Перайсці да зместу

Свядомасць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Свядомасць — вышэйшая форма адлюстравання рэчаіснасці.

Свядомасць узнікла ў чалавека ў працэсе эвалюцыі на аснове патрэбы да зносін, перадачы вопыту і ведаў. Перадача інфармацыі ад аднаго чалавека да другога можа адбывацца толькі пры дапамозе сімвалаў, знакаў, гукаў, жэстаў. Асноўнай формай зносін у чалавека стала маўленне. А дзякуючы зносінам узнікае і свядомасць — галоўная ўласцівасць і прадукт псіхікі.

Свядомасць у сваёй адносна прымітыўнай форме ўласціва і жывёлам. Проста яна іншага, больш нізкага ўроўню і праяўляецца ў іншай форме. Чалавек валодае складанай і, магчыма, найбольш дасканалай яе разнавіднасцю. Чалавечая свядомасць — гэта форма псіхічнага адлюстравання рэальнасці, прадстаўленая ў выглядзе ведаў пра навакольны свет. Іншымі словамі, гэта мысленчыя вобразы, уяўленні і паняцці, якія з дапамогай слоў, сімвалаў, вобразаў мастацкіх твораў або мелодый могуць быць перададзены як веды. Таму паняцце свядомасці ахоплівае і пазнавальныя працэсы.

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).