R.U.R.
R.U.R. | |
---|---|
чэшск.: R.U.R. | |
| |
Жанр | science fiction play[d], AI takeover[d] і utopian drama[d] |
Аўтар | Карал Чапек |
Мова арыгінала | чэшская |
Дата напісання | 1920 |
Дата першай публікацыі | 1921 |
Апублікаваны ў | Sense of Wonder: A Century of Science Fiction[d] |
Месца публікацыі | Прага |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
R.U.R. («Росумскія Ўніверсальныя Робаты», «Р.У.Р.») - навукова-фантастычная п'еса, напісаная Каралам Чапекам у 1920 годзе. Прэм'ерны паказ п'есы адбыўся 25 студзеня 1921 года ў Празе.
Падзеі ў п'есе разварочваюцца на фабрыке, дзе вырабляюць «штучных людзей» - яны названыя робатамі, хаця аўтар апісаў іх бліжэй да сучаснага паняцця «андроід». Гэта штучныя людзі, скампанаваныя з вырашчаных тканак і органаў, яны кропля ў кроплю падобныя да людзей, адрозніваясь па саставу тым, што створаны з іншых рэчываў. Яны цалкам здольныя разважаць, але пры гэтым, здаецца заўсёды радыя служыць чалавецтву. Галоўнае пытанне твора: ці справядліва эксплуятаваць такіх штучных людзей і калі так, то якія наступствы гэта можа выклікаць.
Вынікам стварэння «R.U.R.» стала папулярызацыя тэрміна «робат». У чэшскай мове слова «robota» значыць «катарга», «цяжкая праца», «паншчына» (пар. балгар. «роб» - «раб»
Змест
[правіць | правіць зыходнік]Пралог
[правіць | правіць зыходнік]Алена Глоры, дачка прэзідэнта буйной прамысловай дзяржавы, прыязджае на востраў, дзе знаходзіцца фабрыка Ўніверсальных Робатаў Росума. Тут яна сустракаецца з Домінам0 дырэктарам R.U.R., які распавядае ёй гісторыю кампаніі, якая пачалася з вучонага Росума-старэйшага, які некалі паставіў сваёй мэтай абвергнуць існаванне бога шляхам стварэння штучных людзей. А Росум-малодшы адкінуў такую філасофію і пачаў ствараць на заводзе спрошчаных чалавекападобных істот для працы, што і адкрыла цяперашнюю тэхналогію стварэння робатаў (істот, будова цела і розума якіх выверана гадамі эксперыментаў - нічога лішняга: ні пачуццяў, ні жаданняў, ні патрэбнасцяў - толькі адныя веды і ўменні) і падрывае асновы грамадства заснаванага на попыце на працоўную сілу. Домін дэманструе Алене прыклад робата - сваю сакратаршу, якая так добра ведае сваю працу, што здаецца, ёй падманам, чалавекам у абліччы робата. Потым Алена сустракаецца з нешматлікімі заснавальнікамі фабрыкі, прыймаючы на гэты раз людзей за робатаў - і доўга апавядае ім аб тым, што яна прадстаўнік Лігі Чалавечнасці, арганізацыі па правам чалавека, мэта якой - «вызваліць» робатаў ад прыгняцення з боку чалавецтва. Пасля выяснення непаразумення і экскурсіі па цэхам фабрыкі ідзе тлумачэнне паміж галоўнымі героямі - Домін і Алена неўзабаве заручаюцца.
Першы Акт
[правіць | правіць зыходнік]Падзеі адбываюцца праз дзесяць гадоў:
Мары Доміна аб вызваленні чалавека ад зневажальнай працы, стварыць яму становішча бязмежнага дабрабыта ажыццявіліся - на Зямлі пануе дастатак (тавары і прадкуты з лішкам вырабляюць робаты) і бесклапотнасці.
