mercredi 30 août 2017

Міжземнамор'е / Méditerranée

Міжземнамор'е вышыванае -- чарговае вітанне сёлетняга лета. Меркавала зрабіць яго цэнтрам наўлечкі, але сыну закарцела аздобіць рамкаю. І каб на вачах было.



vendredi 25 août 2017

Лета, Восень, Каляды/ Été, Automne, Noël

Вяночкі -- летні, восеньскі, калядны  -- вышываныя для сашэ. Для ружавых пялёсткаў, лаванды, гваздзікоў -- чым там яшчэ ладуюць-набіваюць цацачныя падушачкі для шафы? Сашэ мусілі шыцца пад час адпачынку, але... Два гады стаіць нераспакаванаю новая машынка (хутка і гарантыя скончыцца!), запасяцца вышываныя вяночкі, сабачкі, паненкі; купляецца канва ў кропкі і плямкі, а то й фарбуецца самастойна -- кавай, гарбатай...  І не шыецца нічога.


Лета -- Восень-- Каляды

mercredi 16 août 2017

Ранішняя гарбата / Тhé du matin

Паненку з імбрыкам пад назвай "Ранішняя гарбата" кампанія "Золотое руно" пусціла ў свет гадоў дзесяць таму, але сёння набор ужо зняты з вытворчасці.  Дызайн Канстанціна Харытонава я ўпадабала хіба таму, што дзяўчына з выявы і постаццю, і выразам твару  аддалена нагадала гераіню "Бара ў Фалі-Бержэр" Эдуарда Манэ (улюбёныя творы мае кожны), а таксама (адначасова)  распрацоўкі сярэдзіны мінулага стагоддзя, як у бабулі -- без  бэка, без крыжыкавых чвэртак і паловак. Нават светлавы адбітак у воку -- поўны крыжык.


 Вынік: вышываць узялася толькі сёлета, на руках і твары мяняла "парсючковы" ружовы колер (рабіла бленд, падбіраючы паводле палітры ДМС, але больш за астатнія ўпасавалі ніткі ПНК -- піцерскія!). Усё - у дзве ніткі.
Пластыкавая рамка, антыблікавае шкло, памер 22, 5 х 37.