Перайсці да зместу

Пісталет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пісталет Макарава

Пісталет — караткастволавая агнястрэльная зброя, прызначаная для стральбы з адной рукі на кароткіх дыстанцыях (часцей за ўсё 25—50 м), у асноўным як сродак асабістай абароны. Звычайна мае магазін на 5-20 патронаў. Таксама пісталеты выкарыстоўваюцца ў спорце (спартыўны пісталет), альбо як іменная ўзнагародная зброя.

Пісталеты могуць дадаткова камплектавацца каліматарнымі прыцэламі, лазернымі цэлеўказальнікамі, глушыцелем і тактычным ліхтаром. Таксама на некаторых пісталетах прадугледжана ўсталяванне прыклада.

XV-XIX стагоддзі

[правіць | правіць зыходнік]

Першыя пісталеты з'явіліся ў XV стагоддзі. Яны ўяўлялі сабой насаджаны на драўляную калоду кароткі ствол з кнотавым замком. Леанарда да Вінчы вынайшаў калясцовы замок для пісталета (які заводзіўся ключом) - гэта адзінае яго вынаходства, якое атрымала прызнанне пры жыцці.

Пісталеты таго часу былі вельмі розныя па прыладзе і прызначэнню. Кароткія пісталеты (пуферы) ужываліся для стральбы ва ўпор. Доўгія кавалерыйскія пісталеты мелі дастатковую паражальную здольнасць на далёкасці да 30-40 метраў па неабароненай мэце. Звычайныя пісталеты з калясцовым або крамянёвым замкамі, маглі прабіць сталёвы даспех таўшчынёй да 3 мм, пры ўмове стрэлу ва ўпор. Даўжэйшыя рэйтарскія пісталеты верагодна маглі прабіваць цяжэйшыя даспехі. Хуткасць пісталетных куль была ў межах 300-350 м/с, а кінетычная энергія ў межах 1000 Дж. Тэхнічная дакладнасць гладкаствольных пісталетаў дазваляла трапіць у мішэнь 30 на 30 см з адлегласці 30 метраў, што не нашмат горш кучнасці сучасных пісталетаў[1].

У XVII—XVIII стагоддзях калясцовы замок быў выцеснены ўдарна-крэмневым, меней надзейным у плане асечак, але затое больш прасцейшым у зараджанні, таннейшым і не такім адчувальным да бруду.

У першай палове XIX стагоддзя ўдарна-крамянёвы замок змяніўся капсульным (які і прымяняецца ў наш час).

Асноўныя элементы

[правіць | правіць зыходнік]
Разабраны пісталет Форт-12. Ад ствольнай скрыні адсаедзеніны зваротная пружына і затворная рама

Зноскі

  1. Peter Krenn, Paul Kalaus, Bert Hall Material Culture and Military History: Test-Firing Early Modern Small Arms(англ.) // Material Culture Review / Revue de la culture matérielle. — 1995-06-06. — В. 1. — Т. 42. — ISSN 1927-9264. Архівавана з першакрыніцы 10 жніўня 2018.