Перайсці да зместу

Эстонія на конкурсе песні Еўрабачанне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эстонія

Эстонія

Вяшчальнік ERR
Адбор Нацыянальны
Удзелы
Удзелы 26 (16 у фінале)
Першы выступ 1994
Лепшы вынік 1, 2001
Горшы вынік Апошняе (паўфінал), 2016
Спасылкі

Старонка краіны.

Сайт вяшчальніка.

Эстонія прымае ўдзел у конкурсе песні «Еўрабачанне» з 1994 года. Краіна намагалася дэбютаваць годам раней (у 1993), але не прайшла кваліфікацыю. Першы выступ дзяржавы на конкурсе аказаўся няўдалым, Сільві Райт, якая прадстаўляла краіну ў 1994 годзе з песняй «Nagu Merelaine», заняла толькі 24-е месца з 25. З-за гэтага Эстонія была дыскваліфікавана з конкурса ў 1995. Аднак павярнуўшыся ўжо праз год, у 1996 вынікі краіны сталі вельмі паспяховымі. Так, з 1996 па 2002 Эстонія толькі аднойчы аказалася па-за дзясяткай лепшых. У гэты ж перыяд дзяржава здабыла адзіную перамогу на конкурсе — у 2001 годзе Танэль Падар і Дэйв Бэнтан з песняй «Everybody» набралі 198 балаў і занялі 1-е месца.

Пасля ўвядзення паўфіналаў у 2004 годзе, рэзультаты краіны рэзка пагоршыліся. На працягу пяці гадоў, з 2004 па 2008 уключна, Эстонія не магла прайсці ў фінал. Ланцуг няўдач у 2009 перарваў жаночы гурт Urban Symphоny з песняй «Rändajad», яны прайшлі ў фінал і занялі 6-е месца.

У 2010-х дзяржава выступала з пераменным поспехам. Так, краіне на ўдавалася прайсці ў фінал у 2010, 2014, 2016 і 2017 гадах. У астатнія гады Эстонія ўдзельнічала ў фінале, а ў 2012, 2015 і 2018 уваходзіла ў топ-10.

У 2021 годзе краіне ізноў не ўдалося прайсці ў фінал.

За ўсю гісторыю ўдзелу, Эстонія атрымала ў фіналах 1464 бала, а ў паўфіналах — 1230.

Легенда табліцы
Пераможца
Другое месца
Трэцяе месца
Чацвёртае месца
Пятае месца
Апошняе месца
Аўтаматычны праход у фінал
Не прайшла ў фінал
Не ўдзельнічала, або была дыскваліфікавана


