Чэмпіянат Італіі па футболе
Чэмпіянат Італіі па футболе прадстаўляе сабой строга структураваную сыстэму ліг для клюбаў, якія прадстаўляюць Італію.
Структура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Самай галоўнай зьяўляецца Нацыянальная прафэсійная ліга (Ліга Кальча), якая ўключае ў сябе два дывізіёны (Сэрыя А й Сэрыя B). Далей ідзе Прафэсійная ліга сэрыі С (Ліга Паўпрафэсіяналаў), якая падзяляецца на Сэрыю С1 (з двума паралельнымі дывізіёнамі) і Сэрыю С2 (з трыма паралельнымі дывізіёнамі). Далей ідзе Сэрыя D, ліга зь дзевяцьцю паралельнымі дывізіёнамі (у якіх клюбы дзеляцца па рэгіянальным прынцыпе), арганізатарам якой зьяўляецца Міжрэгіянальны камітэт Нацыянальнае аматарскае лігі. Далей маецца пяць узроўняў: чатыры зь іх, Eccellenza, Promozione, Prima Categoria і Seconda Categoria, арганізуюцца рэгіянальнымі камітэтамі Нацыянальнае аматарскае лігі, а апошні, Terza Categoria — камітэтамі правінцыяў.
Цяперашняя сыстэма
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Узровень | Ліга/дывізіён(ы) | ||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Ліга Кальча Сэрыя A 20 клюбаў | ||||||||||||||||||
2 | Ліга Кальча Сэрыя B 22 клюбы | ||||||||||||||||||
3 | Прафэсійная ліга Вышэйшы дывізіён Група A 18 клюбаў |
Прафэсійная ліга Вышэйшы дывізіён Група B 18 клюбаў | |||||||||||||||||
4 | Прафэсійная ліга Другі дывізіён Група A 18 клюбаў |
Прафэсійная ліга Другі дывізіён Група B 18 клюбаў | |||||||||||||||||
5 | ЛНД Сэрыя D Група A 18 клюбаў |
ЛНД Сэрыя D Група B 18 клюбаў |
ЛНД Сэрыя D Група C 18 клюбаў |
ЛНД Сэрыя D Група D 18 клюбаў |
ЛНД Сэрыя D Група E 18 клюбаў |
ЛНД Сэрыя D Група F 18 клюбаў |
ЛНД Сэрыя D Група G 18 клюбаў |
ЛНД Сэрыя D Група H 18 клюбаў |
ЛНД Сэрыя D Група I 18 клюбаў | ||||||||||
6 | Eccellenza (28 рэгіянальных раўндаў, 16 або 18 клюбаў) | ||||||||||||||||||
7 | Promozione (53 рэгіянальных раўнда, 16, 17 або 18 клюбаў) | ||||||||||||||||||
8 | Prima Categoria (шмат рэг. раўндаў) | ||||||||||||||||||
9 | Seconda Categoria (шмат рэг. раўндаў) | ||||||||||||||||||
10 | Terza Categoria (шмат рэг. раўндаў) |
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першая Ліга была разграная ангельскімі эмігрантамі ў 1890-я. Першым клюбам стаў «Джэноа Крыкет і Атлетык Клаб» (цяпер — «Джэноа Крыкет & Футбол Клаб»). Першапачаткова існавалі асобныя лігі як для італьянскіх так і замежных футбалістаў. У сакавіку 1898 году ў Турыне пачала функцыянаваць Італьянская фэдэрацыя футболу, да якой далучыліся чатыры клюбы: «Джэноа», «Тарынэзэ», «Інтэрнацыянале Тарына» і «Гімнастычнае таварыства Турыну». Іншыя клюбы вырашылі не далучацца. Самы першы афіцыйны чэмпіянат адбыўся 8 траўня 1898 году ў Турыне, тытул выйграў «Джэноа», наймацнейшы на той момант клюб Італіі (посьпех быў паўтораны ў 1899, 1900, 1902, 1903 і 1904 гг.).
У выніку распаду калектыва Гімнастычнага таварыства Турыну былі заснаваныя адразу два клюбы: «Мілян» і «Ювэнтус», якія далучыліся да Лігі ў 1900 годзе. Сама жа Ліга стала чальцом ФІФА ў 1905. У тым жа годзе яна перайшла да структуры на аснове рэгіянальнага дзяленьня; да іншых далучыліся клюбы поўначы Італіі. «Пра Вэрчэлі» пяць разоў запар заваёўваў скудэта (1908—1913).
Але асабліва цікавасьць да футболу ўзрасла пасьля завяршэньня Сусьветнае вайны, калі ў італьянскую Лігу пачалі ўступаць усё болей нешматлікія клюбы. Улетку 1921 году пад эгідай Фэдэрацыі футболу Італіі была створаная другая па ліку асацыяцыя, закліканая ліквідаваць прорву паміж лідэрамі і аўтсайдарамі бягучай Лігі.
Пераход да адзінай нацыянальнай лігі адбыўся ў 1929 годзе зь першапачатковымі 18 камандамі. Першым пераможцам у 1930 стаў «Інтэрнацыянале».
Пасьля Другой сусьветнай вайны ліга вярнулася да рэгіянальнай структуры зь дзяленьнем па прынцыпе «поўнач-поўдзень» і стадыяй плэй-оф, хоць бы і на адзін год. У цяперашні момант функцыянуе сыстэма, зацьверджаная ў 1929 годзе.