Peugeot P4
Peugeot P4 | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
Вытворца | Peugeot | |||||
Храналогія | ||||||
| ||||||
Вікісховішчы | на
Peugeot P4 — французскі вайсковы пазадарожнік.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У канцы 1960-х гадоў ваенна-палітычнае кіраўніцтва Францыі прыняло рашэнне аб стварэнні новага аэратранспартабельнага чатырохмесцавага паўнапрываднага аўтамабіля падвышанай праходнасці для замены амерыканскіх джыпаў.
У сярэдзіне 1970-х гадоў быў абвешчаны тэндар на пабудову новага лёгкага ўсюдыхода (VLTT — фр.: véhicule léger tout terrain). У праграме ўдзельнічалі тры французскія вытворцы. Аб’ёмы былі недастаткова вялікімі для распрацоўкі ўласнай канструкцыі, і ніхто з іх не займаўся самастойнай распрацоўкай. Renault аб’яднаўся з Fiat, прапанаваўшы Campagnola з рухавіком Renault 20 TS. Peugeot супрацоўнічаў з Mercedes-Benz і Puch, прапанаваўшы ўласную версію G-класа. Citroën распрацоўваў мадэль пад назвай C44, якая насамрэч была мадыфікаваным Volkswagen Iltis. Аднак у сувязі з тым, што кампанія Citroën пазней была куплена Peugeot, у далейшай барацьбе ўдзельнічалі толькі Renault і Peugeot. Вайсковае кіраўніцтва абрала машыну распрацаваную Peugeot[1].
У 1978 годзе быў выраблены першы прататып. Пасля завяршэння выпрабаванняў у 1981 годзе машына была прынятая на ўзбраенне (для Сухапутных войск Францыі заказалі 15 тыс. адзінак)[2][3]. У 1982 годзе першыя серыйныя аўтамабілі былі пастаўлены ў армію[4].
Кузавы вырабляліся ў Грацы ў Аўстрыі. Яны прыбывалі на завод «Пежо» ў Сашо, дзе іх фарбавалі, усталёўвалі рухавік ад Peugeot 504 (2 л магутнасцю 79 конскіх сіл) і каробку перадач ад 604. Машыны таксама былі спрошчанымі ў параўнанні з цывільнымі версіямі Mercedes G-класа і адаптаваны да патрабаванняў французскіх вайскоўцаў. У 1985 годзе вытворчасць з Сашо была перанесена ў Мароль-ан-Юрэпуа на завод маркі «Panhard».
Пагадненне з Mercedes не дазваляла Peugeot экспартаваць P4 куды-небудзь, акрамя некаторых краін Афрыкі звязаных з Францыяй абароннымі дагаворамі. Была створана цывільная версія, але поспеху яна не мела: у 1986 годзе P4 каштаваў 190 000 франкаў, пры тым, што базавы Mercedes G-класа (2,3 літра, 125 к.с.) каштаваў 205 000 франкаў[5].
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Аўтамабіль праходзіў выпрабаванні ў двух варыянтах: з бензінавым рухавіком ад Peugeot 504 і з 4-тактным 4-цыліндравым дызельным рухавіком магутнасцю 75 конскіх сіл. На ўзбраенне была прынятая версія з дызельным рухавіком[4].
Максімальная хуткасць руху — да 120 км/г (па шашы)[3].
Запас ходу ў няўзброенай машыны армейскага ўзору ў стандартным варыянце выканання складае да 600 км па шашы[3] (пры ўсталёўцы ўзбраення або абсталявання маса машыны павялічваецца, а грузападымальнасць і запас ходу памяншаюцца).
На пазадарожнік можа быць устаноўлена ўзбраенне (адзін ці два 7,62 мм кулямёта, адзін 12,7 мм кулямёт MIT50 альбо пускавая ўстаноўка супрацьтанкавых ракет «Мілан»), радыёстанцыя ці іншае абсталяванне[4].
На ўзбраенні
[правіць | правіць зыходнік]Першапачаткова прадугледжвалася пастаўка для французскай арміі 15 000 машын, пазней заказ быў паменшаны да 13 500.
З 2006 года «P4» паступова замяняюцца на Ford Ranger, Technamm Masstech, Ford Everest і бронеаўтамабілі Panhard PVP. На базе Mercedes G-класа для спецпрызна створаны Panhard VPS.
У 2016 годзе кампаніяй «Renault Trucks Defense» распрацаваны P4 VIPAIR — варыянт мадэрнізацыі пазадарожнікаў-носьбітаў зенітна-ракетнага комплексу малой далёкасці. Шасі ўзмоцнена. Усяго з 2018 да 15 кастрычніка 2020 года для Узброеных сіл Францыі пераабсталявана 19 машын[6].
29 лістапада 2016 года Францыя перадала па праграме ваеннай дапамогі Узброеным сілам Камеруна дзесяць пазадарожнікаў Peugeot P4[7]. Пасля 24 лютага 2022 года 120 машын былі перададзены па праграме ваеннай дапамогі Украіне[8].
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Peugeot P4 : l’icône de service (фр.). carjager.com (3 жніўня 2022). Праверана 9 красавіка 2024.
- ↑ Франция // журнал «Зарубежное военное обозрение», № 5, 1981. стр.79
- ↑ а б в Франция // журнал «Зарубежное военное обозрение», № 9, 1981. стр.40
- ↑ а б в Gelände-PKW P4 (Frankreich) // "Armeerundschau", № 8, 1983. s.77
- ↑ Peugeot P4 : bonne à tout faire (фр.). carjager.com (6 сакавіка 2014). Праверана 9 красавіка 2024.
- ↑ Arquus: the last VIPAIR P4 delivered to the French Air Force . Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2023. Праверана 4 чэрвеня 2023.
- ↑ France donates military equipment to Cameroon . Архівавана з першакрыніцы 4 чэрвеня 2023. Праверана 4 чэрвеня 2023.
- ↑ Ukraine : la France dresse le bilan des équipements militaires livrés (фр.). defense.gouv.fr (4 сакавіка 2024). Праверана 9 красавіка 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Peugeot P4
- Peugeot P4 : bonne à tout faire (фр.). carjager.com (6 сакавіка 2014). Праверана 9 красавіка 2024.
- Peugeot P4 : l’icône de service (фр.). carjager.com (3 жніўня 2022). Праверана 9 красавіка 2024.