Дарагічын
Дарагічын лац. Darahičyn | |||||
У цэнтры места | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1452 | ||||
Былая назва: | Давячоравічы | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Берасьцейская | ||||
Раён: | Дарагічынскі | ||||
Плошча: | 11 км² | ||||
Вышыня: | 151 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2018) | |||||
колькасьць: | 14 910 чал.[1] | ||||
шчыльнасьць: | 1355,45 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 1644 | ||||
Паштовы індэкс: | 225830 | ||||
СААТА: | 1220501000 | ||||
Нумарны знак: | 1 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°11′0″ пн. ш. 25°9′0″ у. д. / 52.18333° пн. ш. 25.15° у. д.Каардынаты: 52°11′0″ пн. ш. 25°9′0″ у. д. / 52.18333° пн. ш. 25.15° у. д. | ||||
± Дарагічын | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Дарагі́чын (афіцыйная назва — Драгі́чын) — места ў Беларусі, на Ляхавіцкім канале. Адміністрацыйны цэнтар Дарагічынскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 14 910 чалавек[1]. Знаходзіцца за 110 км на ўсход ад Берасьця, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Дарагічын (лінія Берасьце — Гомель); на аўтамабільнай дарозе Берасьце — Пінск.
Дарагічын — магдэбурскае[2] места гістарычнай Піншчыны (частка Берасьцейшчыны, на захадзе Палесься), колішняя сталіца Давячораўскага графства.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тапонім Дарагічын утварыўся як прыналежны прыметнік ад імя Дораг[3] або Дарожыч[4]. Дзеля адрозьненьня ад аднайменнага места на Падляшшы меў таксама назву Дарагічын Палескі[5][6].
Традыцыйная гістарычная назва места — Дарагічын[7][8][9]. Цяперашняя афіцыйная форма Драгічын (польск. Drohiczyn) зьявілася пад польскім уплывам[10]. Польскае Drohiczyn — стандартавая замена беларускага поўнагалосься польскім няпоўнагалосьсем[9]. У нарматыўным даведніку «Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь» традыцыйная гістарычная назва Дарагічын адзначаецца як прысутная ў вусных зносінах людзей.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы пісьмовы ўпамін пра сяло Давячоравічы (першая назва сучаснага Драгічына) зьмяшчаецца ў Літоўскай Мэтрыцы і датуецца 1452 годам. Паселішча ўваходзіла ў склад Пінскага староства і знаходзілася ў валоданьні вялікай княгіні Боны Сфорцы. Праз Давячоравічы праходзіла дарога зь Берасьця на Валынь. У 1450—1460-я гады князь пінскі Юры Сямёнавіч перадаў сваёй граматай частку даніны зь сяла на карысьць царквы ў Дружылавічах, на якую мусіла выдаткоўвацца 2 вядры мёду.
У 1552 годзе ўпамінаецца Давячораўскае войтаўства. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў паселішча ўвайшло ў склад Пінскага павету Берасьцейскага ваяводзтва. У пачатку XVII стагодзьдзя Давячоравічамі валодаў Леў Сапега, які ў 1619 годзе перадаў сяло Нявельскім. Апошнія ў 1623 годзе заснавалі царкву Прычыстай Багародзіцы і атрымалі для паселішча статус мястэчка. Пад 1655 годам яно ўпершыню ўпамінаецца як Дарагічын[11].
У 2-й палове XVII стагодзьдзя ўпамінаецца Давячоравічаўскі маёнтак, які ў апошняй чвэрці XVIІI стагодзьдзя называўся графствам. У 1749 годзе пінскі маршалак М. Ажэшка заснаваў у мястэчку францішканскі кляштар. У 1778—1779 гадох тут было 68 дамоў, а само паселішча звалася местам[11]. У 2-й палове XVIІI стагодзьдзя існавала ратуша.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Дарагічын апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Кобрынскім павеце. Статус паселішча панізілі да мястэчка. На 1849 год тут было 98 будынкаў. Да 1886 году каля Дарагічына збудавалі чыгуначную станцыю. Паводле вынікаў перапісу 1897 году ў мястэчку было 280 дамоў (зь іх 140 жылыя), расейскія царкоўнапрыходзкая школа і 2 народныя вучэльні, лячэбніца. Напярэдадні Першай сусьветнай вайны працавалі фабрыка саламяных капелюшоў, 2 маслабойні, завод ачысткі крэйды, млыны.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Дарагічын занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Дарагічын абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[12]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Дарагічын апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам павету Палескага ваяводзтва. У гэты час тут было 246 будынкаў.
