы былі музычнымі. Некаторыя з песень, напісаных кампазітарам Мішэлем Легранам, сталі шырока вядомыя. Самым паспяховым фільмам з гэтых трох сталі «Шэрбурскія парасоны». Першы каляровы фільм Дэмі (да гэтага рэжысёр працаваў з аператарам Раулем Кутарам, які здымаў на чорна-белую плёнку) прынёс яму «Залатую пальмавую галіну» Канскага кінафестывалю і чатыры намінацыі на «Оскар».
У 1969 годзе Дэмі паставіў у ЗША свой першы англамоўны фільм — «Атэлье мадэляў», а следам за гэтым, зноў у Францыі, — «Асліную шкуру» па казцы Шарля Перо. У далейшым Дэмі працаваў як у Францыі, так і ў ЗША, але яго пазнейшыя фільмы не мелі такога ж поспеху, як раннія стужкі.
Зноскі
- ↑ а б Jacques Demy // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Jacques Demy // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.theyshootpictures.com/demyjacques.htm
- ↑ http://www.pariscine.com/en/name/27455
- ↑ http://moviecitynews.com/2011/12/review-daguerreotypes/
- ↑ http://derekwinnert.com/the-young-girls-of-rochefort-les-demoiselles-de-rochefort-1967-catherine-deneuve-francoise-dorleac-gene-kelly-george-chakiris-classic-movie-review-1946/
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- БЭ ў 18 тамах. Т.6., Мн., 1998, С.349
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Жак Дэмі на сайце «Internet Movie Database» (англ.)