Перайсці да зместу
Джуліус Аксельрад
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джуліус Аксельрад
англ.: Julius Axelrod
Дата нараджэння 30 мая 1912(1912-05-30)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 29 снежня 2004(2004-12-29)[3][4][…] (92 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці хімік, нейрабіёлаг, фармаколаг, навуковец, біяхімік
Навуковая сфера біяхімія[10], фармакалогія, нейранавукі[d][10] і нейрахімія[d][10]
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Джуліус Аксельрад (англ.: Julius Axelrod; 30 мая 1912, Нью-Ёрк — 29 снежня 2004, Роквіл, Мэрыленд) — амерыканскі біяхімік і фармаколаг. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1970, сумесна з Бернардам Кацам і Ульфам фон Эйлерам) «за адкрыцці, якія тычацца гумаральных пасярэднікаў у нервовых канчатках, механізмаў іх захавання, выдзялення і інактывацыі».
Нарадзіўся ў Нью-Ёрку, у сям’і яўрэйскіх імігрантаў з Польшчы. Скончыў Сіці-каледж у Нью-Ёрку. У 1933 годзе атрымаў званне бакалаўра. Працаваў мікрабіёлагам і хімікам на кафедрах Нью-Ёркскага ўніверсітэта. У 1941 годзе атрымаў ступень магістра. З 1946 года працуе ў навукова-даследчым аддзеле Нью-Ёркскага ўніверсітэта пры шпіталі імя Голдвотара, дзе праводзіў біяхімічныя даследаванні. Праз тры гады працягнуў працу ў Нацыянальным кардыялагічным інстытуце ў штаце Мэрыленд. У 1955 годзе атрымаў доктарскую ступень і ўзначаліў аддзел фармакалогіі адной з лабараторый Нацыянальнага інстытута псіхічнага здароўя (НІПЗ).
Да гэтага часу ўжо былі адкрыты рэчывы, якія граюць ролю медыятараў — адрэналін, норадрэналін, дафамін, ацэтылхалін, сератанін. Але ўласцівасці гэтых рэчываў яшчэ не былі вывучаныя. Вельмі мала было вядома аб метабалізме адрэналіну і норадрэналіну. Аксельрад займаўся вывучэннем нейрамедыятараў пасля паступлення ў НІПЗ. Яму ўдалося вылучыць два найважнейшыя ферменты, якія адказваюць за распад вышэйзгаданых медыятараў. Насуперак ужо складзеным уяўленням, Аксельрад паказаў, што канчатковым этапам перадачы нервовага імпульсу з дапамогай катэхаламінаў служыць іх адваротнае ўсмоктванне ў прэсінаптычнае валакно.
Ім і яго супрацоўнікамі было даказана квантавае вылучэнне норадрэналіну з накапляльных бурбалак. Працы Аксельрада ўдакладнілі механізм дзеяння псіхатропных рэчываў, якія выкарыстоўваюцца для лячэння шызафрэніі, маніякальнага і дэпрэсіўных станаў. Ён выявіў, што такія рэчывы як какаін і рэзерпін удзельнічаюць у абмене катэхаламінаў, змяняючы, у прыватнасці, склад медыятара ў бурбалках і хуткасць яго вылучэння. У канцы 1960-х гадоў Аксельрад вывучае ўплыў медыятараў на выпрацоўку гармонаў. Яго працы рушылі наперад даследаванні прычын псіхічных расстройстваў.
Джуліус Аксельрад быў у ліку тых, хто падпісаў «Папярэджанне навукоўцаў чалавецтву» (1992).
• 1967 — Міжнародная прэмія Гайрднера
• 1970 — Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне
• 1973 — Прэмія Таральда Солмена Амерыканскага таварыства фармакалогіі і эксперыментальнай тэрапіі[13]
• 1978 — Плакетка Шмідэберга
• 1992 — Прэмія Ральфа Джэрарда
• Прэмія Універсітэта Джорджа Вашынгтона
• Медаль Клода Бернара Манрэальскага універсітэта
• Прэмія Альберта Эйнштэйна Універсітэта Іешыва
• Прэмія Полу Хоча Амерыканскай асацыяцыі псіхапатолагаў
Аксельрад быў членам Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (1971), Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1971)[14], а таксама замежным членам Лонданскага каралеўскага таварыства (1979)[15].
Зноскі
1. http://www.nature.com/npp/journal/v30/n9/full/1300799a.html?foxtrotcallback=true
2. Julius Axelrod // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
3. http://lifeinlegacy.com/Display.aspx?weekof=2005-01-01
4. http://onlinelibrary.wiley.com/doi/10.1002/mhw.20301503/pdf
5. Аксельрод Джулиус // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
6. http://jurist.org/paperchase/2014/06/new-york-top-court-upholds-ruling-blocking-sugary-drink-ban.php
7. а б http://www.encyclopedia.com/topic/Julius_Axelrod.aspx
8. Find a Grave — 1996. Праверана 28 чэрвеня 2024.
9. http://www.ncbi.nlm.nih.gov/pmc/articles/PMC289646/
10. а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
11. SNAC — 2010. Праверана 28 чэрвеня 2024.
12. а б NNDB — 2002.
13. ASPET | Torald Sollmann Award in Pharmacology
14. Julius Axelrod (англ.)
15. Axelrod; Julius (1912—2004) Архівавана 19 кастрычніка 2021. (англ.)
• Лауреаты Нобелевской премии, энциклопедия, т.1-2. — М.: Прогресс, 1992.
• Краткая еврейская энциклопедия, т.1-7. — М.: «Красный пролетарий», Москва, 1996.
• Alan Symons. The jewish contriution to the 20-th century. — London: Polo Publishing, 1997.
• Всемирный биографический энциклопедический словарь. — М.: БРЭ, 1998.
• Комэй Дж.. Словарь. Кто есть кто в истории евреев. 2-е издание. — М.: Издательство ТОО «Внешсигма», 1998.
• Фридман С. А. Евреи-лауреаты Нобелевской премии, Краткий биографический словарь. — М.: Дограф, 2000. — ISBN 5-93431-011-9
• Артыкул «Аксельрод Джулиус» у Электроннай яўрэйскай энцыклапедыі