Перайсці да зместу
Ёсеф Чапек
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ёсеф Чапек
чэшск.: Josef Čapek
Фатаграфія
Дата нараджэння 23 сакавіка 1887(1887-03-23)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці не раней за 4 красавіка 1945
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Антанін Чапек[d]
Жонка Jarmila Čapková[d]
Дзеці Alena Dostálová[d]
Род дзейнасці перакладчык, мастак, фатограф, драматург, журналіст, пісьменнік, ілюстратар, мастацкі крытык, тэарэтык мастацтва, сцэнограф, графік
Вучоба
Мастацкі кірунак экспрэсіянізм і кубізм
Член у
Узнагароды
Order of Tomáš Garrigue Masaryk, 1st class
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Ёсеф Ча́пек (чэшск.: Josef Čapek, 23 сакавіка 1887, Гронаў, Кралавеградзецкі край, — паміж 13 і 15 красавіка 1945 года, канцлагер Берген-Бельзен) — чэшскі мастак, графік, фатограф, кніжны ілюстратар, эсэіст.
Браты Ёсеф і Карал Чапекі
Нарадзіўся 23 сакавіка 1887 года ў горным чэшскім горадзе Гронаве. Старэйшы брат пісьменніка Карала Чапека. Вучыўся пачатковай і сярэдняй школе, затым два гады вучыўся ў Германіі ў школе ткачоў. Пасля яе заканчэння ў 1903 на працягу года ён працаваў на заводзе Úpická FM Оберлендэр.
Увосень 1904 года Ёсеф пераехаў у Прагу, дзе вучыўся ў Мастацка-прамысловай школе. Друкаваўся з 1907 разам з братам К. Чапекам. У 19101920-я гг. супрацоўнічаў з газетамі і часопісамі. У 1912 годзе ў Празе адбылася яго першая выстаўка. Разам з братам Каралам правёў некалькі гадоў у Парыжы.
У 1930-я гг. Чапек стварыў шэраг твораў сацыяльна-палітычнай скіраванасці, пратэстуючы супраць вайны і фашызму. Адразу пасля пачатку Другой сусветнай вайны Ёсефа арыштавалі нацысты. Пасля некалькіх гадоў, праведзеных у розных канцлагерах, мастак памёр ад тыфу паміж 13 і 15 красавіка 1945 года ў канцлагеры Берген-Бельзен.
Імёны братоў Чапекаў цяпер носяць вуліцы ў Празе і многіх іншых гарадах.
У выяўленчым мастацтве звяртаўся да прыёмаў кубізму, фавізму і прымітывізму. Аўтар жывапісных работ («Чалавек з мяшком», 1926; цыклы «Агонь», «Мара», абодва 19381939), ілюстрацый да твораў чэшскіх пісьменнікаў, у т.л. да раманаў К. Чапека «Фабрыка Абсалюту» (1922), «Кракаціт» (1924) і уласных твораў («Аповесць пра сабачку і кошачку», 1929), антыфашысцкіх карыкатур і інш.
• Lelio, 1917
• Аповесць пра сабачку і кошачку, 1929
• Stín kapradiny, 1930, раман
• Kulhavý poutník, эсэ, 1936
• Land of Many Names
• Básně z koncentračního tabora, апублікавана ў 1946
• Adam Stvořitel (Adam the Creator) — з Каралам Чапекам
• Dášeňka, čili život štěněte — з Каралам Чапекам, ілюстрацыі Ёсефа
• Ze života hmyzu 1921 — з Каралам Чапекам
Зноскі
1. vital record
2. Josef Čapek — 2017. Праверана 23 кастрычніка 2019.
3. The Fine Art Archive Праверана 1 красавіка 2021.
4. regional database of the Research Library in Hradec Králové Праверана 2 мая 2024.
5. Deutsche Nationalbibliothek Record #118518941 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
6. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2019. Праверана 23 кастрычніка 2019.