Алена і яе нянька Нана абмяркоўваюць тое, што адбываюцца ў свеце, Алену ахоплівае растучы непакой - яна адчувае растучы ў свеце крызіс чалавецтва: у рукі ёй пападае газета з заметкай, у якой гаварыцца аб тым, што за апошні тыдзень на Зямлі не нарадзілася аніводнага чалавека. Прырода перастала папаўняць чалавецтва: васьмі з лішкам міліярдаў ёй цалкам хапіла. Між тым працягваюць паступаць дадзеныя аб спантанных «мутацыях» сярод робатаў - адзінкі з іх нібыта эвалюцыянуюць да чалавека, пачынаючы бунтаваць. Згодна з правіламі, такіх робатаў належыць знішчыць, але Алена адмяняе загад адносна ўзбунаваўшагася любімца - эксперыментальнага робата Радыя. Доктар Гел - кіраўнік працэса ажыўлення робатаў на вытворчасці - таксама апісвае эксперыментальнага робата-дзяўчыну, якую таксама звауць Алена. Патаемна ад усіх Алена Глоры спальвае сакрэтную формулу стварэння робатаў. Неўзабаве людзі даведваюцца аб тым, што робаты па ўсім свеце паўсталі.
Другі Акт
[правіць | правіць зыходнік]На працягу другога акта робаты пад кіраўніцтвам Радыя акружаюць фабрыку. Домін, яго памочнікі і Алена ў аблозе. Апошнім рубяжом застаецца агароджа, якая знаходзіцца пад напругай. Але ўсе разумеюць, што засталося нядоўга - цэх па выпрацоўцы электрычнасці знаходзіцца ў зоне дасягальнасці захопнікаў. Пасля прапановы прадаць паўстаўшым формулу вытворчасці робатаў, Алена прызнаецца, што спаліла ўсе рукапісы Росума-старэйшага, якія ўтрымлівалі формулу. Усе аплакваюць крах цывілізацыі, у той час як робаты штурмуюць фабрыку, і раней ці пазней забіваюць ўсіх, акрамя архітэктара Алквіста (над ім злітваваліся, таму што, ён, па словам робатаў, «працуе рукамі, нібыта сам - робат»).
Трэці Акт
[правіць | правіць зыходнік]Прайшлі гады, і ўсе людзі былі вынішчаны ўрадам робатаў. Алквіст, адзіны на Зямлі застаўшыйся ў жывых чалавек, павінен аднавіць формулу, каб працягнуць стварэнне робатаў. Без яе з цахоў выходзяць толькі бяздушныя кучы мяса і костак. Але ён архітэктар, і пагэтаму не можа дасягнуць поспеха ў даручаным яму праекце. Чыноўнікі з урада робатаў звяртаюцца да Алквіста і спачатку загадваюць, а потым умаляюць яго скончыць формулу. Алквіст і сам быў бы рад гэта зрабіць, але не можа. Ён ужо стары і расчараваны ў сабе, яго прыгнятае само існаванне. У адказ ён моліць робатаў прачасаць Зямлю і прывесці яму хаця б аднаго ацалелага чалавека. Але позна, такіх няма.
У адчаі Алквіст хоча анатамаваць жывых робатаў, каб зразумець, як ажывіць зноў створаных, і ягоны выбар прыпадае спачатку на робата Прымуса, потым на Алену - тую самую, што была створана на ўзор Алены Глоры. Але адбываецца цуд, і робаты Прымус і Алена пачынаюць абараняць адзін аднаго ад смерці, прапаноўваючы кожны сам сабе ў абмен на іншага.
Раптоўна Алквіст разумее, што гэта - каханне, а яны - зноў народжаныя Адам і Ева сярод робатаў.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- «Пагібель сенсацыі» («Робат Джыма Рыпль») - савецкі фантастычны фільм па матывам рамана У Владко «Жалезны бунт» («Роботарі ідуць») (1931), у якім выкарыстоўваецца назва «R.U.R.».
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]R.U.R. у Вікіцытатніку | |
R.U.R. на Вікісховішчы |