Ma chaîne Telegram: https://t.me/vezhagaft
Восеньскі мядзведзь рыхтуецца да зімы: вышываная выява на торбе, якую можна прыгожа назваць кайстрай-тоўт.
Торба крамная, дыхтоўная; мядзьведзь адшуканы на Пінтэрэсце. Арыгінальны звяжака шэры і без вуснаў, галінкі вянку чорныя, а ягады аранжавыя.
Датрымацца арыгіналу мне не выпала праз сваяцкую крытыку вялікага аматара мядзьведзяў. Быў прынесены ўзор, мядзьведзь цацачны, зацверджаныя колеры скуры й пысы, а таксама ўсё, што мае на ёй быць. Ніткі піцерскія. Гладзь.
#гладзь
#мядзьведзь
#peinture_à_l'aigulle
#ours
#vezha
Aucun commentaire:
Enregistrer un commentaire