Перайсьці да зьместу

Эмпалі (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эмпалі
Поўная назва Empoli Football Club SpA
Заснаваны 1920
Горад Эмпалі, Італія
Стадыён Карлё Кастэляні
Умяшчальнасьць: 16 800
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Сэрыя А
 · 2023—2024 17 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
empolifc.com (італ.)

«Э́мпалі» (па-італьянску: Empoli) — італьянскі футбольны клюб з гораду Эмпалі. Заснаваны ў 1920 годзе.

У жніўні 1920 году ў Эмпалі паўсталі адразу два клюбы, якія, аднак, пасьля ўдзелу ў турніры ў Сан-Мініята ўзьядналіся ў адзіны футбольны клюб. У наступным сэзоне клюб пасьля далучэньня да Італьянскай фэдэрацыі футболу, ратыфікаванага рэгіянальным Тасканскім камітэтам, быў улучаны да трэцяй лігі Тасканы, дзе каманда адразу дасягнула другога месца ў групе А[1]. У сэзоне 1922—1923 гадоў «Эмпалі» зноў спыніўся на другім радку ў групе А, прабіўшыся ў фінальны раўнд пасьля перамогі ў турніры плэй-оф, які ладзіўся ў Флярэнцыі. 15 красавіка 1923 году эмпалійцы выгулялі клюб «Пантэдэра» зь лікам 1:0. Сэзон завяршыўся трэцім месцам у фінальнай групе[1]. Наступныя тры сэзоны, з 1923 па 1926 гады, «Эмпалі» працягваў гуляць у Тасканскім трэцім дывізіёне. Затым, у сэзоне 1926—1927 гадоў, дружына здабыла перамогу ў сваім дывізіён і ўзяў удзел ў міжрэгіянальным фінале.

Да сярэдзіны 1930-х гадоў «Эмпалі» гуляў у розных лігах і часам сутыкаўся з эканамічнымі цяжкасьцямі. У сэзоне 1935—1936 гадоў у Сэрыі С клюб пасьля некалькіх матчаў быў вымушаны спыніць выступы, бо многія гульцы каманды былі прыцягнутыя ў войска. У наступным сэзоне «Эмпалі» аднавіў выступы, але гэтым разам у Тасканскае лізе, якая адразу ж скарылася клюбу. Эмпалійцы зноў трапілі ў Сэрыю С, дзе і выступалі да прыпыненьня футбольных спаборніцтваў праз Другую сусьветную вайну. 15 верасьня 1935 году «Эмпалі» дэбютаваў у розыгрышы Кубка Італіі, выгуляўшы ў хатнім матчы «Пантадэру» зь лікам 1:0. Па вайне клюб аднавіў сваю дзейнасьць і быў запрошаны ў Сэрыі Б. У гэтай лізе дружына правяла чатыры сэзоны запар, заняўшы ў сэзоне 1946—1947 гадоў ажно 3 радок. У гэты час асноўным колерам клюбу стаў сіні. Паводле вынікаў сэзону 1949—1950 гадоў «Эмпалі» страціў месца ў Сэрыі Б, апусьціўшыся ў Сэрыю С. Па шасьці сэзонаў, у выніку сваёй кволасьці тасканцы нават спусьціліся ў Сэрыю Д.

Клюб нават быў у кроку ад вылету ў рэгіянальную лігу, але здолеў захаваць сваё месца. На самым пачатку 1960-х гадоў «Эмпалі» вярнуўся ў Сэрыю С, але толькі на адзін сэзон. Наступнае вяртаньне адбылося у чэрвені 1963 году. Пасьля гэтага каманда 20 гадоў трымалася ў трэцім дывізіёне, дзе спаборнічала некалькі гадоў. Паводле вынікаў сэзону 1985—1986 гадоў «Эмпалі» атрымала падвышэньне ў Сэрыю А. Гуляючы свае першыя хатнія матчы ў элітным дывізіёне ў Флярэнцыі, дэбют «Эмпалі» ў Сэрыі А быў адзначаны перамогай над «Інтэрнацыянале» зь лікам 1:0. Дзякуючы выліку з «Удынэзэ» дзевяці пунктаў, эмпальцы пазьбеглі вылету, здабыўшы 23 пунктаў і забіўшы 13 галоў у 30 матчах. У наступным сэзоне ўжо «Эмпалі» атрымала пяць пунктаў штрафу, праз што клюб страціў месца ў Сэрыі А, не зважаючы на паляпшэньне гульні каманды. У 1989 годзе «Эмпалі» зноў апусьціўся ў Сэрыю C1.

Актуальны на 12 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Італіі Бр Самуэле Пэрызан 1997
2 Сьцяг Грузіі Аб Саба Гаглічыдзэ 2004
3 Сьцяг Італіі Аб Джузэпэ Пэцэльля 1997
5 Сьцяг Італіі ПА Альбэрта Грасі 1995
6 Сьцяг Шатляндыі ПА Ліям Гэндэрсан 1996
7 Сьцяг Францыі Аб Жуніёр Самбія (ар. Салернітана) 1996
8 Сьцяг Ангельшчыны ПА Тына Анджорын 2001
9 Сьцяг Італіі Нап П’етра Пэльегры (ар. Тарына) 2001
10 Сьцяг Італіі ПА Якапа Фацыні 2003
11 Сьцяг Ганы Нап Эмануэл Г’ясі 1994
12 Сьцяг Італіі Бр Якапа Сэгецьці 2005
13 Сьцяг Новай Зэляндыі Аб Лібэрата Какачэ 2000
15 Сьцяг Грузіі Аб Саба Сазонаў (ар. Тарына) 2002
16 Сьцяг Італіі ПА Люка Бэлярдынэльлі 2001
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
17 Сьцяг Нарвэгіі Нап Уля Сульбакен (ар. Рома) 1998
19 Сьцяг Швэцыі Нап Эмануэль Эконг 2002
21 Сьцяг Італіі Аб Матыя Віці (ар. Ніцца) 2002
22 Сьцяг Італіі Аб Матыя Дэ Шыльлё (ар. Ювэнтус) 1992
23 Сьцяг Калюмбіі Бр Дэвіс Васкес (ар. Мілян) 1998
24 Сьцяг Нігерыі Аб Тайран Эбуэгі 1995
27 Сьцяг Польшчы ПА Шыман Журкоўскі (ар. Спэцыя) 1997
29 Сьцяг Італіі Нап Лярэнца Калёмба (ар. Мілян) 2002
32 Сьцяг Швайцарыі ПА Нікаляс Гаас 1996
34 Сьцяг Альбаніі Аб Ардыян Ісмайлі 1996
35 Сьцяг Італіі Аб Люка Марыянуччы 2004
93 Сьцяг Марока ПА Юсэф Малег (ар. Леччэ) 1998
98 Сьцяг Італіі Бр Фэдэрыка Бранкаліні 2001
99 Сьцяг Італіі Нап Сэбастыяна Эспазыта (ар. Інтэр) 2002
  1. ^ а б «1920—1929». Empoli Calcio.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]