Перайсці да зместу

Сады Лукула

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Сады Лукула (лац.: Horti Luculliani) — самыя раннія сады ў Старажытным Рыме на паўднёва-усходнім схіле ўзгорка Пінча, пабудаваныя рымскім палкаводцам і консулам Луцыям Лукулам (лац.: Lucius Licinius Lucullus) у 60 годзе да н.э. (Tacitus, Ann., XI.1).

Лукул лічыцца родапачынальнікам рымскага садовага мастацтва. Ён прывёз з Персіі і ўпершыню развёў у Еўропе культурную вішню. Яго рымскі парк складаўся з некалькіх участкаў — садоў з рознымі насаджэннямі. Сады ўпрыгожвалі статуі, вазы, фантаны.

Далейшы ўклад у добраўпарадкаванне садоў унёс рымскі консул Валерый Азіятык (лац.: Decimus Valerius Asiaticus), якому яны належалі з 46 года н.э. і зваліся Horti Asiatici. Па словах Плутарха, сады Лукула стаяць у адным шэрагу з самымі пышнымі імператарскімі садамі (Plut., Luc., 39).

У эпоху Адраджэння сады на Пінча былі адроджаны сям'ёй Медычы. Цяпер на гэтым месцы размешчаны віла Баргезэ і віла Медычы.

  • Platner, Samuel Ball; Ashby, Thomas. Horti Luculliani (англ.). A Topographical Dictionary of Ancient Rome. Bill Thayer’s Web Site.