У 1939 годзе Дарагічын увайшоў у БССР, дзе 15 студзеня 1940 году атрымаў афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу і стаў цэнтрам раёну. У Другую сусьветную вайну з 25 чэрвеня 1941 да 17 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. 10 лістапада 1967 году Дарагічын атрымаў статус места.
-
Капліца, 1915 г.
-
Галоўная вуліца, 1916 г.
-
Галоўная вуліца, 1917 г.
-
Касьцёл, 1929 г.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Экалёгія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па катастрофе на Чарнобыльскай АЭС Дарагічын апынуўся ў сьпісе небясьпечных раёнаў з павялічаным радыеактыўным фонам. Сёньня пляма радыеактыўнага забруджаньня цягнецца Дарагічынскім раёнам трыма кроплямі з поўдня на поўнач. Пачынаецца яна з 5—7 кілямэтровай палосы ў Радаставе, звужаецца каля Дняпроўска-Бужанскага канала, зноў пашыраецца каля Палескай чыгункі і потым клінам ідзе ў Белаазёрска-Бярозаўскім кірунку[13]. Усё гэта зямля, забруджаная цэзіем-137.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XVIII стагодзьдзе: 1778 год — 416 чал.[11]
- XIX стагодзьдзе: 1830 год — 341 муж., зь іх шляхты 5, духоўнага стану 11, мяшчанаў-юдэяў 268, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 57[14]; 1849 год — 167 чал.; 1878 год — 1476 чал. (702 муж. і 774 жан.), у тым ліку 176 хрысьціянаў і 1300 юдэяў[15]; 1892 год — 3475 чал.[16]; 1897 год — 2258 чал.
- XX стагодзьдзе: 1921 год — 1987 чал.; 1959 год — 3,5 тыс. чал.; 1971 год — 7,1 тыс. чал.; 1991 год — 14,6 тыс. чал.; 1993 год — 15 тыс. чал.[17]; 1997 год — 15,2 тыс. чал.[18]
- XXI стагодзьдзе: 2006 год — 15 тыс.; 2008 год — 15 тыс.; 2009 год — 14 744 чал.[19] (перапіс); 2015 год — 14 800 чал.[20]; 2016 год — 14 898 чал.[21]; 2017 год — 14 976 чал.[22]; 2018 год — 14 910 чал.[1]
Адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Дарагічыне працуюць гімназія, 2 сярэднія, музычная, дзіцяга-юнацкая спартовая школы, 6 дашкольных установаў. Дзее Дарагічынскае дзяржаўнае ПТВ №163 сельскагаспадарчай вытворчасьці.
Мэдыцына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляюць мескія лякарня і паліклініка.
Культура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзеюць кінатэатар, дом культуры, дом творчасьці дзяцей і юнацтва, 2 бібліятэкі, цэнтар моладзі «Спатканьне».
Мас-мэдыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выдаецца раённая газэта «Драгічынскі веснік».
Забудова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вуліцы і пляцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Афіцыйная назва | Гістарычная назва |
8 сакавіка вуліца | Хомская вуліца |
9 мая вуліца (з 8.03.1974) | Набярэжная вуліца |
Варашылава вуліца (з 8.03.1974) | Чыгуначная вуліца |
Вызваленьня вуліца (з 8.03.1974) | Усходняя вуліца |
Гастэлы вуліца (з 8.03.1974) | Мокрая вуліца |
Дзяржынскага вуліца (з 8.03.1974) | Новая вуліца |
Касмадзям’янскай вуліца (з 8.03.1974) | Паўночная вуліца |
Кастрычніцкая вуліца | Паштовая вуліца |
Леніна вуліца | Пінская вуліца (усходняя частка) Пярковіцкая вуліца (заходняя частка) |
Макарэвіча вуліца (з 8.03.1974) | Вішнёвая вуліца |
Ракасоўскага вуліца (з 8.03.1974) | Кароткая вуліца[23] |
У тэлефонным даведніку 1939 году ўпамінаецца Касьцельная вуліца[6]. Таксама існавалі вуліцы Красная, Новае Места, Папінская і Пясковая.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадпрыемствы машынабудаваньня, будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасьці.
