Карал Чапек
Карал Чапек | |
---|---|
чэшск.: Karel Čapek | |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | K. Č., B. Č., Karel Plocek[1] і Karel Vašek[1] |
Дата нараджэння | 9 студзеня 1890[2][3][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 снежня 1938[4][2][…] (48 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Антанін Чапек[d] |
Жонка | Olga Scheinpflugová[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчык, раманіст, рэжысёр, фатограф, драматург, журналіст, пісьменнік навуковай фантастыкі, дзіцячы пісьменнік, пісьменнік, філосаф, мастак, літаратурны крытык, эсэіст, паэт |
Жанр | навуковая фантастыка |
Мова твораў | французская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
honorary citizen of Hradec Králové[d] (1 мая 2019) honorary citizen of Prague 10[d] (2 чэрвеня 2021) |
Подпіс | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Ка́рал Ча́пек (чэшск.: Karel Čapek) (9 студзеня 1890 — 25 снежня 1938) — чэшскі празаік, публіцыст, перакладчык, фатограф, драматург і фантаст.
Аўтар знакамітых п’ес «Сродак Макропуласа» (Věc makropulos, 1922), «Маці» (Matka, 1938), «R.U.R.» (Rossumovi Univerzální Roboti, 1920), раманаў «Фабрыка абсалюта» (Továrna na absolutono, 1922), «Кракатыт» (Krakatit, 1922), «Гардубал» (Hordubal, 1933), «Метэор» (Povětroň, 1934), «Звычайнае жыццё» (Obyčejný život, 1934; апошнія тры утвараюць так званую «філасофскую трылогію»), «Вайна з саламандрамі» (Válka s mloky, 1936), «Першая спасальная» (První parta, 1937), «Жыццё і творчасць кампазітара Фольтына» (Život a dílo skladatele Foltýna, 1936, не завершаны), а таксама мноства апавяданняў, эсэ, фельетонаў, казак, нарысаў, і дарожных запісак. Перакладчык сучаснай французскай паэзіі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Малых Сватанёвіцах, у хуткім часе з бацькамі пераехаў ва Упіцэ. Вучыўся ў гімназыі ў Градцы Кралавэ, а пазней у Брне, куды мусіў перавесціся праз антывенгерскую дзейнасць. У 1915 годзе скончыў філасофскі факультэт Карлавага ўніверсітэта ў Празе, пасля вывучаў філасофію ў Берліне і Парыжы. Праз хваробу не быў прызваны ў войска і не ўдзельнічаў у баях першай сусветнай вайны. Аднак гэтая вайна вельмі паўплывала на светабачанне пісьменніка. Пасля сканчэння навучання некаторы час працаваў дарэктарам у шляхецкай сям’і, але хутка заняўся журналістыкай. Працаваў рэдактарам у некалькіх часопісах: «Národní listy» (1917—1921), «Nebojsa» (1918—1920) і «Lidové noviny» (з 1921 года).
У 1921—1923 гадах працаваў у Тэатры на Вінаградах (Divadlo na Vinohradech).
У 1925—1933 гадах быў старшынёй чэхаславацкага ПЭН-клуба.
Пасля Мюнхенскага пагаднення і ад’ездзе Эдварда Бенеша Чапек зрабіўся аб’ектам палітычных нападаў. Апошнія тры гады жыцця правёў у Старой Гуці блізу Добржыша.
Быў выключна добрым фатографам-аматарам. Найбольш вядомая фотакніга «Дашанька, альбо Жыццё шчаняці» (Dášenka čili Život štěněte).
Цікавіўся этнічнай музыкай, быў заўзятым калекцыянерам.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Літаратурную творчасць пачаў перад першай сусветнай вайной, спачатку пісаў разам з братам Ёсефам, які быў перш за ўсё мастаком. На яго творчасць вельмі паўплывала філасофская і эстэтычная адукацыя, перш за ўсё прагматызм і экспрэсіянізм, а таксама навукова-тэхнічная рэвалюцыя. Шмат у якіх творах Чапек выказваў непакой, што тэхніка будзе мець уладу над чалавекам.
Адметнай рысай творчасці Карала Чапека з’яўляецца выкарыстанне надзвычай багатага слоўнікавага запасу, выкарыстанне нязвыклых слоў і развітыя сінтаксічныя канструкцыі. Чапеку належыць аўтарства слова «робат», якое з яго п’есай «R.U.R.» распаўсюдзілася па ўсім свеце.
У творах Чапека рэалізуецца індывідуалістычны падыход, і, значыць, прызнанне моцы індывідуума, суб’ектыўнасці праўды.
Опус Карала Чапека вельмі вялікі. Яго творы падзяляюць на дзве тэматычныя групы:
- Творы, прысвечаныя вывучэнню ўнутранага жыцця асобы, з дапамогай якога Чапек намагаецца спазнаць чалавека.
