Чувашыя
Чуваская Рэспубліка | |
рас. Чувашская Республика чув. Чӑваш Республики | |
Сьцяг | |
Гімн | Гімн Чуваскае Рэспублікі |
---|---|
Агульныя зьвесткі | |
Краіна | Расея |
Статус | Рэспубліка |
Уваходзіць у | Прыволскую фэдэральную акругу |
Адміністрацыйны цэнтар | Чэбаксары |
Улучае | 21 раён |
Найбольшы горад | Чэбаксары |
Іншыя буйныя гарады | Чэбаксары, Новачэбаксарск |
Дата ўтварэньня | 24 чэрвеня 1920 (як Чуваская АВ) 21 красавіка 1925 (як Чуваская АССР) 19 кастрычніка 1990 (як Чуваская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка) 13 лютага 1992 (як Чуваская Рэспубліка) |
Кіраўнік | Міхаіл Ігнацьеў |
Старшыня Кабінэту Міністраў | Іван Маторын |
Афіцыйныя мовы | расейская, чуваская |
Насельніцтва (2013) | ▼1 243 431[1] (41-е месца) |
Шчыльнасьць | 67,79 чал./км² |
Нацыянальны склад | чувашы, расейцы |
Плошча | 18 343 км² км² (74-е месца) |
Месцазнаходжаньне Чуваскай Рэспублікі | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | +4 |
Код ISO 3166-2 | RU-CU |
Код аўтам. нумароў | 21 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Чува́ская Рэспу́бліка — Чува́шыя (па-расейску: Чувашская Республика — Чувашия, па-чуваску: Чӑваш Ен, Чӑваш Республики) — суб’ект Расейскай Фэдэрацыі, разьмешчаны на ўсходзе Расейскай раўніны, пераважна на правабярэжжы Волгі паміж яе прытокамі Сурай і Сьвіягай.
Насельніцтва рэспублікі 1292,2 тыс. чал. (2006) (1299,3 — 2005). Шчыльнасьць насельніцтва: 70,4 чал./км² (2006), удзельная вага гарадзкога насельніцтва: 61,0 % (2006) (60,9 % — 2005).
Чувашыя мяжуе зь Ніжагародзкай вобласьцю на захадзе, з Рэспублікай Марый Эл на поўначы, з Татарстанам на ўсходзе і з Мардовіяй і Ўльянаўскай вобласьцю на поўдні. Сталіца рэспублікі — горад Чэбаксары.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Продкамі чувашоў былі старажытныя плямёны булгараў ды сувараў, якія зь V да VII ст. н. э. жылі на Паўночным Каўказе. У VII—VIII ст. адна з групаў булгараў перайшла на Балканы, дзе зьмяшалася з славянамі. Іншая частка перайшла на Сярэднюю Волгу, дзе гэтыя плямёны стварылі этнічны фундамэнт для фармаваньня чуваскага народу. Сучасныя чувашы сфармаваліся з той часткі булгараў, якія ў X ст. не прынялі ісламу. Пасьля паразы ад мангола-татараў у 1236 годзе рэшткі стэпавых чувашоў мігравалі на поўнач у лесавую зону, дзе жылі мясцовыя фіна-вугорскія плямёны (напрыклад, мары). Тэрыторыя Чувашыі была далучаная да Расеі ў 1551 годзе, пасьля 120 гадоў прыналежнасьці да Казанскага Ханства.
У Расейскай імпэрыі тэрыторыя Чувашыі была падзеленая паміж дзьвюма адміністрацыйнымі адзінкамі — Казанскай і Сімбірскай губэрнямі. 24 чэрвеня 1920 году была сфармаваная Чуваская аўтаномная вобласьць, з красавіка 1925 году — Чуваская АССР. Чуваская Рэспубліка з 1992 году.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Насельніцтва рэспублікі — 1 290 000 чалавек (2006). Шчыльнасьць насельніцтва — 70,5 асобаў/км² (2006), удзельная вага гарадзкога насельніцтва — 61,0 % (2006).
Паводле зьвестак попісу 2002 году, на тэрыторыі рэспублікі пражывалі прадстаўнікі 106 нацыянальнасьцяў, сярод якіх больш за дзьве траціны складалі чувашы і больш за чвэрць — расейцы:
Народ | Колькасьць, 2002, тыс. (*) |
---|---|
Чувашы | 889,3 (67,69 %) |
Расейцы | 348,5 (26,53 %) |
Татары | 36,4 (2,77 %) |
Мардва (макшане, эрзяне) | 16,0 (1,22 %) |
Украінцы | 6,4 (0,49 %) |
Марыйцы | 3,5 (0,27 %) |
Беларусы | 1,9 |
Армяне | 1,3 |
паказаныя народы з колькасьцю больш за 1000 чалавек |
Падзяляецца на 21 раён. Найбуйнейшыя гарады — Чэбаксары і Новачэбаксарск, у якіх пражывае тры чвэрці гарадзкога насельніцтва рэспублікі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Чувашыя — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт (рас.)