Чжоу
Гістарычная дзяржава | |
Чжоу | |
---|---|
каля 1046 да н.э.[1] — каля 256 да н.э.
|
|
Афіцыйная мова | старажытнакітайская мова[d] |
Грашовая адзінка | spade money[d] і knife money[d] |
Форма кіравання | манархія |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Чжоу — назва эпохі ў гісторыі Старажытнага Кітая і кітайскай дынастыі, якая правіла ў 11—3 ст. да н.э.
Пры Чжоу пачалося пашырэнне жалеза, развівалася ірыгацыйнае земляробства, аформіліся асноўныя філасофска-рэлігійныя школы: канфуцыянства, даасізм, легізм (фацзя) і інш.
Падзялялася на Заходнюю Чжоу (1122—771 гг. да н.э., сталіца каля сучаснага Сіяня) і Усходнюю Чжоу (770—221 гг. да н.э., сталіца каля сучаснага Лаяна).
Заходняя Чжоу
[правіць | правіць зыходнік]Першапачаткова старажытна-кітайскае племя Чжоу залежала ад дзяржавы Інь. У 1122 да н.э. (паводле сучаснай гістарыяграфіі 1137—911 да н.э.) правадыр Чжоу У-Ван разграміў Інь, аб’яднаў усе плямёны і стварыў дзяржаву на тэрыторыі басейна рэк Хуанхэ і Янцзы.
Заходняя Чжоу была нетрывалым дзяржаўным утварэннем. Яе правіцелі раздавалі ўдзелы сваякам, прыхільнікам і саюзнікам вана (цара). Удзелы мелі аўтаномію, а вярхоўнаму правіцелю плацілі даніну і аказвалі ваенную дапамогу. Барацьба удзелаў з цэнтральнай уладай і паміж сабою прывяла ў 8 ст. да н.э. да распаду дзяржавы.
Усходняя Чжоу
[правіць | правіць зыходнік]Усходняя Чжоу дзялілася на перыяды:
- эпоху Вёсен і Восеней (Чуньцю; 770—481 гг. да н. э.),
- эпоху Ваюючых царстваў (Чжаньго; 481—221 гг. да н.э.).
У перыяд Чуньцю улада ванаў была аслаблена барацьбой за гегемонію паміж асобнымі ўладарамі (чжухоў), якія толькі намінальна прызнавалі вяршэнства цара. У перыяд Чжаньго ўзнікла некалькі буйных царстваў, якія змагаліся за панаванне над усім Кітаем.
Апошні цар Чжоу пазбаўлены ўлады ў 256/255 г. да н.э., але фактычна перыяд Чжоу завяршыўся ў 221 г. да н.э., калі краіна была аб’яднана пад уладай дынастыі Цынь.
Зноскі
- ↑ (not translated to mul), Sanger L. Вікіпедыя / пад рэд. — 2001.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Чжоў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. С. 270—271.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чжоу