СС
СС | |
---|---|
SS | |
Лідар | Рэйхсфюрар СС |
Дата заснавання | 1925 |
Дата роспуску | 1946 |
Штаб-кватэра | Мюнхен (1925-1933), Берлін (1933-1945) |
Краіна | |
Ідэалогія | Нацыянал-сацыялізм |
Колькасць членаў | каля 300 тыс. (студзень 1943) |
Дэвіз | Наш гонар - вернасць |
Гімн | Песня СС |
Партыйны друк | Чорны корпус |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
СС (ням. die SS, Schutzstaffeln — «ахоўныя (абарончыя) атрады») — ваенна-палітычная арганізацыя ў Германіі 1930-1940-х гг.
Першапачаткова СС прызначаліся для асабістай аховы А. Гітлера і ўваходзілі ў склад штурмавых атрадаў. З 1934 СС былі выдзелены з штурмавых атрадаў як асобная структура НСДАП і падпарадкоўваліся асабіста Гітлеру і рэйхсфюрэру СС Г. Гімлеру. У снежні 1939 колькасць СС складала 243,6 тыс. чал (у тым ліку ў Агульных СС — 223,6 тыс. чалавек). З снежні 1934 пачалося стварэнне частак узмацнення СС, якія ў чэрвені 1940 атрымалі найменне Войскаў СС (да сакавіка 1945 колькасць асабістага складу Войскаў СС складала 830 тыс. чалавек).
У 1933—1945 у падпарадкаванні СС знаходзіліся канцэнтрацыйныя лагеры і лагеры смерці, у якіх загінулі мільёны людзей. СС былі асноўным арганізатарам тэрору і знішчэння людзей па расавых прыкметах, палітычных перакананнях і дзяржаўнай прыналежнасці як у Германіі, так і ў акупаваных ёю краінах.
СС датычныя да мноства ваенных злачынстваў і злачынстваў супраць чалавечнасці. Нюрнбергскі трыбунал прызнаў вялікую групу членаў СС злачынцамі.
Штандарты СС
[правіць | правіць зыходнік]- 1-ы штандарт СС (Юліус Шрэк )
- 4-ы штандарт СС (Любек)
- 5-ы штандарт СС (Брандэнбург)
- 6-ы штандарт СС (Берлін)
- 10-ы штандарт СС (Кайзерслаўтэрн)
- 22-і штандарт СС (Шверын)
- 24-ы штандарт СС (Ольдэнбург)
- 27-ы штандарт СС (Франкфурт-на-Одэры)
- 30-ы штандарт СС (Гаген)
- 34-ы штандарт СС (Верхняя Баварыя)
- 37-ы штандарт СС (Лінц)
- 52-і штандарт СС (Ніжняя Аўстрыя)
- 53-і штандарт СС (Весельбурэн )
- 58-ы штандарт СС (Кёльн)
- 74-ы штандарт СС (Остзее)
- 89-ы штандарт СС (Вена)
- 108-ы штандарт СС (Прага)