Фантан Чатырох рэк
Славутасць | |
Фантан Чатырох рэк | |
---|---|
41°53′56″ пн. ш. 12°28′23″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | архітэктура барока[d] |
Скульптар | Джавані Ларэнца Берніні[1] |
Архітэктар | Джавані Ларэнца Берніні |
Дата заснавання | 1640-я |
Матэрыял | карарскі мармур |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фантан Чатырох рэк (італ.: Fontana dei Quattro Fiumi) — адзін з самых знакамітых фантанаў Рыма. Знаходзіцца на п'яцца Навона. Збудаваны ў 1648—1651 гг. па праекце Берніні.
У 1644 г. Папа Інакенцій X вырашыў узвесці побач з сямейным палацам Памфілі егіпецкі абеліск, прывезены ў Рым імператарам Каракалам. Быў абвешчаны конкурс на лепшы праект, аднак вялікі Берніні не быў дапушчаны да ўдзелу з-за інтрыг ворагаў. Нягледзячы на гэта, Берніні падрыхтаваў праект фантана, які прадугледжваў размяшчэнне вакол абеліска статуй рачных багоў галоўных рэк чатырох частак свету (Ніла, Ганга, Дуная і Ла-Платы). Яго заступнік Людавізі, быўшы жанаты з пляменніцай Папы, паставіў макет фантана ў сталовай, дзе той абедаў. Інакенцій быў здзіўлены нечуванай патуль гармоніяй скульптуры і архітэктуры, адмяніў конкурс і загадаў Берніні без прамаруджання заняцца збудаваннем фантана.
Як і фантаны Трэві і Баркача, фантан Чатырох рэк сілкуецца вадой са старажытнага акведука Аква Вірга.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фантан чатырох рэк
- ↑ Make Lists, Not War — 2013.