Электрычны зарад
Электрычны зарад | |
---|---|
Пазначэнне велічыні | q і Q |
ISQ dimension | |
Формула, якая апісвае закон або тэарэму | [1] |
Пазначэнне ў формуле | , і |
Сімвал велічыні (LaTeX) | [2][3] і [2][3] |
Рэкамендуемая адзінка вымярэння | кулон[4][5][…] і ampere second[d][3] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Электрычны зарад | |
---|---|
Размернасць | TI |
Адзінкі вымярэння | |
СІ | Кл |
Заўвагі | |
скалярная велічыня Квантуецца |
Электры́чны зара́д — фізічная скалярная велічыня, якая характарызуе інтэнсіўнасць, з якой цела падвяргаецца дзеянню электрычнага поля. Зарад з’яўляецца адытыўнай велічынёй: зарад складанай сістэмы роўны суме зарадаў яе частак. Электрычна ізаляваная сістэма захоўвае свой электрычны зарад (гл. закон захавання зараду).
У адрозненне ад масы, зарад можа мець як дадатнае, так і адмоўнае значэнне, а таксама быць нулявым. Цела, што мае нулявы зарад, называюць электранейтральным, бо яно не ўдзельнічае ў электрычным узаемадзеянні.
У фізічных формулах зарад звычайна абазначаецца літарай q.
Адзінка вымярэння зарада ў СІ — кулон, у СГС — адзінка электрычнага зарада СГСЭ. Упершыню электрычны зарад быў уведзены ў законе Кулона ў 1785 годзе.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Яшчэ ў глыбокай старажытнасці было вядома, што бурштын, пашараваны пра поўсць, прыцягвае лёгкія прадметы. А ўжо ў канцы XVI стагоддзя англійскі ўрач Уільям Гільберт назваў целы, здольныя пасля шмаравання прыцягваць лёгкія прадметы, наэлектрызаванымі.
У 1729 годзе Шарль Дзюфэ вызначыў, што існуе два роды зарадаў. Адзін утвараецца пры трэнні шкла аб шоўк, а іншы — смолы аб поўсць. Таму Дзюфэ назваў зарады «шкляным» і «смаляным». Паняцце аб станоўчым і адмоўным зарадзе ўвёў Бенджамін Франклін.
Напачатку XX стагоддзя амерыканскі фізік Роберт Мілікен вопытным шляхам паказаў, што электрычны зарад дыскрэтны, гэта значыць зарад любога цела складае цэлае кратнае ад элементарнага электрычнага зарада
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ 6-2 // Quantities and units—Part 6: Electromagnetism — 1 — ISO, 2008. — 58 p.
- ↑ а б International Electrotechnical Vocabulary — Міжнародная камісія электрасувязі, 1938.
- ↑ а б в 6-2.1 // Quantities and units — Part 6: Electromagnetism, Grandeurs et unités — Partie 6: Electromagnétisme — 2 — 2022. — 70 с.
- ↑ SI A concise summary of the International System of Units, SI — 2019.
- ↑ 6-2.a // Quantities and units—Part 6: Electromagnetism — 1 — ISO, 2008. — 58 p.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- М. Ю. Хлопов. Заряд // Физическая энциклопедия. В 5 т. (руск.) / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Советская энциклопедия (т. 1—2); Большая Российская энциклопедия (т. 3—5), 1988—1999. — ISBN 5-85270-034-7.