- Утапічныя творы, у якіх Чапек аналізуе грамадскія праблемы. У некаторых творах адчувальны непакой ад надыходзячага фашызму. Гэтыя творы — прадвесце чэшскай навуковай фантастыкі.
Журналісцкая праца Карала Чапека звязаная перш за ўсё з газетай «Lidové noviny» («Народная газета»), дзе ён у пэўным сэнсе працягваў справу Яна Неруды. Напісаў вялікую колькасць фельетонаў і калонак.
Проза
[правіць | правіць зыходнік]- «Ззяйныя глыбі» (Zářivé hlubiny, 1916) — кніжнае выданне апавяданняў, друкаваных у часопісах у суаўтарстве з братам Ёсефам.
- «Божыя мукі» (Boží muka, 1917) — філасофскія апавяданні, прысвечаныя вывучэнню таямніцы чалавечай душы і лёсавызначальных выпадковасцей у жыцці чалавека (у суаўтарстве з Іозефам Чапекам).
- «Сад Краканоша» (Krakonošova zahrada, 1918) — кніжнае выданне малых празаічных твораў, друкаваных у часопісах (у суаўтарстве з братам Іозефам) у 1908—1911 гг.
- «Крытыка слоў» (Kritika slov, 1918) — публіцыстыка.
- «Няёмкія апавяданні» (Trapné povídky, 1921) — скептычныя развагі пра сэнс чалавечага існавання.
- «Фабрыка абсалюту» (Továrna na absolutno, 1922) — раман-фельетон.
- «Кракатыт» (Krakatit, 1922) — раман.
- «Пра самыя блізкія рэчы» (O nejbližších věcech, 1925) — кніжнае выданне газетных калонак, дробныя развагі.
- «Скандальная афера Іозефа Галоўшка» (Skandální aféra Josefa Holouška, 1927)
- «Апавяданні з адной кішэні» (Povídky z jedné kapsy, 1929)
- «Апавяданні з другой кішэні» (Povídky z druhé kapsy, 1929) — апавяданні з дэтэктыўнай тэматыкай.
- «Год садоўніка» (Zahradníkův rok, 1929) — фельетоны аб садоўніцтве і чэшскім характары.
- «Марсіяс, альбо крыху пра літаратуру» (Marsyas čili na okraj literatury, 1931).
- «Апокрыфы» (Apokryfy, 1932) — апавяданні.
- «Пра агульныя рэчы, альбо Zoon politikon» (O věcech obecných čili Zoon politikon, 1932) — фельетоны і артыкулы.
- «Гордубал» (Hordubal, 1933)
- «Метэор» (Povětroň, 1934)
- «Звычайнае жыццё» (Obyčejný život, 1934)
- «Вайна з саламандрамі» (Válka s mloky, 1936) — алегарычны антыфашысцкі раман.
- «Жыццё і творчасць кампазітара Фолтына» (Život a dílo skladatele Foltýna, 1939)
Драматургія
[правіць | правіць зыходнік]- «Кахання гульня ракавая» (Lásky hra osudná, 1910)
- «Рабаўнік» (Loupežník, 1920)
- «R.U.R.» (Rosumovi Univerzální Roboti — Росумавыя Універсальныя Робаты, 1920)
- «З жыцця жамяры» (Ze života hmyzu, 1921)
- «Справа Макропулас» (Věc Makropulos, 1922)
- «Белая хвароба» (Bílá nemoc, 1937)
- «Маці» (Matka, 1938)
Вандроўныя нарысы
[правіць | правіць зыходнік]Гэтыя творы не ўяўляюць сабой геаграфічныя нататкі. Гэта запіс асаблівасцей, звычак, стылю жыцця.
