Цусімская бітва
Цусімская бітва | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Руска-японская вайна | |||
Дата | 27 мая — 28 мая (14 мая — 15 мая) 1905 | ||
Месца |
Цусіма (34°33,98′ пн. ш. 130°09,6′ у. д.HGЯO) |
||
Вынік | Перамога японскага флоту | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Цусімская марская бітва (па-японску: 対馬海戦, цусіма-кайсэн або, часцей, 日本海海戦, ніханкай-кайсэн — марская бітва ў Японскім моры) — марская бітва 14 (27) мая 1905 года — 15 (28) мая 1905 года ў раёне вострава Цусіма (Цусімскі праліў), у якой расійская 2-я эскадра флоту Ціхага акіяна пад камандаваннем віцэ-адмірала Зіновія Пятровіча Ражэственскага пацярпела разгромнае паражэнне ад Імператарскага флоту Японіі пад камандаваннем адмірала Хэйхаціра Тога. Апошняя, вырашальная марская бітва Руска-японскай вайны 1904—1905 гг., падчас якой руская эскадра была цалкам разгромлена. Большая частка караблёў была патоплена ці затоплена экіпажамі сваіх караблёў, частка капітулявала, некаторыя інтэрнаваліся ў нейтральных портах і толькі чатыром атрымалася дайсці да рускіх портаў. Бітве папярэднічаў знясільваючы, бяспрыкладны ў гісторыі паравых флотаў 18 000-мільны (33 000-кіламетровы) пераход вялікай, рознатыповай па карабельным складзе, рускай эскадры з Балтыйскага мора на Далёкі Усход. Да пачатку бітвы японскія караблі мелі перавагу: у магутнасці артылерыйскага агню (910 ствалоў супраць 228); хуткастрэльнасці гармат (360 выстралаў у хвіліну супраць 134, а таксама большае фугаснае дзеянне снарадаў); у хуткасці (16-18 вузлоў супраць 12-13); у браніраванні (у сярэднім 60 % супраць 40)[2].
Гэта бітва — найвялікшая сусветная падзея, выключная па сваіх грандыёзных маштабах, драматычнай насычанасці і вынікам. У гісторыі марскіх войнаў яна параўнальна: з Саламінскай бітвай (480 год да нашай эры); бітвай пры Лепанта (1571 год), бітвай ля мыса Трафальгар[3].
Цусімская бітва — найбуйнейшая ў эпосе дадрэдноўтнага браняноснага флоту, з'явілася ключавой падзеяй, якая прадвызначала зыход руска-японскай вайны на карысць Японіі. Падзеі і акалічнасці, звязаныя з баявым ужываннем у гэтай бітве караблёў розных класаў, паслужылі наступнаму якаснаму развіццю ваенна-марской тэхнікі ва ўсіх вядучых марскіх дзяржавах.
Зноскі
- ↑ Admiral Togo’s Report of the Battle of Tsushima (англ.)
- ↑ Г. А. Аммон. Морские памятные даты. Москва. Воениздат. 1987 г. стр. 169
- ↑ Новиков-Прибой А. С. Цусима. стр. 5
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Золотарев В. А., Соколов Ю. Ф. Трагедия на Дальнем Востоке: Русско-японская война 1904—1905 гг.: В 2 кн. — М., 2004.
- Золотарев В. А., Козлов И. А. Русско-японская война 1904—1905 гг. Борьба на море. — М.: Наука, 1990.
- История русско-японской войны 1904—1905 гг. / Под ред. И. И. Ростунова. — М., Наука, 1977.
- Быков П. Д. Русско-японская война 1904—1905 гг. Действия на море (М.: Военмориздат, 1942).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Цусімская бітва