Год Прадстаўнік Мова Песня Пераклад Фінал Паўфінал
Месца Балы Месца Балы
1993
Яніка Сіламаа Эстонская «Muretut meelt ja sudametuld» «Бестурботная душа і агністае сэрца»
Не прайшла кваліф.
5 47
1994 Сільві Райт Эстонская «Nagu Merelaine» «Нібы марская хваля» 24 2
Паўфіналаў не было
1995
Дыскваліфікавана
1996 Іва Ліна і Мар’я Лііс-Ілус Эстонская «Kaelakee hääl» «Голас караляў» 5 94 5 106
1997 Мар’я Лііс-Ілус Эстонская «Keelatud maa» «Забароненая зямля» 8 82
Паўфіналаў не было
1998 Коіт Томэ Эстонская «Mere lapsed» «Дзеці мора» 12 36
1999 Эвелін Самуэль і Каміла Англійская «Diamond Of Night» «Начны дыямант» 6 90
2000 Інэс Англійская «Once in a lifetime» «Аднойчы ў жыцці» 4 98
2001 Танель Падар, Дэйв Бэнтан і 2X Англійская «Evеrybody» «Усе разам» 1 198
2002 Сахлен Англійская «Runaway» «Уцякачка» 3 111
2003 Ruffus Англійская «Eighties coming back» «Васьмідзясятыя вяртаюцца» 21 14
2004 Neiokõsõ Выруская «Тіі» «Шлях»
Не прайшлі
11 57
2005 Suntribe Англійская «Let's get loud» «Грамчэй!»
Не прайшлі
20 31
2006 Сандра Аксенрайд Англійская «Through my window» «З майго акна»
Не прайшла
18 28
2007 Герлі Падар Англійская «Partners in Crime» «Саўдзельнікі»
Не прайшла
22 33
2008 Kreisiraadio Сербская, фінская,
нямецкая
«Leto svet» «Летняе святло»
Не прайшлі
18 8
2009 Urban Symphоny Эстонская «Rändajad» «Вандроўцы» 6 129 3 115
2010 Malcolm Lincoln, ManPower 4 Англійская «Siren» «Сірэна»
Не прайшлі
14 39
2011 Гетэр Яані Англійская «Rockefeller Street» «Вуліца Ракфелера» 24 44 9 60
2012 Отт Лэпланд Эстонская «Kuula» «Слухай» 6 120 4 100
2013 Біргіт Ыйгемеэль Эстонская «Et uus saaks alguse» «Дык што, можа новы пачатак» 20 19 10 52
2014 Таня Англійская «Amazing» «Дзівосна»
Не прайшла
12 36
2015 Сціг Раста і Эліна Борн Англійская «Goodbye to Yesterday» «Бывай, мінулае» 7 106 3 105
2016 Юры Поцман Англійская «Play» «Гуляць»
Не прайшоў
18 24
2017 Койт Томэ і Лаўра Англійская «Verona» «Верона»
Не прайшлі
14 85
2018 Эліна Нячаева Італьянская «La forza» «Моц» 8 245 5 201
2019 Віктар Крон Англійская «Storm» «Шторм» 20 76 4 198
2020
Уку Сувістэ Англійская «What love is» «Што такое каханне»
Конкурс адменены
2021 Уку Сувістэ Англійская «The Lucky One» «Шчасліўчык»
Не прайшоў
13 58
2022 Стэфан Айрапецян Англійская «Hope» «Надзея» 13 141 5 209

Правядзенне Еўрабачання ў краіне

[правіць | правіць зыходнік]
Год Месца Пляцоўка Вядучыя
2002 Сцяг Эстоніі Талін Саку Суурхаль Аннэлі Пеэбо і Марка Матвэрэ

Гісторыя галасавання

[правіць | правіць зыходнік]

Станам на 2021 год гісторыя галасавання Эстоніі выглядае наступным чынам:

Большасць балаў аддалі (фінал)
Месца Краіна Балы
1 Сцяг Расіі Расія 187
2 Сцяг Швецыі Швецыя 182
3 Сцяг Нарвегіі Нарвегія 105
4 Сцяг Фінляндыі Фінляндыя 098
5 Сцяг Латвіі Латвія 088
Большасць балаў атрымалі (фінал)
Месца Краіна Балы
1 Сцяг Фінляндыі Фінляндыя 107
2 Сцяг Латвіі Латвія 105
3 Сцяг Швецыі Швецыя 081
4 Сцяг Ірландыі Ірландыя 073
5 Сцяг Літвы Літва 072
Большасць балаў аддалі (усяго)
Месца Краіна Балы
1 Сцяг Расіі Расія 251
2 Сцяг Швецыі Швецыя 220
3 Сцяг Фінляндыі Фінляндыя 204
4 Сцяг Нарвегіі Нарвегія 156
5 Сцяг Даніі Данія 144
Большасць балаў атрымалі (усяго)
Месца Краіна Балы
1 Сцяг Фінляндыі Фінляндыя 211
2 Сцяг Латвіі Латвія 203
3 Сцяг Літвы Літва 141
4 Сцяг Ірландыі Ірландыя 121
5 Сцяг Швецыі Швецыя 119