Перайсці да зместу

Кантрапункт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кніга С. І. Танеева «Рухомы кантрапункт строгага ліста» з дароўным надпісам аўтара

Кантрапункт (лац.: punctum contra punctum — нота супраць ноты, або літаральна — кропка супраць кропкі) — у музыцы адначасовае спалучэнне двух або больш самастойных меладычных галасоў. Таксама кантрапунктам называюць раздзел тэорыі музыкі, прысвечаны вывучэнню такіх спалучэнняў.

У экранных мастацтвах

[правіць | правіць зыходнік]

У кіно, тэлебачанні — асэнсаванае супрацьпастаўленне ці супастаўленне гуку і выявы. Процілегла сінхрону — разнавіднасці відэаматэрыялу, дзе выява і гук адпавядаюць адной прасторава-часовай сітуацыі (часцей за ўсё эпізод інтэрв’ю — глядач бачыць чалавека і чуе шумы ды гаворку, сінхранізаваныя з выявай, запісаныя ў тым жа месцы і ў той жа час, калі адбывалася размова). Кантрапункт могуць ствараць выява і шум, выява і музыка. Асабліва яркім з’яўляецца кантрапункт, у якім адзін сэнсавы пласт (выява) кантрастуе з іншым (гук). Прыкладам можа служыць відэавыява ваеннага парада, што суправаджаецца камічным цыркавым маршам.

У літаратуры — супрацьпастаўленне некалькіх сюжэтных ліній.