Перайсьці да зьместу

Лагішын

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лагішын
лац. Łahišyn
У цэнтры мястэчка
У цэнтры мястэчка
Герб Лагішына
Першыя згадкі: 1495
Магдэбурскае права: 20 жніўня 1569
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Пінскі
Сельсавет: Лагішынскі
Плошча: 3,5 км²
Вышыня: 170 м н. у. м.
Насельніцтва (2018)
колькасьць: 1932 чал.[1]
шчыльнасьць: 552 чал./км²
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 165
Паштовы індэкс: 225740
СААТА: 1254847906
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°20′22″ пн. ш. 25°59′20″ у. д. / 52.33944° пн. ш. 25.98889° у. д. / 52.33944; 25.98889Каардынаты: 52°20′22″ пн. ш. 25°59′20″ у. д. / 52.33944° пн. ш. 25.98889° у. д. / 52.33944; 25.98889
Лагішын на мапе Беларусі ±
Лагішын
Лагішын
Лагішын
Лагішын
Лагішын
Лагішын
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Лагі́шын[2] — мястэчка ў Беларусі, у міжрэччы Ясельды і Вісьліцы. Уваходзіць у склад Пінскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Зьяўляецца цэнтрам Лагішынскага сельсавету. Насельніцтва на 2018 год — 1932 чалавекі[1]. Знаходзіцца за 28 км ад места і чыгуначнай станцыі Пінску, за 203 км ад Берасьця; на аўтамабільнай дарозе Р6 (Пінск — Івацэвічы).

Лагішын — магдэбурскае мястэчка гістарычнай Піншчыны (частка Берасьцейшчыны), вядомае цудоўным абразам Маці Божай каралевы Палесься.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Герб мястэчка, 1633 г.

Першы пісьмовы ўпамін пра Лагішын датуецца 1495 годам[3]. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў паселішча ўвайшло ў склад Пінскага павету Берасьцейскага ваяводзтва. У XVII ст. мястэчка стала цэнтрам нагродавага староства ў валоданьні Радзівілаў, пазьней — Агінскіх, Любецкіх.

20 жніўня 1569 і 28 траўня 1570 году Лагішын атрымаў Магдэбурскае права[3]. 25 лютага 1633 году кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза пацьвердзіў местачковы герб: «у блакітным полі воўк на ласіных нагах»[4]. У 1634 годзе тут збудавалі мураваны[3] касьцёл на сродкі старосты пінскага Альбрэхта Радзівіла, пазьней пры ім утварылася місія езуітаў і шпіталь. У касьцёле захоўваўся абраз Найсьвяцейшай Панны Марыі, які лічыўся цудоўным.

Захаваліся сьведчаньні літоўскай ідэнтычнасьці жыхароў Лагішына: «Я, Василь Прилюпа, извествую: дедъ, отецъ, и мати моя и самъ я з Лагищина, местечка з Литви… жена моя литовской породи»[5][6].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Маці Боская Лагішынская

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Лагішын апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці Пінскага павету Менскай губэрні. У XIX ст. у мястэчку працавалі млыны Айзэнбэрга, Хазана і Дубміскага, Марцінкевіча, Бунькевіча, алейня і млын Цыпэрштэйна, гарбарня Фрыдмана.

Пры здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня ў 1863 годзе расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі касьцёл у Лагішыне пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы), у 1897 годзе будынак згарэў; пазьней на ягоным месцы збудавалі Спаскую царкву. У 1874 годзе ў мястэчку выбухнула паўстаньне супраць свавольства ўладаў, якое здушылі два батальёны пяхоты і сотня казакоў. Неўзабаве аднак лагішынцы дамагліся поўнага апраўданьня, а вінаватыя ў злоўжываньні панесьлі пакараньне. У 1881 годзе ў мястэчку збудавалі мураваныя гандлёвыя рады. На 1886 год існавалі школа, царква (з 1845 году), капліца, сынагога, 10 крамаў. У 1893 годзе адкрылася юдэйская малітоўная школа. У канцы XIX — пачатку XX стагодзьдзяў паблізу Лагішына знаходзіўся фальварак Сімановічаў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Лагішын занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Лагішын абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[7]. Таго ж году ў мястэчку выбухнула антыбальшавіцкае паўстаньне. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Лагішын апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Пінскага павету Палескага ваяводзтва. 1 красавіка 1934 году паселішча страціла статус места[8]