Пералік прамысловых прадпрыемстваў Дарагічына |
---|
|
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Спыніцца можна ў мескім гатэлі[24].
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Касьцёл Маці Божай Каралевы (1928)
- Царква Стрэчаньня Гасподняга (1862)
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Капліца могілкавая
- Кляштар францішканаў (1749)
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Бескурганны могільнік
-
Старая камяніца
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ураджэнцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ісраэль Беэры (1911—1972) — рабін
- Юры Бліноў (1975—2019) — беларускі піяніст[25]
- Ганна Кісьліцына (нар. 1967) — беларускі крытык, літаратуразнаўца
- Уладзімер Кожух (нар. 1953) — мастак
Жыхары
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Непадалёк ад Дарагічына, у маёнтку Людвінова, некалькі гадоў жыла пісьменьніца Эліза Ажэшка.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 312.
- ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 109.
- ^ Вячорка В., Карней І. Гарады з «памылкамі» ў назвах: Драгічын ці Дарагічын?, Радыё Свабода, 23 жніўня 2019 г.
- ^ Gloger Z. Budownictwo drzewne i wyroby z drzewa w dawnej Polsce. T. 1. — Warszawa, 1907. S. 166.
- ^ а б Spis Abonentów Sieci Telefonicznej Okręgu Dyrekcji Poczt i Telegrafów w Wilnie na 1939 r. — Wilno, 1939. S. 19.
- ^ Бераснёў П., Лемцюгова В. «Як вы яхту назавяце — так яна і паплыве», або Сур’ёзная размова пра асаблівасці беларускай анамастыкі(недаступная спасылка) // Звязда, 25 верасьня 2012 г.
- ^ Сацукевіч І. Уклад М. Улашчыка ў развіццѐ беларускай тапанімікі // Крыніцазнаўства, археаграфія, архівазнаўства ў XX—XXI ст. у Беларусі: зб. навук. артыкулаў, прысвечаных 100-годдзю з дня нараджэння М. Улашчыка / рэдкал. : С. Ходзін (адк. рэд.) і інш. — Менск: БДУ, 2007. С. 49. [1]
- ^ а б Вячорка В. Аддайма Брэст брэтонцам!, Радыё Свабода, 3 ліпеня 2014 г.
- ^ Шур В. Беларускія ўласныя імёны: Беларуская антрапаніміка і тапаніміка. — Менск: «Мастацкая літаратура», 1998. С. 169.
- ^ а б в Грынявецкі В. Давячоравічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 568.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Брестская область: Обзор радиационно-гигиенической и социально-экономической ситуации. — Гомель, 2005. [2]
- ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 413.
- ^ Sulistrowski F. Drohiczyn (2) // Słownik geograficzny... T. II. — Warszawa, 1881. S. 150.
- ^ Нашы гарады: грамадска-палітычнае даведачнае выданне / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. — Мн.: Народная асвета, 1991.
- ^ ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 274.
- ^ БЭ. — Мн.: 1998 Т. 6. С. 191.
- ^ Перепись населения — 2009. Брестская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2015 г. и среднегодовая численность населения за 2014 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Татаринов Ю. Города Беларуси в некоторых интересных исторических сведениях. Брестчина. — Минск, 2009.
- ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
- ^ Імёны Свабоды https://docs.rferl.org/be-BY/2020/11/07/96247f72-a7e0-4382-ad1c-ec68459cf6b7.pdf
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — ISBN 985-11-0106-0
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя. — 527 с. — ISBN 985-11-0041-2
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дарагічын , Radzima.org
- Дарагічын (рас.), Глёбус Беларусі
|