- «Італьянскія лісты» (Italské listy, 1923)
- «Англійскія лісты» (Anglické listy, 1924)
- «Падарожжа ў Іспанію» (Výlet do Španěl, 1930)
- «Замалёўкі з Галандыі» (Obrázky z Holandska, 1932)
- «Падарожжа на поўнач» (Cesta na sever, 1936)
Для дзяцей
[правіць | правіць зыходнік]- «Дзевяць казак і яшчэ адна ад Іозефа Чапека як даважак» (Devatero pohádek a ještě jedna od Josefa Čapka jako přívažek, 1932)
- «Дашанька, альбо Жыццё шчаняці» (Dášeňka čili život štěněte, 1933)
Філасофскія творы
[правіць | правіць зыходнік]- «Прагматызм, альбо Філасофія практычнага жыцця» (Pragmatismus čili Filosofie praktického života, 1918)
Пераклады
[правіць | правіць зыходнік]- «Французская паэзія новага часу» (Francouzská poezie nové doby, 1920)
Палітычныя творы
[правіць | правіць зыходнік]- «Размовы з Т. Г. М.» (Т. Г. М. — Тамаш Гарык Масарык, першы прэзідэнт Чэхаславакіі) (Hovory s TGM, 1928—1935)
- «Маўчанне з Т. Г. Масарыкам» (Mlčení s T. G. Masarykem, 1935)
Пасмяротныя выданні
[правіць | правіць зыходнік]- «У мяне быў сабака і кот» (Měl jsem psa a kočku, 1939) — проза і фельетоны
- «Каляндар» (Kalendář, 1940) — калонкі
- «Пра людзей» (O lidech, 1940)
- «Узрушаныя танцы» (Vzrušené tance, 1946) — вершы
- «Байкі і падапавяданні» (Bajky a podpovídky, 1946)
- «Дзіця і лаўр» (Ratolest a vavřín, 1947)
- «Замалёўкі з дому» (Obrázky z domova, 1953)
- «Рэчы вакол нас» (Věci kolem nás, 1954)
- «Нататкі пра творчасць» (Poznámky o tvorbě, 1959) — выбранае з літаратуразнаўчых прац
- «На беразе дзён» (Na břehu dnů, 1966)
- «Чытанне пра Т. Г. М.» (Čtení o TGM, 1969)[9]
- «Месца для Джонатана!» (Místo pro Jonathana!, 1970)
- «Лісты Вользе» (Listy Olze, 1971)
- «Дробкі пад сталом часу» (Drobty pod stolem doby, 1975)
- «Лісты Аніелцы» (Listy Anielce, 1978)
- «Лісты з шуфлядкі» (Dopisy ze zásuvky, 1980)
- «Кіналібрэта» (Filmová libreta, 1988)
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]- Карал Чапэк [Біягр.] Кніга апокрыфаў: Пакаранне Праметэя; Як у былыя часы; Аляксандр Вялікі; Смерць Архімеда; Рымскія легіёны; Лазар; Укрыжаванне; Іканаборства [Навелы] (Пер. з чэшск. В. Буйвал) // Крыніца № 10-11 (36), 1997. — С. 66-87.
Зноскі
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 30 жніўня 2020.
- ↑ а б Karel Capek // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Karel Capek // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Чапек Карел // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Karel Čapek // Encyclopædia Britannica
- ↑ Archiv hl. m. Prahy, Matrika zemřelých u Nejsvětějšího srdce Páně na Vinohradech, sign. SPVIN Z4, s. 175 — Т. SPVIN Z4. — С. 175.
- ↑ BillionGraves — 2011.
- ↑ Studenti pražských univerzit 1882–1945
- ↑ Preclík, Vratislav. Masaryk a legie (Masaryk and legions), váz. kniha, 219 pages, first issue vydalo nakladatelství Paris Karviná, Žižkova 2379 (734 01 Karvina-Mizerov, Czech Republic) ve spolupráci s Masarykovým demokratickým hnutím (In association with the Masaryk Democratic Movement, Prague), 2019, ISBN 978-80-87173-47-3, pages 8 - 34, 36 - 39, 41 - 42, 106 - 107, 111-112, 124–125, 128, 129, 132, 140–148, 184–215.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ivan Klíma. Karel Čapek: Life and Work. — Catbird Press, 2002. — 259 с. — ISBN 0945774532.
- B. R. Bradbrook. Karel Čapek: In Pursuit of Truth, Tolerance, and Trust. — Sussex Academic Press, 1998. — 257 с. — ISBN 9781898723851.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Карал Чапек
- Старонка, прысвечаная Каралу Чапеку (па-чэшску і па-англійску)
- Карал Чапек. Размовы з Т. Г. М. (па-чэшску)
- Апавяданні «Лазар», «Пра пяць хлябоў», «Укрыжаванне» ў часопісе «НАША ВЕРА» у перакладзе Валерыя Буйвала
- «Часы заняпаду» ў ANNUS ALBARUTHENICUS 6/2005 Архівавана 19 красавіка 2005. у перакладзе Валерыя Буйвала
- Злачынства на пошце. Апавяданне
- Нарадзіліся 9 студзеня
- Нарадзіліся ў 1890 годзе
- Нарадзіліся ў Аўстра-Венгрыі
- Памерлі 25 снежня
- Памерлі ў 1938 годзе
- Пахаваныя на Вышаградскіх могілках
- Выпускнікі Берлінскага ўніверсітэта
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Чэшскамоўныя пісьменнікі
- Пісьменнікі Чэхаславакіі
- Драматургі Чэхіі
- Пісьменнікі Чэхіі
- Перакладчыкі Чэхіі
- Пісьменнікі-фантасты Чэхіі
- Пісьменнікі-фантасты Чэхаславакіі
- Перакладчыкі паэзіі на чэшскую мову
- Сатырыкі
- Казачнікі
- Члены ПЭН-клуба
- Памерлі ад пнеўманіі
- Выпускнікі Карлава ўніверсітэта
- Нарадзіліся ў раёне Трутнаў