У 1939 годзе Лагішын увайшоў у БССР, дзе 15 студзеня 1940 году стаў цэнтрам Лагішынскага раёну Пінскай вобласьці (з 25 сьнежня 1962 году ў Пінскім раёне). У Другую сусьветную вайну з 27 чэрвеня 1941 да 15 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. 22 сьнежня 1959 году паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу.

10 траўня 1997 году ў Лагішыне ўрачыста каранавалі абраз Маці Божай — Каралевы Палесься[9]. 18 верасьня 1998 году афіцыйна зацьвердзілі гістарычны гербу мястэчка. 25 лістапада 2014 году Лагішынскі пасялковы савет рэарганізавалі ў сельсавет[10].

  • XIX стагодзьдзе: 1884 год — 2,8 тыс. чал.[11]
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 3351 чал.; 1921 год — 1984 чал.; 1959 год — 3 тыс. чал.[12]; 1996 год — 3120 чал.[13]; 1998 год — 3 тыс. чал.[14]
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 2,6 тыс. чал.; 2008 год — 2,5 тыс. чал.; 2009 год — 2372 чал.[15]; 2016 год — 2022 чал.[16]; 2017 год — 1990 чал.[17]; 2018 год — 1932 чал.[1]

У Лагішыне працуюць сярэдняя і музычная школы, 2 дашкольныя ўстановы.

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе местачковая лякарня.

Дзеюць дом культуры і 2 бібліятэкі.

У Лагішыне ёсьць свая бэйсбольная каманда «Лагішынскія ваўкі»[18].

Афіцыйная назва Гістарычная назва
Партызанская вуліца Школьная вуліца[19]

Паводле перапісу 1874 году, у Лагішыне існавала Каўняцінская вуліца[20], у тэлефонным даведніку 1939 году ўпамінаецца Касьцельная вуліца[21].

Працуюць прадпрыемствы харчовай прамысловасьці, мэханічны завод, лясьніцтва і інш.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзее Лагішынскі гістарычна-краязнаўчы музэй[22].

  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 222.
  3. ^ а б в ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 177.
  4. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998.
  5. ^ Лазаревский А. Малороссийские посполитые крестьяне (1648—1783 гг.). — Киев, 1908. С. 56.
  6. ^ Чаропка В. Гісторыя нашага імя: Гіст. даслед. — Менск, 1995. С. 67.
  7. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  8. ^ Rozporządzenie Rady Ministrów z dnia 1 stycznia 1934 r. o zniesieniu ustroju miejskiego w mieście Łohiszynie, w powiecie pińskim, województwie poleskiem, Dz.U. Nr 7, poz. 49 (пол.)
  9. ^ Ракіцкі В. Лёс цудадзейных беларускіх абразоў, Радыё Свабода, 1 чэрвеня 2006 г.
  10. ^ «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пинского района Брестской области». Решение Брестского областного Совета депутатов от 25 ноября 2014 г. № 51(недаступная спасылка) (рас.)
  11. ^ Jelski A. Łohiszyn // Słownik geograficzny... T. V. — Warszawa, 1884. S. 682.
  12. ^ Rąkowski G. Czar Polesia. — Pruszków: Rewasz, 2001.
  13. ^ ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 326.
  14. ^ БЭ. — Мн.: 1999 Т. 9. С. 89.
  15. ^ Перепись населения — 2009. Брестская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  16. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  17. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  18. ^ Логишинские волки
  19. ^ Праект сынагогі на Школьнай вуліцы 1927 году
  20. ^ Place Names in the 1874 List of Jewish Males in Lyakhovichi
  21. ^ Spis Abonentów Sieci Telefonicznej Okręgu Dyrekcji Poczt i Telegrafów w Wilnie na 1939 r. — Wilno, 1939. S. 35.
  22. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]