Affichage des articles dont le libellé est шадэлак. Afficher tous les articles

dimanche 31 mai 2020
lundi 16 décembre 2013
Спадзяюся... / J'espère que ...
Хварэць - цяжка. Ачуньваць - балюча. Трэба цярпець - цярплю. Хадзіць? Хаджу! Не вельмі хутка, але самастойна. Укленчыць магу! Сесці на кукішкі яшчэ не магу... Ну і рукі пацягнуліся ўслед за нагамі. Правая заўжды паводзіла сябе прыстойна, а левая мусіла - і здужала! Магу ўтрымаць шадэлак!
Шасцёра катоў звязаныя для латарэі, якую ладзіў кашэчы прытулак. Кветачкі-брошкі здымныя, іх можна адшпіліць і прыладзіць быля-куды. Вязала... доўга. Дзякую ўсім, хто падтрымліваў мяне жартамі і станоўчымі прыкладамі з жыцця. Спадзяюся на лепшае.

mercredi 17 octobre 2012
Для сястры / Pour ma soeur
Рабіць сабачыя аброжкі мяне натхніла сястра. Рабіць брошкі мяне таксама спакусіла сястра. Вязаныя, шытыя, вышываныя, з пацеркамі і шклянымі перламі. Застаецца прыдумаць нешта цікавоцкае для сястры. На сёння самая адметная - кветачка з паабшыванымі пялёсткамі. А заўтра буду думаць...
P.S. Пад скаротам (plus d'info)- больш сціплыя аздобы для яе. А сястра - малодшая!

lundi 17 septembre 2012
Суперкоткі / Superchattes
22-23 верасня прытулак "Суперкот" ладзіць сустрэчу з прыхільнікамі і зацікаўленымі асобамі на выставе "Фелінолаг" у Палацы мастацтва (вул.Казлова, 3). Месца дзеяння - горад Мінск.
22-23 верасня "Суперпёс" чакае сваіх упадабанцаў на НВЦ БЕЛЭКСПО (вул. Янкі Купалы 27) на штогадовым "Догшоу -Осень с Pets.by".
Перш як надзець аброжак на ката альбо на сабаку, трэба яго выпрабаваць... на сабе. Выпрабаванні ладзіліся на адной з вераснёўскіх кашэчых выстаў і, як бачыце, суперкоткі засталіся задаволеныя.
Прынамсі сваю задачу на выставах аброжкі выконваюць: выдатна глядзяцца на паненках валанцёрках і заўважныя здаля, выгляд маюць ахайны ды свойскі. А пра чарговыя асобнікі аброжкаў я пачула паважлівае - "аўтарскія"!
Для выставы 22-23 верасня стварылася невялікая клумба - на шыі і на грудзі, бо вялікія квяты на здымках - гэта брошкі да пАры аброжкам. Ужываная бавоўна (нямецкая ды турэцкая ), пластмасавыя пацеркі, блочкі дыяметру 4 мм, спражкі.
Калі камусьці таксама захочацца зрабіць рукадзельны падарунак суперкоткам ды іхнім гадаванцам, - прашу перайсці на форум "Суперката" і напісаць пра гэта проста!

dimanche 9 septembre 2012
Пялёсткі шадэлкам / Pétales au crochet
Што можна зрабіць за адзін вольны дзень - хітра, мудра, невялікім коштам?
Звязаць брошку, якую даўно нагледзела: дзевяць вялікіх пялёсткаў, дзевяць меньшых пялёсткаў, сяродавік, тыл (адваротны бок) - ён мусібыць падвоены, бо ўсярэдзіне хаваюцца хвасты нітак і вузельчыкі...
У выніку пялёсткі і сярэдзінка з пацеркай паўсталі вокамгненна, а каб давесці працу да ладу (перапрашаю, сабраць да кучы), давялося чакаць наступнага вольнага дня!
Дыяметр кветкі - крыху больш за 8 см. Ужываныя рэшткі віскозы з бавоўнаю (стракатая фасонная нітка) і шадэлак нумар 2, 5.

