Перайсці да зместу

Млечнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Млечнік

Ваўнянка
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lactarius Pers. 1797

Сінонімы
Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  168555
NCBI  34444
EOL  16730
MB  17895

Мле́чнік, Малачай[1] (Lactarius) — род шапкавых базідыяльных грыбоў сямейства сыраежкавых.

Пладовае цела — шапка на ножцы. Шапка белая, шэрая да ружавата-ліловай, карычневая, дыяметрам да 25 см, звычайна правільна-круглаватая з загорнутым ці апушчаным уніз краем, не аддзяляецца ад ножкі. Пласціны прырослыя або зыходныя. Ножка шчыльная або рыхлая, часта ўнутры полая. Мякаць белая, палевая, з млечным сокам (сістэматычная адзнака). Споры авальныя або шарападобныя, белыя ці жаўтаватыя.

Вылучаецца каля 80 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Амерыцы. На Беларусі 42 віды. Найбольш вядомыя: млечнік белы, або бялянка (Lactarius pubescens), млечнік горкі, або гаркуха (Lactarius rufus), грузд чорны (Lactarius necator), млечнік ружовы, або ваўнянка (Lactarius torminosus), млечнік апушаны, або скрыпіца (Lactarius vellereus), млечнік смачны, або рыжык (Lactarius deliciosus). Трапляюцца з ліпеня па кастрычнік у лясах, на ўзлесках і лугах, дзе ёсць карані дрэў. Утвараюць «ведзьміны кольцы».

Усе віды ядомыя.

Некаторыя віды

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Грыбы і грыбная кулінарыя : папулярны энцыклапедычны даведнік / Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін. — Мінск : Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — 387с., [24] л. каляр. іл. ; 24 см. — На вокладцы аўтары не паказаны. — Бібліяграфія: с. 343—350. — Алфавітныя паказчыкі: с. 351—385. — 1000 экз. — ISBN 985-6081-34-3.