Слаўнае (Талачынскі раён)
Выгляд
Пасёлак
Слаўнае
|
Сла́ўнае[1] (трансліт.: Slaŭnaje, руск.: Славное) — пасёлак у Талачынскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Слаўнаўскага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзіцца за 22 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Талачын, за 129 км ад Віцебска[2]. Чыгуначная станцыя Слаўнае.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вядома як вёска ў Паўлавіцкай воласці Магілёўскага павета. У другой палове XIX стагоддзя з пабудовай чыгункі Орша — Барысаў стала чыгуначнай станцыяй. У 1924—1930 гадах у Талачынскім раёне Аршанскай акругі, з 1938 года — у Віцебскай вобласці.
У час Вялікай Айчыннай вайны акупіравана захопнікамі з ліпеня 1941 года да 28 жніўня 1944 года.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 2001 год — 419 жыхароў, 197 двароў[2].
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Яфім Гілевіч Гімпельсон (1921—2005) — вучоны[3]. Доктар гістарычных навук (1966), прафесар (1989).
Памятныя мясціны
[правіць | правіць зыходнік]- Помнік ахвярам фашызму[2].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ а б в БелЭн 2002.
- ↑ Гімпельсон Яфім Гілевіч
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Слаўнае // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 510. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 37. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Ліст карты N-35-71. Выданне 1986 года. Стан мясцовасці на 1984 год. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх