Патна
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Патна (хіндзі: पटना) — горад у паўночнай частцы Індыі, порт на рацэ Ганг, адміністрацыйны цэнтр штата Біхар. Адно з найстарэйшых бесперапынна заселеных паселішчаў у свеце. Сучасная Патна размешчана на паўднёвым беразе Ганга, які нясе змяшаныя воды рэк Гхагхры, Сон і Гандак. Насельніцтва складае 2 046 652 жыхары (2011)[2]. Працягласць горада ў даўжыню 25 км, у шырыню — да 10 км. Развіты тэкстыльная, харчовая прамысловасць, рамёствы. Маюцца ўніверсітэт і музей горада.
Старажытная Патна, якая насіла назва Паталіпутра, сталіца імперый Нандаў, Маур’яў, Шунгаў і Гупта[3], была велічным горадам і цудам таго часу. Яна размяшчалася каля месца зліцця Ганга з Сонай. Паталіпутра была таксама знакамітым цэнтрам адукацыі і выяўленчых мастацтваў. Яе насельніцтва пры Маур’ях (каля 300 г. да н.э.) складала каля 400 000 чалавек.
Будысцкія, індуісцкія і джайнісцкія паломнікі імкнуліся ў Вайшалі, Раджгір, Наланду, Бодх-Гаю і Павапуры, якія знаходзіліся паблізу, і ў саму Патну, якая таксама з’яўлялася свяшчэнным горадам для сікхаў (тут нарадзіўся дзясяты і апошні гуру сікхоў Габінд Сінгх). Яна з’яўлялася ідэальным перавалачным пунктам на шляху ў любое месца ў гэтай акрузе. Помнікі старажытнасці ў горадзе і вакол яго з’яўляюцца сведкамі яго славутага мінулага.
Горад таксама з’яўляецца буйным адукацыйным і медыцынскім цэнтрам. Абнесены сцяной стары раён, які мясцовае насельніцтва называе Патна Сіці, з’яўляецца буйным гандлёвым цэнтрам.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Клімат
[правіць | правіць зыходнік]Клімат Патны | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | |
Абсалютны максімум, °C | 29,3 | 39,0 | 41,4 | 45,0 | 45,6 | 46,1 | 40,1 | 39,9 | 39,0 | 44,3 | 35,1 | 33,9 | |
Сярэдні максімум, °C | 22,0 | 26,5 | 32,6 | 37,2 | 37,7 | 36,5 | 33,2 | 33,1 | 32,8 | 32,0 | 29,0 | 24,2 | |
Сярэдняя тэмпература, °C | 15,5 | 19,3 | 24,7 | 29,6 | 31,3 | 31,6 | 29,8 | 29,7 | 29,1 | 26,8 | 22,1 | 17,3 | |
Сярэдні мінімум, °C | 8,9 | 12,1 | 16,8 | 22,0 | 25,0 | 26,7 | 26,3 | 26,3 | 25,4 | 21,7 | 15,1 | 10,4 | |
Абсалютны мінімум, °C | 1,1 | 5,1 | 9,2 | 15,1 | 18,0 | 19,3 | 20,6 | 21,6 | 20,2 | 11,4 | 8,4 | 4,0 | |
Крыніца: पटना का मौसम |
Зноскі
- ↑ Patna City Census 2011 data Праверана 11 жніўня 2018.
- ↑ Urban Agglomerations/Cities having population 1 lakh and above (англ.). Provisional Population Totals, Census of India 2011. Праверана 3 верасня 2012.
- ↑ Паталипутра