Сцяна Аўрэліяна
Сцяна Аўрэліяна (лац.: Mura aureliane) — пабудавана вакол старажытнага Рыма пры імператары Аўрэліяне ў 271—275 гадах вакол больш старажытнай Сервіевай сцяны. Унутры сцяны знаходзяцца сем узгоркаў Рыма, Марсава поле і раён Трастэверэ на левым беразе Тыбра (агульная плошча — 13,7 км²).
Сцены таўшчынёй 3,4 м і перыметрам 19 км былі пабудаваны з бетону і абліцаваны цэглай як раз напярэдадні Вялікага перасялення народаў. Вежы размяшчаліся на адлегласці ста футаў адна ад адной; іх агульны лік даходзіў да 383. Вышыня сцяны пры Аўрэліяне не перавышала васьмі метраў; пры Ганорыі ў V стагоддзі яна была надбудавана ўдвая супраць ранейшага.
Гоцкі кароль Таціла паспеў разабраць трэцюю частку перыметра сцен, але нават у Сярэднявечча пакінутыя ўчасткі працягвалі лічыцца самавітым умацаваннем. У эпоху Рэнесансу яны былі абноўлены і адрэстаўраваны (у прыватнасці, браму Пія спраектаваў сам Мікеланджэла). У браме св. Себасцьяна (адкуль пачынаецца Апіева дарога) цяпер дзейнічае музей Аўрэліянавых сцен.
-
Карта старажытнага Рыма; брама ў сценах пазначаны чырвоным
-
Праход для варты
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сцяна Аўрэліяна