Перыкл (грэч.Περικλέης / Perikles; ~494[6] — 429 гг. да н.э.), старажытнагрэчаскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, стратэг Афінаў (444 — 431; 429 гг. да н.э.).
Паходзіў са старадаўняга арыстакратычнага роду, сын Ксанціпа і Агарысты; атрымаў добрую адукацыю. Належаў да прыхільнікаў дэмакратыі; працягнуў распачатую Эфіальтам дэмакратызацыю дзяржаўнага ладу Афінаў. Ініцыіраваў скасаванне маемаснага цэнзу пры выбранні большасці службовых асоб і увядзенне грашовай аплаты працы суддзяў. Пры Перыкле вялося шырокае ваеннае, грамадскае і культавае будаўніцтва. Пачынаючы з 447 да н.э. быў адбудаваны афінскі Акропаль з такімі будынкамі, як Парфенон і Прапілеі. Знешняя палітыка Перыкла мела на мэце забяспячэнне марской магутнасці Афінаў, цэнтралізацыю Архэ Афінскай, супрацьстаянне Пелапанескаму саюзу на чале са Спартай. Гэтая палітыка ўключала вывад афінскіх пасяленняў на заваяваныя і саюзныя тэрыторыі, падаўленне выступленняў саюзнікаў (паўстанне на Самасе ў 440 да н.э.). Кіраванне Перыкла паспрыяла палітычнаму і эканамічнаму росквіту Афінаў, іх пераўтварэнню ў буйны культурны цэнтр старажытнага свету. Памёр ад чумы ў час вайны.
Быў сябрам філосафа Анаксагора, ад каго, паводле паданняў, навучыўся ўменню валодаць сабою ва ўсіх акалічнасцях жыцця. Вядомыя верагодныя выявы на дзвюх гермах, з Цівалі, якая захоўваецца ў Ватыкане, і той, што заховаўецца ў Брытанскім музеі. Нязвыкласць выяваў у тым, што Перыкл паказаны з карынфскім шлемам, ссунутым на патыліцу. Гэта тлумачаць тым, што, хоць сам прыгожы, Перыкл меў непрыгожую, завостраную ўверсе, форму галавы, якую высмейвалі[7] тагачасныя аўтары камедый, і якую пажадалі скрыць скульптары, напр., Крэсілай[8].
↑«Галава-цыбуліна». Хафнер Г.Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с. (руск.)
↑Хафнер Г.Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с. (руск.)
Арский Ф. Перикл. — М., 1971. — (Жизнь замечательных людей).
Бузескул В. П. Перикл. Историко-критический этюд. — Харьков, 1889.
Бузескул В. П. Перикл. Личность, деятельность, значение. — Л., 1923.
Кравчук А. Перикл и Аспасия. — М.: Наука, 1990. — 268 с. — ISBN 5-02-010002-1.
Курциус Э. История Древней Греции. — Мн.: Харвест, 2002. — Т. 2. — 416 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-13-1119-7.
Новиков С. В., Селиванова Л. Л., Стрелков А. В. История Древней Греции. — М.: АСТ, Астрель, Хранитель, 2006.
Строгецкий В. М. Полис и империя в классической Греции. — Н. Новгород, 1991. — С. 35—44.
Суриков И. Е.Перикл: человек, давший имя эпохе // Античная Греция : политики в контексте эпохи: время расцвета демократии. — М.:: Наука, 2008. — 383 с. — ISBN 978-5-02-036984-9.
на англійскай мове
Bowra C. M. Periclean Athens. — New York, 1971.
Fornara Ch., Samons L. J. Athens from Cleisthenes to Pericles. — Berkeley, 1991.
Kagan D. Pericles of Athens and the Birth of Democracy. — New York, 1991.
на нямецкай мове
Bayer E., Heideking J. Die Chronologie des perikleischen Zeitalters. — Darmstadt, 1975.
Ehrenberg V. Soohokles und Perikles. — Munchen, 1956.
Gregor J. Perikles: Griechenlands Grosse und Tragik. — Munchen, 1938.
Shachermeyr F. Perikles. — Stuttgart, 1969.
Shachermeyr F. Religionspolitik und Religiositat bei Perikles. — Wien, 1968.
Willrich Н., Perikles, Gött., 1936;
на французскай мове
Chatelet F. Périclès et son sièle. — Paris, 1990.
Cloche P. Le siècle de Périclès. — Paris, 1970.
Delcourt M. Périclès. — Paris, 1939.
Homo L. Pericles: Une experience dedemocratie dirigree. — Paris, 1954.
Maffre J.-J. Le siècle de Périclès. — Paris, 1990.
на італьянскай мове
De Sanctis G. Pericle. — Milano, 1944.
Levi M. A. Pericle e la democrazia ateniese. — Milano, 1996.