Кемераўская вобласьць
Кемераўская вобласьць | |
рас. Кемеровская область | |
Сьцяг | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Расея |
Статус | вобласьць |
Уваходзіць у | Сыбірскую фэдэральную акругу, Заходне-Сыбірскі эаканамічны раён |
Адміністрацыйны цэнтар | Кемерава |
Дата ўтварэньня | 26 студзеня 1943 |
Губэрнатар | Сяргей Цывілёў (в. а.)[1] |
Насельніцтва (2010) | 2 763 481[2] (14-е месца) |
Шчыльнасьць | 28,9 чал./км² |
Плошча | 95 725 км² (37-е месца) |
Месцазнаходжаньне Кемераўскай вобласьці | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | GMT +7 |
Код ISO 3166-2 | RU-KEM |
Код аўтам. нумароў | 42, 142 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Ке́мераўская во́бласьць (па-расейску: Кемеровская область) — вобласьць у паўднёвай частцы Заходней Сыбіры ў Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Кемерава. Вобласьць уваходзіць у Сыбірскую фэдэральную акругу, мяжуе з Новасыбірскай і Томскай абласьцямі, Алтайскім і Краснаярскім краямі й рэспублікамі Алтай і Хакасія. Большасьць насельніцтва пражывае ў гарадох, маюцца значныя тэрыторыі зь нізкай шчыльнасьцю засяленьня.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Большую частку вобласьці займае Кузьнецкая катлавіна, на захадзе — Салаірскі камлюк, на ўсходзе — Кузьнецкі Алатаў, на поўдні — Горная Шорыя. Рэкі — Кандома, Мрасу, Том, Іня, Кія, Чумыш, Сары-Чумыш.
Кемераўская вобласьць разьмешчана на паўднёвым усходзе Заходняй Сыбіры, займаючы адгор’і Алтаю. Працягласьць вобласьці з поўначы на поўдзень амаль 500 км, з захаду на ўсход — 300 км. Вялікая рознасьць вышынь паверхні вызначае разнастайнасьць прыродных умоваў. Найвышэйшы пункт — голец Верхні Зуб на мяжы з Рэспублікай Хакасія падымаецца на 2178 м, найменшая — 78 мэтраў над узроўнем мора ляжыць у даліне ракі Том на мяжы з Томскай вобласьцю. Па рэльефе тэрыторыя вобласьці дзеліцца на раўнінную (паўночная частка), прадгорныя й горныя раёны.
У нетрах вобласьці выяўлены разнастайныя карысныя выкапні, як то каменныя й бурыя вуглі, жалезныя й полімэталічныя руды, золата, фасфарыты, будаўнічы камень й іншыя мінэральныя рэсурсы. Паводле спалучэньня й наяўнасьці прыродных багацьцяў вобласьць можна называць унікальнай.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Карэннае насельніцтва вобласьці ёсьць томскія татары, шорцы й тэлеуты. У 1618 годзе пачалося засяленьне тэрыторыі цяперашняй Кемераўскай вобласьці народамі комі й расейцамі, зьявіўся Кузьнецкі астрог. У 1721 годзе рудазнаўца Міхайла Волкаў адкрыў у раёне сучаснага гораду Кемерава першыя радовішчы вугалю. У пачатку XX стагодзьдзя пачыналіся працы па стварэньні вугальных і мэталюргічных прадпрыемстваў.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле зьвестак на 2010 год у вобласьці пражывала 2 763 481 чалавек. Нацыянальную большасьць у вобласьці складаюць расейцы, акрамя таго, у вобласьці пражываюць татары, украінцы, немцы, чувашы, шорцы, беларусы (10 715 чалавек на 2002 год), армяне й іншыя.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На тэрыторыі вобласьці разьвіта вугальная прамысловасьць. Шахты й разрэзы разьмешчаны ў асноўным у цэнтральнай частцы вобласьці. На поўдні рэгіёну разьвіты таксама мэталюргія й горна здабываючая прамысловасьць. Таксама ў вобласьці наладжана машынабудаваньне й хімічная прамысловасьць. Добра разьвіты чыгуначны транспарт і цеплавая энэргетыка.
Вядомыя асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Валеры Панамароў (1943, Юрга — 2017) — беларускі рэжысэр, сцэнарыст і прадусар тэатру і кіно.