Сімптом
Сімпто́м[1] (ад грэч. σύμπτομα — выпадак, супадзенне, прыкмета) — адна асобная прыкмета, прыватная праява якога-небудзь захворвання, паталагічнага стану або парушэння якога-небудзь працэсу жыццядзейнасці, адна асобная канкрэтная скарга хворага.
Адрозніваюць сімптомы неспецыфічныя (агульныя), якія назіраюцца пры захворваннях рознага паходжання (слабасць, ліхаманка, боль, ваніты і інш.), і т. зв. патагнаманічныя – характэрныя толькі для дадзенай хваробы (напрыклад, «кінжальны боль» пры прабадзенні язвы страўніка, боль у вобласці паясніцы пры хваробе нырак). Таксама адрозніваюць суб'ектыўныя сімптомы (заснаваныя на апісанні хворым сваіх адчуванняў – болю, парушэнняў сэрцабіцця, галавакружэння і інш.) і аб'ектыўныя (выяўленыя пры абследаванні пацыента ўрачом з дапамогай метадаў медыцынскай дыягностыкі).
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сімптом // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 388. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Симптом // Т. 23. Сафлор — Соан. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)