Сячэнне рассеяння
Сячэ́нне рассе́яння, ці эфекты́ўнае сячэ́нне ў квантавай механіцы — фізічная велічыня, якая характарызуе імавернасць пераходу сістэмы дзвюх часціц пры іх сутыкненні ў пэўны канечны стан у выніку пругкага ці няпругкага рассеяння, напрыклад, пучка часціц на нерухомай мішэні.
Выражаецца формулай:
дзе dN — лік такіх пераходаў за адзінку часу, n — канцэнтрацыя часціц, якія падаюць на мішэнь, v — іх скорасць.
У прасцейшым выпадку вызначае памеры плошчы, пры праходжанні праз якую часціца рассейваецца (гл. рассеянне мікрачасціц). Пругкае рассеянне часціц характарызуюць дыферэнцыяльным сячэннем dσ/dΩ, дзе dΩ — элемент цялеснага вугла, у які рассейваюцца часціца і поўным пругкім сячэннем σ, роўным інтэгралу дыферэнцыяльнага сячэння, узятаму па поўным цялесным вугле.
У фізіцы элементарных часціц эфектыўнае сячэнне (сячэнне рэакцыі) характарызуе працэсы іх узаемадзеяння (рассеянне, распад, анігіляцыю, множнае нараджэнне часціц і інш.). Эксперыментальныя вымярэнні сячэння даюць звесткі аб структуры сутыкнутых часціц. Напрыклад, вымярэнні пругкага рассеяння альфа-часціц атамамі рэчыва дазволілі адкрыць атамнае ядро, а пругкага рассеяння электронаў нуклонамі — вызначыць радыусы нуклонаў і размеркаванне ў іх электрычнага зараду і магнітнага моманту (электрамагнітны формфактар).
Паняццем сячэння карыстаюцца таксама ў кінетычных ураўненнях, што апісваюць нераўнаважныя працэсы ў статыстычнай фізіцы і фізічнай кінетыцы.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сячэ́нне рассеяння ў квантавай механіцы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 364. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сечение // Физическая энциклопедия.