mercredi 22 août 2012
Для сабак / Pour les chiens
Штораніцы за каваю я выслухваю сабачыя і кашэчыя гісторыі, бо мая сястра дапамагае валанцёрам, якія ратуюць катоў і сабак: збіраюць па вуліцах, мыюць, лекуюць, аддаюць у добрыя рукі. Каб рукі дабрэлі і жывёліна падабалася, псіхолаг параіў даць спажыву чалавечым вачам. На гэта нейкая рукадзельніца паабяцала зрабіць для жывёл аздобы - хатнія, утульныя...
Пакуль яна занятая, я з рэштак бавоўны хуценька звязала колькі аброжкаў, а для здымкі на ролю жывёліны з прытулку ўзяла таксу Бусю, нашага хатняга ўлюбёнца і пястунчыка. Па-беларуску граматычны род сабакі - мужчынскі, таму нікога не здзіўляе, што Буся, як ўзорны сямейнік, адгукаецца і на Бусліка
Для аброжкаў скарыстаныя металічныя спражкі і блочкі. Шадэлкі №№ 3,5; 3; 2,5. Бавоўна нямецкая і турэцкая.
Як паставіліся да маёй самадзейнасці валанцёры, я пакуль не ведаю. Затое ведаю, што ў мінскіх прытулках СУПЕРКОТ и СУПЕРПЁС жывуць выхаваныя, чысцюткія і здаровыя жывёлы. Давайце дапаможам будучым гаспадарам УБАЧЫЦЬ, што яны - не заразныя бяздомнікі-валацугі, а ўлюбёныя і дагледжаныя сябры. А сябры вельмі хочуць у сям'ю...

dimanche 12 août 2012
Як бабуля / Comme ma grand-mère
Гафт і карункавая аблямоўка шадэлкам - найпростыя. Тэма - нібыта марская. Жаданне - каб было як у бабці. Было...
Настрою вымагае лён у драбнюткія бела-зялёныя краткі. З яго калісьці былі ўтвораны калядныя (!) аздобы для пакою, але спадабалася настолькі, што з'явіўся наступны варыянт - летнія фіранкі ды абрус, а белая сурвэтка - як прыемны дадатак. Таксама з лёну.
Лён я люблю прагавіта й неспатольна...

vendredi 15 juin 2012
vendredi 13 avril 2012
Радасны Вялікдзень-2 / Joyeuses Pâques-2
Вялікая сурвэтка (альбо напэрон, сурвэт і нават настольнік, як яго толькі не называлі!) - гэтаксама рэч сямейная, паходжаннем з 1990-х. У часопісе "Sandra", перакладзеным на польскую з нямецкай, хораша друкаваным і прывезеным з Вільні, знайшліся гэтыя шакаладныя зайчыкі да Вялікадня. Менавіта зайчыкаў захацелі бачыць сямейнікі на свята.
dimanche 8 avril 2012
Радасны Вялікдзень / Joyeuses Pâques
Да адных свята Вялікадня набліжаецца. Да іншых яно ўжо прыйшло. Я святкую яго сёння. А гэтая сурвэтка ўпрыгожвае наша свята з 1990-х гадоў. Сурвэтка - адна з маіх насампершых спробаў змастачыць нешта шадэлкам. Дарэчы, шадэлкам № 2, 5 (!). Ніткі? Якія знайшліся ў бліжэйшай крамцы. Ці вялікі тады быў выбар на нашых абшарах?
vendredi 23 mars 2012
dimanche 18 mars 2012
samedi 10 mars 2012
Ружовы капялюш на шэры сакавік / Le chapeau rose pour le mars gris
Капялюш вязаўся хутка (шадэлкам № 3,5; воўна - знакаміты аран), вышываўся трошкі даўжэй (буйной іголкай для вязаных рэчаў), а фотаграфавацца яму выпала колькі дзён... З такім сціплым вынікам. Таму што святла не стае - ні ад сонца, ні ад лямпаў. Шэры ў нас сакавік. У выніку акрамя капелюша можна разгледзець некаторыя варункі ягонага стварэння.
Капялюш для Данусі, маёй пляменніцы, студэнткі-першакурсніцы. Такі ружовы капялюш якраз на шэры сакавік.
vendredi 24 février 2012
dimanche 12 février 2012
vendredi 10 février 2012
jeudi 9 février 2012
jeudi 2 février 2012
Inscription à :
Articles (Atom)