9×18 мм
9×18 мм (ПМ) — пісталетны ўнітарны патрон, створаны на замену патрону 7,62×25 мм ТТ.
9×18 мм ПМ быў распрацаваны Б. У. Сёміным. За аснову была ўзятая гільза ад патрона 7,62і25 мм ТТ, але трохі скарочаная. У 1950—1960-я годы пад гэты патрон былі распрацаваныя пісталеты ПМ, АПС у СССР, П-64 у Польшчы, RK 59 і PA-63 у Венгрыі і некаторых іншых краінах. У 1990-я гады ў Расіі пад яго стварылі шэраг новых пісталетаў, рэвальвераў, пісталетаў-кулямётаў. Па баявых і балістычных параметрах ён саступае патрону 9×19 мм Парабеллум. Нягледзячы на тое, што патрон афіцыйна менаваўся 9-міліметровым, фактычны дыяметр яго кулі складае 9,25 мм.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Гільза патрона — біметалічная, стандартная куля — абалонкавая, са сталёвым грыбападобным стрыжнем, запрасаваным у свінцовую кашулю (у ранніх варыянтаў гільза была выраблена з латуні, а куля мела свінцовы стрыжань у сталёвай абалонцы). Такі падход дае эканомію свінцу і павялічвае прабіўную здольнасць кулі ў адносінах да неметалічных перашкод, аднак пры трапленні ў метал абалонка разбураецца, а стрыжань з-за сваёй формы адскоквае ад перашкоды, таму стандартная куля патрона 9×18 мм ПМ хутчэй за ўсё не праб'е бронекамізэльку. Апроч таго ёсць вялікая небяспека рыкашэтаў у памяшканні.
Калібр 9 мм дазволіў захаваць спыняючае дзеянне кулі на ўзроўні патрона 7,62×25 мм ТТ, пры гэтым двухразовая розніца ў дульнай энергіі дазволіла скарыстаць у ПМ прасцейшую аўтаматыку з вольным замком, чым у ТТ — з кароткім ходам ствала.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме 9×18 мм