Шкарлятына
Выгляд
Шкарлятына | |
---|---|
МКБ-10-КМ | A38 і A38.9 |
МКБ-9-КМ | 034[1][2] і 034.1[1][2] |
OMIM | 012541 |
DiseasesDB | 29032 |
MedlinePlus | 000974 |
MeSH | D012541 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Шкарлятына[3] — інфекцыйная хвароба, выкліканая звычайна бэта-гемалітным стрэптакокам групы А (Streptococcus pyogenes). Выяўляецца дробнакропкавым сыпам, ліхаманкай, агульнай інтаксікацыяй, ангінай. Заражэнне адбываецца ад хворых паветрана-кропельным шляхам (пры кашлі, чханні, размове), а таксама праз прадметы ўжытку (посуд, цацкі, бялізну). Асабліва небяспечныя хворыя як крыніцы інфекцыі ў першыя дні хваробы.
Сімптомы
[правіць | правіць зыходнік]- Шкарлятынавы сып — дробны, знікае пры націсканні. Выступае на 1-3 дзень хваробы і лакалізуецца галоўным чынам на шчоках, у пахвіне, па баках тулава. Скура носагубнога трохвугольніка застаецца бледнай і свабоднай ад сыпу. Сып звычайна трымаецца 3-7 дзён; затым згасае, не пакідаючы пігментацыі.
- Шкарлятынавы язык — на 2-4 дзень хваробы язык хворага становіцца яскрава крупчастым, ярка-чырвонага колеру.
- Ангіна — пастаянны сімптом шкарлятыны. Можа працякаць цяжэй за звычайную ангіну.
- Лушчэнне скуры — узнікае пасля знікнення сыпу (праз 14 дзён ад пачатку захворвання): у вобласці далоняў і стоп яно буйнапластовае, пачынаецца з кончыкаў пальцаў; на тулава, шыі, вушных ракавінах лушчэнне вотруб’епадобнае.