Condor UR-425
Condor UR-425 | |
---|---|
Краіна паходжання | |
Вытворца | Henschel & Sohn[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Condor UR-425 — нямецкі бронетранспарцёр, прызначаны для выкарыстання ў мотастралковых падраздзяленнях сухапутных войск і паліцыі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Бранявік быў прэзентаваны ў 1960 годзе кампаніяй Rheinmetall AG. Ствараўся на аснове папярэдняй версіі UR-416. Condor UR-425 больш хуткасны. Бранявая абарона, амфібійнасць, запас ходу, грузападымальнасць у некалькі разоў вышэй за папярэдніка. Яго тэхнічныя характарыстыкі і надзейнасць адразу прыцягнулі ўвагу. Нягледзячы на станоўчыя вынікі, машыну прынялі на ўзбраенне толькі ў 1978 годзе.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Condor UR-425 мае зварны сталёвы корпус, які абараняе ад агню стралковай зброі і аскепкаў. Экіпаж — тры чалавекі: камандзір, наводчык і механік-кіроўца. Дэсант — дзевяць узброеных салдат. У цэнтры корпуса размешчана вежа з адным 7,62-мм кулямётам і 20-мм гарматай. Магчыма таксама ўсталяваць 4 СТРК ХОТ. Вежа можа таксама быць абсталявана дымавымі гранатамётамі з кожнага борта.
Машына можа мець шырокі набор дадатковага абсталявання: сістэма кандыцыянавання паветра, розныя перагаворныя прылады, радыёстанцыя і прыборы начнога бачання.
На ўзбраенні
[правіць | правіць зыходнік]Станам на 2016 год[1]:
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ International Institute for Strategic Studies. The Military Balance 2016 / James Hackett. — London: Taylor&Francis, 2016. — С. 272. — 504 с. — ISBN ISBN 9781857438352.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Condor UR-425 бронетранспортёр (англ.)(недаступная спасылка). Rheinmetall. — страница «Condor UR-425» на сайте производителя. Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2012.