Адрыян I
Выгляд
Адрыян I | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лац.: Hadrianus PP. I | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Стэфан III, Папа Рымскі | ||||||
Пераемнік | Леў III, Папа Рымскі | ||||||
|
|||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар, аўтар | ||||||
Нараджэнне |
700 |
||||||
Смерць |
25 снежня 795[1] |
||||||
Пахаванне | |||||||
Бацька | Тэадат | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Адрыян I (772—795) — Папа Рымскі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў са шляхетнай рымскай сям’і. Скарыстаўся барацьбой франкаў і лангабардаў для ўзмацнення папскага прастолу. Церпячы ад лангабардскага караля Дэзідэрыя, Адрыян звярнуўся да Карла Вялікага, які прагнаў лангабардаў у 773, правёў свята Вялікадня ў Рыме ў 774 і павялічыў папскія ўладанні, падораныя Піпінам у 754. За паслугі другога паходу (781) супраць лангабардаў Адрыян зрабіў сыноў Карла Вялікага — Піпіна і Людвіга — каралямі Італіі і Аквітаніі. Падчас іконаборства на Нікейскім саборы (787) Адрыян адстойваў іконапаклоннікаў, але не мог супрацьстаяць рашэнням праціўнікаў іконапаклонства. Разам з франкскай царквой змагаўся з адапціянізмам (Гл.далей Адапціянская спрэчка).[2]
Зноскі
- ↑ autori vari Enciclopedia dei Papi — 2000.
- ↑ Энц. словарь Брокгауза и Ефрона…
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Адрыян I // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Адрыян I