Gott mit uns
«Gott mit uns» (ням.: «Бог з намі», МФА: /ɡɔt mɪt ʊns/) — дэвіз, які быў намаляваны на гербе Германскай імперыі, шырока выкарыстоўваецца ў нямецкіх войсках з XIX стагоддзя, у прыватнасці, выбіты на спражцы рамяня.
Словы «З намі бог!», агучаныя на рускай мове, з’яўляліся дэвізам і Расійскай імперыі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Баявы кліч «Бог з намі!» быў вядомы досыць даўно, у тым ліку, яго выкарыстоўвалі рымскія салдаты (лац.: Nobiscum Deus — Бог з намі!) у часы Візантыйскай імперыі.
З 1847 года быў размешчаны на спражках салдацкіх рамянёў прускай арміі, З 1919 года — рэйхсвера, з 1935 года — сухапутных войскаў вермахта. Стаў шырока вядомы ў гады Другой сусветнай вайны. У салдатаў СС на спражках падчас Другой сусветнай вайны быў іншы дэвіз «Meine Ehre heißt Treue!» (ням. Мой гонар завецца — вернасць) — які з’яўляўся, у сваю чаргу, некалькі перафразаванай цытатай А. Гітлера, звернутай да Курта Далюге. У адрозненне ад вермахта, дадзены дэвіз наносіўся не толькі на салдацкія, але і на афіцэрскія спражкі. На спражках ваеннаслужачых люфтвафэ ніякіх дэвізаў не было.
З 1962 года ў бундэсверы дадзены дэвіз быў заменены словамі Einigkeit, Recht, Freiheit (ням. Адзінства, Права, Свабода). Паліцыя ФРГ працягвала выкарыстоўваць дэвіз Gott mit uns на спражках сваіх рамянёў да 70-х гадоў XX стагоддзя.
Упершыню шырокае прымяненне ў якасці лозунга дадзеная фраза знайшла падчас Трыццацігадовай вайны — доўгага ваеннага канфлікту, які ахапіў усю Эўропу, за выключэннем Швейцарыі і Турцыі. Таксама фраза з’яўлялася лозунгам Густава II Адольфа, шведскага караля (1611 — 1632).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- «Gott Mit Uns». Артыкул Laurence M. Vance (англ.)