Копачкі Рыт
Копачкі Рыт (харв.: Kopački Rit) — прыродны парк у Бараньі, ва ўсходняй частцы Харватыі. Знаходзіцца на граніцы з Сербіяй, на паўночны захад ад месца ўпадзення Дравы ў Дунай і на паўночны ўсход ад Осіеку. Плошча парку складае 17 700 га. У 1976 годзе найбольш каштоўная ў фаўністычным плане частка парку плошчай 8000 га была адведзена пад заалагічны заказнік.
Большая частка тэрыторыі прыроднага парку пакрытая водна-балоцістымі ўгоддзямі, Копачкі рыт — адзін з самых вялікіх і добра захаваных прыкладаў некранутага азёрныя-балотнага ландшафта ў басейне Дуная. Парк і яго балоты адпавядаюць крытэрам Рамсарскай канвенцыі, у спіс якой занесены ўсе водна-балотныя ўгоддзі, якія маюць міжнароднае значэнне. Тэрыторыя ўключана ў спіс значных арніталагічных раёнаў — IBA (Значныя арніталагічны тэрыторыя). Копачкі рыт таксама намінаваны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Найбольшую цікавасць уяўляе арнітафаўна парку. Тут гняздуецца каля 260 відаў птушак (шэрая гусь, белы і чорны буслы, балотны і поплаўны луні, скапа, арлан-белахвост, вялікі баклан, зімародак, зялёны дзяцел, звычайны рэмез, сокал-балабан, розныя віды чаплевых, крачкавых, чаек, качак, кулікоў і многія іншыя). Шмат птушак, пераважна насельнікі водна-балотных угоддзяў, выкарыстоўваюць Копачкі рыт як месца для адпачынку падчас сезонных міграцый. Некаторыя віды птушак тут гняздуюцца калоніямі.
У азёрах і сажалках парку водзіцца больш за 40 відаў рыб (шчупак, язь, лінь, лешч, карп, сом, судак, акунь і г. д.). Сярод насельнікаў лясоў — алені, казулі, дзікі, куніцы, ласка, собаль, лясны кот, барсук, выдра. Багатая расліннасць, тыповая для водна-балотных угоддзяў, шырока прадстаўлена ў парку.
Парк адкрыты для наведвання ў складзе экскурсій. Наведванне платнае. Рыбалка на ўмовах ліцэнзіі дазволена толькі ў адмыслова адведзеных месцах.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Копачкі Рыт
- Афіцыйны сайт парку Архівавана 10 снежня 2002.