Стэфан III (IV)
Стэфан III (IV) | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лац.: Stephanus PP. III (IV) | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Царква | Рымска-каталіцкая царква | ||||||
Папярэднік | Павел I | ||||||
Пераемнік | Адрыян I | ||||||
|
|||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар | ||||||
Нараджэнне |
мерк. 720[1] |
||||||
Смерць |
24 студзеня 772[1] |
||||||
Пахаванне | |||||||
Бацька | Аліва | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Стэфан III (лац.: Stephanus PP. III; 720 — 24 студзеня 772) — Папа Рымскі з 7 жніўня 768 года па 24 студзеня 772 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сын сіцылійца з імем Аліва, быў адзіным чалавекам, якія застаўся верным Папе Паўлу I. Падчас кіравання меў апазіцыю з боку антыпапы Канстанціна. Звярнуўся за дапамогай супраць лангабардаў да караля франкаў Піпіна, але той памёр.
У Рыме працягнулася барацьба партый, і Папа быў вымушаны звярнуцца па дапамогу да лангабардаў. Заключыў з імі саюз, перапыніўшы шэраг пантыфікаў, якія арыентаваліся на Франскае каралеўства. Улетку 769 года кароль лангабардаў Дэзідэрый прыбыў у Рым.
У горадзе ўспыхнуў мяцеж, у выніку якога ледзь не быў забіты папа. Стэфан III прывабіў лідараў антылангабардскай партыі ў пастку і перадаў іх у рукі Дэзыдэрыя. 12 красавіка 769 года на Латэранскім саборы былі прынятыя новыя правілы абрання папаў і асуджаны антыпапа Канстанцін II. Надалей Папам не мог стаць просты чалавек, які не прайшоў царкоўнай іерархіі ад ніжэйшых чыноў да сану дыякана ці прасвітара-кардынала. Удзел народа ў абранні Папы быў скасаваны.
Зноскі
- ↑ а б autori vari Enciclopedia dei Papi — 2000.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Стэфан III (IV)