Леччэ (футбольны клюб)
Леччэ | ||||||
Поўная назва | Unione Sportiva Lecce SpA | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 15 сакавіка 1908 | |||||
Горад | Леччэ, Італія | |||||
Стадыён |
Стадыё Вія дэль Марэ Умяшчальнасьць: 36 285 | |||||
Галоўны трэнэр | ||||||
Чэмпіянат | Сэрыя А | |||||
· 2023—2024 | 14 месца | |||||
| ||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы uslecce.it (італ.) |
«Ле́ччэ» (па-італьянску: Unione Sportiva Lecce) — італьянскі футбольны клюб з гораду Леччэ. Не зважаючы на тое, што клюб паўстаў у 1908 годзе, дэбют дружыны ў Сэрыі А прыпаў на сэзон 1985—1986 гадоў, а ужо празь некалькі сэзонаў каманда здабыла 9 месца ў элітным дывізіёне. Пасьля клюб звычайна пераходзіў паміж двума найвышэйшымі лігамі. Свае хатнія матчы «Леччэ» ладзіць на Стадыё Вія дэль Марэ, якая здольны зьмясьціць 31 533 гледача.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Леччэ» быў закладзены ў якасьці спартовага клюбу 15 сакавіка 1908 году. Спартовае аб’яданьне ўлучала каманды па футболе, лёгкай атлетыцы і роварным спорце. Першым прэзыдэнтам клюбу стаў Франчэска Марангі. У свае першыя гады футбольная дружына спаборнічала пераважна ў рэгіянальных лігах. Падчас сэзону 1923—1924 гадоў клюб быў ліквідаваны, але ўжо 16 верасьня 1927 году паўстаў наноў. У 1929 годзе «Леччэ» здабыў перамогу ў матчы плэй-оф Паўднёваітальянскай лігі і атрымаў квіток да Сэрыі Б, дзе дэбютаваў у матчы супраць «Навары» 6 кастрычніка 1929 году. «Леччэ» фінішаваў на 13 месцы, а ўжо ў сэзоне 1931—1932 гадоў зноў быў ліквідаваны. Праз чатыры гады «Леччэ» вярнуўся, але зноўку зьняўся з спаборніцтваў.
«Леччэ» знаходзіўся ў Сэрыі С, дзе сапраўдным героем клюбу стаў нападнік Ансэльма Бізьленгі. Ён за некалькі сэзонаў забіў 83 галоў, стаўшы ўлюбёнцам мясцовым заўзятараў. Гэтак з 1959 па 1975 гады клюб браў удзел у розыгрышах Сэрыі С, некалькі разоў спынаючыся за крок да павышэньня да лігі вышэй. Толькі ў 1975—1976 гадах «Леччэ» атрымаў права на ўдзел у Сэрыі Б. У той жа час клюб згуляў у Ангельска-італьянскім кубку, дзе пераканаўча выгуляў «Скарбара». У 1980 годзе адбыўся скандал, які ахапіў італьянскі футбол, у тым ліку «Леччэ». Тагачасны прэзыдэнт клюбу Франка Джурляна здолеў абараніць клюб, у выніку чаго быў дыскваліфікаваны толькі гулец Кляўдыюс Мэрлё. Пазьней у 1983 годзе ў аўтамабільнай аварыі загінулі гульцы Мікеле Лё Руса і Чыра Пэцэльля. Першы з памянёных футбалістаў згуляў у клюбнай кашулі 415 матчаў.
Пад кіраўніцтвам Эўджэніё Фашэцьці, «Леччэ» дасягнуў прасоўваньня ў Сэрыю А ўпершыню ў 1985 годзе. Пачатковы сэзон у эліце дружына скончыла на апошнім радку і вылецела ўжо праз год пасьля ўздыму. У перадапошнім матчы «Леччэ» перамог «Рому» зь лікам 3:2. Атрымаўшы паразу ў матчы плэй-оф за вяртаньне ў эліту ад клюбу «Чэзэна» зь лікам 2:1, клюб вярнуўся ў найвышэйшы дывізіён у 1988 годзе.
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Актуальны на 12 верасьня 2024 году
|
|
Былыя гульцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Макс Танэта (2000—2004)