Баніфацый VI
Баніфацый VI | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лац.: Bonifatius PP. VI | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Фармоз, Папа Рымскі | ||||||
Пераемнік | Стэфан VI | ||||||
|
|||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар, каталіцкі біскуп | ||||||
Нараджэнне |
невядома |
||||||
Смерць |
26 красавіка 896[1] |
||||||
Пахаванне | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Баніфацый VI (лац.: Bonifatius PP. VI;? — 22 красавіка 896) — Папа Рымскі ў красавіку 896 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Рымлянін, сын біскупа па імі Адрыян.
Калі яму было за семдзесят, ён быў паніжаны ў пасадзе і адлучаны Папам Янам VIII, магчыма, за распусту ці па палітычных прычынах. Прычым у першы раз ён быў паніжаны ў пасадзе да іпадыякана і адлучаны, а ў другі раз адлучэнне было знята, ён быў рэабілітаваны ў якасці дыякана і узведзены ў святары, але пасля гэтага зноў адлучаны. Ян VIII так і не рэабілітаваў Баніфацыя, так што хутчэй за ўсё, гэта зрабіў нехта з пераемнікаў Яна — Марын I, Адрыян III, Стэфан V або Фармоза.
Калі ён быў абраны Папам ў красавіку 896 года замест Фармоза, Баніфацый быў у сане субдиакона. Праз 15 дзён, 19 красавіка, было абвешчана, што Баніфацый памёр ад падагры. Прынята лічыць, што да яго смерці прыклаў руку яго пераемнік Стэфан VI (VII). У 898 годзе Папа Ян IX абвясціў абранне Баніфацыя на папскі трон юрыдычна несапраўдным.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Баніфацый VI